Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВЫСТУП АЛЯКСАНДРА ХОМЧАНКІ (26.03.2022. Нью-Ёрк).

(НА АДКРЫЦЬЦІ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ)

211.jpg
Шаноўнае спадарства
Дзякуй усім, хто знайшоў магчымасць наведаць вельмі важную для ўсіх нас падзею: адкрыццё бюстаў Андрэя - Тадэвуша Банавентуры Касьцюшкі – Hацыянальнага Героя Беларусі, Злучаных Штатаў і Польшчы і Кастуся Каліноўскага - Hацыянальнага Героя Беларусі.
Два гады таму, па ініцыятыве Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Парафіяльнай Pады Катэдральнага Cаборy Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і з блаславення архіепіскапа Святаслава, было прынята рашэнне ўсталяваць бюсты Hацыянальным Героям перад будынкам Катэдральнага Cаборy з мэтай падтрымкі барацьбы беларускага народа з тэрарыстычным, антыбеларускім, прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, а таксама для падтрымкі свабоды веравызнання ў Беларусі. Далей...

29/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


АДКРЫЦЬЦЁ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ

73.jpg
26 сакавіка гэтага года ў Нью Ёрку адбылося адкрыцьцё помнікаў беларускім героям беларускай гісторыі генэралу Андрэю Тадэвушу Банавантуру Касьцюшку і кіраўніку паўстаньня Кастусю-Вінцэнту Каліноўскаму. Урачыстасьць была перад Беларускім Саборам сьвятога Кірылы Тураўскага. Адчыніла імпрэзу Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Натальля Федарэнка.

Выступіў Зянон Пазьняк, які аб’явіў хвіліну маўчаньня па забітым на вайне ва Украіне ваяры-беларусу з батальёна імя Кастуся Каліноўскага Зміцеру Апанасовічу. Вечная памяць герою.

Потым прамаўляў каардынатар праекту Аляксандар Хомчанка. Пасьля пад сьпеў Духоўнага гімну “Магутны Божа” (ў запісе царкоўнага хору Сабора з 1957 года у час адчыненьня Беларускай Царквы) павольна былі ўзьняты і спушчаныя белыя пакрывалы з помнікаў героям. Тады епіскапам-уладыкам Сьвятаславам пра асісьце духавенства адбылося асвячэньне усталяваных бюстаў. –>

29/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Merapryjemstvy Tavarystva belaruskaj kultury u Litvie

Вітаю, дарагія сябры!
Дасылаю інфармацыю з нашых мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці Кастуся Каліноўскага.

20 сакавіка сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве разам з дэпутатамі Сейма Літоўскай Рэспублікі, амбасадарамі краін ЕЗ і ЗША, палітычнымі дзеячамі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемтсве ўскладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага на Росах. Далей...

28/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: АБ ІСНАВАНЬНІ

Наша галоўная задача — збавіцца ад акупацыі і зьберагчы дзяржаву. Найперш мусяць быць два дзеяньні: не дапусьціць уцягваньня беларускага войска ў вайну супраць Украіны на баку Пуціна і другое — дамагчыся міжнароднага прызнаньня для Беларусі статусу часова акупаванай краіны войскам Расейскай Фэдэрацыі.

Дзеля разуменьня гэтых задачаў трэба ведаць базавыя неабходнасьці беларускага нацыянальнага існаваньня. Мусім выразна разумець, што за вораг стаіць перад намі і чаго ён хоча дасягнуць. Далей...

27/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АСАБЛІВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Атрымаў аўтарытэтныя зьвесткі, што ў сувязі з расейскай акупацыяй Беларусі і вайной Расеі супраць Украіны, маскалі напусьцілі на беларускае Сеціва фабрыку троляў. І сапраўды, руская бесаўшчына адчуваецца нават у Фэйсбуку. Далей...

27/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НАРОДЖАНЫЯ ПОЎЗАЦЬ

За часы савецкай акупацыі русіфікацыя на вусна-бытавым узроўні абгрунтоўвалася для ідыётаў “необходімостью поніманія”. Маўляў, “как жэ мы будзем употрэбляць белорускій язык, вдзь у нас жывут і рускіе, і таджыкі і прыезжают разныя народнасці. Ані не паймут”. Далей...

27/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ” (Дзень Волі — 2022)

Дарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком!

Мы перажываем цяжкі час — расейскую акупацыю нашай краіны і вымушаныя спатыкаць гэты Дзень у народнай няволі. Але доўга так ня будзе. Скора сканае расейскі мордар і на гэты раз — назаўсёды.

