Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі

17 сакавіка 2022 г.

Навіны

Добры дзень! Ад імя Беларускага батальёна ва Украіне і ад Таварыства беларускай культуры ў Літве выказваю шчырую падзяку тым сябрам, якія далучыліся да збору і аказання гуманітарнай дапамогі для байцоў батальёна “Беларусь”, што зараз змагаецца ва Украіне за нашу і вашу свабоду.

Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі працягваецца і надалей. Кожны можа аказаць пасільную дапамогу. У гэту пятніцу паедзе чарговая машына.

Заклікаю беларусаў адгукнуцца і дапамагчы ў чарговы раз. Гэтым разм, як і мінулы раз, неабходныя рэчы гігіены (пральныя парашкі, мыла, шампуні, крэмы, туалетная папера, зубная паста, шчоткі, брытвы і г.д.). А таксама неабходныя карты памяці для кампуіараў і мабільных тэлефонаў, зарадкі, банкі повер і г.д.

Усё гэта можна прывезці на офіс ТБК, вул. Бролю 9-86 у Вільні сёння і заўтра (папярэдне зтэлефанаваўшыся 8 648 03746) альбо зрабіць невялікае ахвяраванне, пералічыўшы на рахунак ТБК сёння ці заўтра грошы: Pavadinimas: Gudu kulturos draugija Lietuvoje

SД…skaita: Nr. LT347044060000289613

Paskirtis: aukojimas veiklai

Дапаможам Украіне - наблізім вольнасць і нашай роднай Беларусі.

З павагай, Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч