Вітаю, дарагія сябры! Дасылаю інфармацыю з нашых мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці Кастуся Каліноўскага.
20 сакавіка сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве разам з дэпутатамі Сейма Літоўскай Рэспублікі, амбасадарамі краін ЕЗ і ЗША, палітычнымі дзеячамі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемтсве ўскладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага на Росах.
Нагадаю, гэтым мерапрыемствам распачалася канферэнцыя Кастуся Каліноўскага, якая 21 сакавіка будзе праходзіць у Літоўскім Сейме. Больш пра яе гл. на сайце: https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=35403&p_k=1…
21 сакавіка ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адкрылася мастацкая выстава Таварыства беларускай культуры ў Літве. На выставе прадстаўленыя працы беларускіх мастакоў: Тацяна Козік, Светлана Врублевская, Алесь Суша, Lidziya Lazouskaya, Віктар Кабац, Барыс Шандроха, Наталья Шаповалова, Ann Mihailova, Уладзімір Сытчанка, Дмитрий Ефременков.
Выставу адкрылі дэпутат Сейму Літоўскай Рэспублікі Эмануэліс Зінгерыс (Emanuelis Zingeris) і старшыня Таварыства беларускай культуры Аляксандр Адамковіч.
Гл. больш на фэйсбуку:
Aliaksandr Adamkovich | Facebook
Таварыства Беларускай Культуры ў Літве | Facebook
З павагай,
Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве
д-р Аляксандр Адамковіч