25 Сакавік — гэта таксама Дзень Зьвеставаньня Гасподняга — хай, як Зорка сьвеціць перад намі заўсёды, бо памятаем, што тады 25 Сакавіка 1918 года адрадзілася наша Вялікае Княства Літоўскае ў новай пастаці — у вобразе Беларусі, Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта найвялікшая падзея, якая абазначыла нашае адраджэньне і новае гістарычнае нацыянальнае існаваньне. Далей...

25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ І ПРА ІНФАРМАЦЫЙНУЮ АТАКУ НА БЕЛАРУСКІ НАРОД

Цяпер, калі адбылася ваенная акупацыя Беларусі войскамі Расейскай Фэдэрацыі, назіраецца зьява, якую можна акрэсьліць як татальную інфармацыйна-псіхалагічную атаку, накіраваную на экзістэнцыйнае зьнішчэньне Беларускай дзяржавы і будучыні Беларускай нацыі.

Атака ўражвае, бо накіравана ня супраць акупацыйнага рэжыму, а супраць акупаванага беларускага народа, пры гэтым ініцыятары атакі змаглі падключыць да гэтага нападу масы агрэсіўных недасьведчаных людзей, практычна, на ўсім сьвеце. У некаторых краінах (напрыклад, як ня дзіўна, — у Эстоніі) пачалася адкрытая дыскрымінацыя беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Далей усё коціцца нібы само па сабе.

Усё выглядае ненатуральна, але разумныя галасы ў Беларусі і ва Украіне, практычна, топяцца ў масавай сьляпой нянавісьці і статкавай псіхалогіі. Далей...

25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АКУПАЦЫЯ. КАНСТЫТУЦЫЯ ДЛЯ НЕПАПРАЎНЫХ

Гэта такая канстытуцыя, якая як быццам, ёсьць, але яе, як быццам, — няма.
27-га лютага гэтага года прыблізна трэць непапраўных грамадзянаў Беларусі пайшлі на ідыёцкі рэфэрэндум галасаваць за ідыёцккую канстытуцыю. У вніку рэжым намаляваў 80 адсоткаў “за” і 15-га сакавіка канстытуцыйная “ліпа” ўступіла ў дзеяньне.

Ліпа то ліпа, але для Лукашэнкі, Пуціна і непапраўных гэта што?
Калі для іх гэта “што”, то дазволю для іх нагадаць за што яны нібыта “прагаласавалі”.

Сам Лапаць сваёй рукой ўставіў у тэкст сакрамэнтальныя папраўкі і гэта цяпер для фальсіфікатараў і для непапраўных павінна быць галоўным законам. А палажэньні такія:
“Артыкул 7. Конституция имеет высшую юридическую силу и прямое действие на всей территории Республики Беларусь.”
“Артыкул 18. Республика Беларусь исключает военную агрессию со своей территории в отношении других государств.” Далей...

25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АГУЧВАЮЦЬ МЕРКАВАНЬНІ ПРА КАНЕЦ ВАЙНЫ

Сімптаматычная зьява. Канфармісцкія “дэмсмі” зьмясьцілі разважаньні нейкай нікому невядомай былой амэрыканскай дыпляматкі, якая “прагназуе” тры варыянты заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны. Першы — варыянт кампрамісу. Ён мала карысны для абодвух бакоў (асабліва для Украіны). Варыянт 2 — “Пуцін перамагае” і варыянт 3 (што вельмі сьмешна) — “рэвалюцыя ў Расеі” — зьвяржэньне Пуціна.

Пакінем ў баку прымітыўны інфантылізм былой васпані. (Там на Захадзе шмат хто так думае). Зьвернем ўвагу на два характэрныя мамэнты. Спадарыня не “прагназуе” ваеннай перамогі Украіны і крах пуцінскай авантуры. І другое — гэта тое, што “дэмсмі” выкапалі на паверхню такія маргінальныя разважаньні. Далей...

20/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РУСКІ ЯЗЫК

Ёсьць неправераныя зьвесткі, што рэжым акупантаў вырашыў замяніць беларускіх малодшых афіцэраў Беларускага войска на руска-акупанцкіх. Мяркуюць што руска-акупанцкія афіцэры лепш пагоняць беларускіх жаўнераў (якія ўпіраюцца) ваяваць супраць украінцаў. Праблем няма, думаюць расейцы. Язык жэ рускі.

17/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі

Добры дзень!
Ад імя Беларускага батальёна ва Украіне і ад Таварыства беларускай культуры ў Літве выказваю шчырую падзяку тым сябрам, якія далучыліся да збору і аказання гуманітарнай дапамогі для байцоў батальёна “Беларусь”, што зараз змагаецца ва Украіне за нашу і вашу свабоду.

Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі працягваецца і надалей. Кожны можа аказаць пасільную дапамогу.
У гэту пятніцу паедзе чарговая машына. Далей...

17/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: СЬЛЯПАЯ НЯНАВІСЬЦЬ ЦЕМРЫ

Уся гэтая сьляпая нянавісьць, ўсе гэтыя неразумныя блакаваньні Беларускага народа, ахаіваньне і абплёўваньне беларусаў, што знахадзяцца пад расейскай акупацыяй, пад рэпрэсіямі, у турмах пад катаваньнямі, пад жорсткім перасьледам, усе гэтыя подлыя санкцыі супраць абяскроўленага Беларускага народу пасьля задушэньня пратэстнай рэвалюцыі, народу, які зьнішчаюць акупанты і які перажывае за Украіну, — усё гэтае аблайваньне беларусаў паказвае на нізасьць абмежаваных людзей, хто тое робіць, выяўляе пачварнае аблічча варожай агентуры, саўковага плебейства, грамадзкай прымітыўнасьці, дэманструе агрэсію сусьветнага зла, якое штурхае Беларусь на сьмерць у Расею тады, калі ў краіне рэпрэсіўна зьнішчана ўся грамадзянская супольнасьць народа і ліквідаваныя нацыянальныя інстытуты народнага існаваньня. Далей...

15/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ІСНУЕ ШАНЕЦ СКОНЧЫЦЬ З РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫЯЙ І З РЭЖЫМАМ ЛУКАШЭНКІ

Беларусь 27 гадоў існавала пад рэжымам унутранай прамаскоўскай акупацыі. 17 студзеня 2022 года краіна трапіла пад зьнешнюю збройную акупацыю Расеі, якая пад выглядам манэўраў і па дамоўленасьці з сатрапам Лукашэнкам увяла на беларускую тэрыторыю армады свайго войска, заняла ўсе важныя ваенныя і цывільныя асяродкі нашай краіны і пачала рыхтаваць напад на Украіну. Акупанты сталі распараджацца на нашай зямлі, рабаваць насельніцтва, карыстацца нашай дзяржаўнай інфраструктурай у агрэсіі супраць Украіны. Далей...

14/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА НА РУСІФІКАЦЫЮ ЗА МЯЖОЙ У ПЕРАХОДНАЙ СТАДЫІ

На пачатку было Слова. І слова было Богам.

Тыя, хто ня ведаюць пра гэта, забыліся — ня маюць будучыні.

* * *
Прапанавалі зь Белсату ўдзельнічаць у жывым эфіры, у размове пра падзеі, што адбываюцца ў Беларусі і ў сьвеце. Паведамілі, што ў іх “новы фармат” працы: адзін вядовец — па-беларуску, другі — па-руску.

— Навошта Вы гэта зрабілі? Далей...

13/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Этапы зьнішчэньня нацыянальнага авангарду Беларусі

https://www.youtube.com/watch?v=SGbhc4Xy8rQ

12/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Зараз вырашаецца наш лёс!

Пуціна і Лукашэнку трэба арыштаваць або зьнішчыць як Бен Ладэна.

https://www.youtube.com/watch?v=2WvGpXGY6fY

10/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Запрашаем на беларускую багаслужбу ў Вільні.

13 сакавіка 2022 г. у Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства на беларускай мове.
Пачатак а 16.00.
Шчыра запрашаем.

Aliaksandr Adamkovich

10/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Калі не спыніць Расею ва Украіне, чалавецтва чакае катастрофа | Юры Беленькі

https://www.youtube.com/watch?v=7cchkkipyvQ

10/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ АГАЛІЛА АГЕНТУРУ

Пуцін акупаваў Беларусь, увёў сюды свае войскі і напаў на Украіну. І тут прапуцінская групоўка Латушкі-Ціханоўскай паказала прыклады мімікрыі і інфармацыйнай тэхналёгіі.

“Незалежнасьць губляе Лукашэнка, а не Беларусь”, - заявілі групнікі вуснамі Ціханоўскай. Маўляў, ерунда, тут не акупацыя краіны, гэта Лукашэнка страціў Беларусь. Маўляў, нічога страшнага. І групнікі выдаюць “маніфэст антываеннага руху” - за дэмакратыю. “Не - вайне!” - усклікаюць яны, маўляў, выступайма супраць вайны. Далей...

3/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2022
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь