Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЗАЦЕМКІ ПА ХОДУ ВЫБАРЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Паглядзеў я жывы эфір прэсавай канфэрэнцыі групы так званай “апазыцыі” (пяць суб’ектаў), якія ідуць на прэзыдэнцкія выбары і будуцць праводзіць “праймэрыз” па вызначэньні адзінага кандыдыта. Такія спэктаклі ставяцца ўжо 20 гадоў, з таго часу калі нямецкая выведка (у асобе Ганса Віка) і КГБ стварылі ў Беларусі сваю так званую “дэмакратычную апазыцыю”. Але ўпершыню я паглядзеў гэты спэктакль ужывую.

Першае, што зразумела — гэта тое, што сістэма працуе спраўна і Лукашэнка можа не хвалявацца. Выбары пройдуць па стандартнай рэжымнай схеме і чарговы тэрмін узурпацыі ўлады яму забясьпечаны. Далей...

28/1/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Cуд над Алесем Чахольскім

Падтрымайма патрыёта!

29 студзеня а 15.00 у Гарадзкім судзе г. Менска адбудзецца судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе сп. Алеся Чахольскага, адказнага сакратара Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Патрыёта перасьледуюць за ўдзел у патрыятычных мерапрыемствах у абарону незалежнасьці Беларусі ў сьнежні 2019 г.
Адрас суда: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, каб. 305. (Ст. мэтро “Спартыўная”).

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

27 студзеня 2020 г.

28/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцін рыхтуе вайну

Новая канструкцыя расейскай улады завострана на вайну:
1. Пытаньне вайны сканцэнтравана ў руках адной асобы, Пуціна,
2. Усе сілавыя ведамствы падначалены адной асобе, Пуціну,
3. Умацавана вертыкаль улады, ліквідаваны рэшткі самакіраваньня.
4. Урад сканцэнтраваны на функцыю максімальнага збору сродкаў, неабходных для вайны,
5. Усе міжнародныя дамовы, усе ратыфікаваныя міжнародныя канвэнцыі выведзены за межы законаў, не зьяўляюцца абавязковыя для выкананьня. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Алесь Чахольскі: У міліцэйскай сістэме ёсць сапраўдныя садысты

24-01-2020
Дзіяна Серадзюк, “Новы час”

Пасля судоў за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці ўпершыню за 20 гадоў за краты трапіў кіраўнік Грамадскай дырэкцыі Народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі. Ён распавёў «Новаму Часу», з чым яму давялося сутыкнуцца падчас адбывання арышту.

Выкралі, калі прыехаў праверыць пошту

26 снежня Алесь Чахольскі заехаў на сваю старую адрэсу, па якой ён ужо год як не жыве, каб праверыць пошту. Калі падыходзіў, заўважыў у двары сіні бусік.

— Раптам шэсць чалавек акружаюць мяне, з іх чацвёра ў цывільным і двое ў форме АМАПу. Яны не прадстаўляліся, не паказвалі пасведчанняў, сказалі «пройдёмте» і пасадзілі мяне ў бусік. Прымусілі адключыць тэлефон, таму я не змог нікому пазваніць і сказаць, што мяне затрымліваюць. Мяне фактычна выкралі! — перакананы Алесь Чахольскі. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Інтранізацыя

Андрэй Пянткоўскі пра Расею

Так, у нашага пажыцьцёвага пуціндэнта прызначаліся ў 2024-м некаторыя тэхнічныя праблемы перарэгістрацыі прыладаў абсалютнай улады. Хітрамудрае слоўца “запар”, якое двойчы выцягвала яго за вушы на сталец, абярнулася сваім непрыемным бокам – “тройчы запар” ніяк не каціць. Але ж праблема дробная. Вучоныя халуі ўжо даўно з дзесятак сцэнароў яе рашэньня запрапанавалі. Адзін лепшы за іншы.

І чаму ж раптам за чатыры гады да нейкай дробнай руціннай працэдуры яму раптам захацелася так голасна абвясьціць сябе валадаркай марской, сухапутнай, судовай, ды яшчэ ў рэжыме ўсенароднага волевывяржэньня на піку травеньскага перамогашаленства? Не, гэта не праблема 2024-га, гэта мабыць, нейкая патрэба 2020-га. У нашай гісторыі сустракалася ўжо аднойчы такое ж дзіўнае, на першы позірк, пажаданьне валадара. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым прысудзіў штраф КХП-БНФ за мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды-2019

22 студзеня 2020 г. суд Маскоўскага раёну г. Менску (суддзя Тацяна Мотыль) прысудзіў штраф у памеры 50 базавых адзінак – 1350 рублёў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Міліцыя высунула супраць КХП-БНФ абвінавачваньне ў тым, што “партыя не аплаціла паслугі міліцыі за ахову грамадзкіх мерапрыемстваў 3 і 10 лістапада 2019 г.”. Нагадаем, што раней паводле гэтага ж абвінавачваньня судом быў аштрафаваны сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, які быў арганізатарам мэмарыяльных мерапрыемстваў. Далей...

24/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Вышэйшыя ворганы ўлады зламаныя

Відавочна зьдзяйсняюцца масавыя гвалтоўныя і незаконныя дзеяньні ворганаў міністэрства ўнутраных спраў і судоў у дачыненьні грамадзянаў, якія сталі на абарону дзяржавы, яе незалежнасьці і суверэнітэту. Судзяць людзей, прысуджваюць непамерна вялікія штрафы, закрываюць на доўгія тэртіны ў турму. у Канстытуцыі і заканадаўстве краіны прадугледжаны мэханізмы і інструмэнты для папраўкі сытуацыі пры паломках ворганаў улады. Далей...

24/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Паклікалі ў Маскоўскі суд

Час 11-30, 21 студзеня 2020 г., тэлефонны званок, гаворка:
- Прыміце факс,
- Прабачце, у нас факс не працуе,
- Гэта з Маскоўскага суда, заўтра паседжаньне суда, запішыце, заўтра ў 10-00, пакой 135,
- Чаму такая тэрміновасць? Чаму не прыслалі позву па пошце?
- Вось я вам паведамляю, заўтра паседжаньне суда, у вас жа факс не працуе,
- Тэрмін судовага разгляду завершыўся, прайшло ужо больш за два месяцы, які можа быць суд?
- Гэта вы скажвце заўтра на судзе.
Вось такі рэжымны Маскоўскі суд.
Такім чынам, заўтра, 22 студзеня 2020 г., паўторна, будзе разглядацца судовая справа па правядзенні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ мерапрыемстваў на Дзяды, 3 і 10 лістапада 2018 г. Судзяць за тое, што Партыя не заключыла дамовы на аплату з Мінскім упраўленнем унутраных спраў.
Адрас суда: пр. газэты «Праўда», д. 27, праезд да станцыі мэтро “Пятроўшчына”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ
21студзеня 2020

21/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРШЫ КРОК – ПАЗБАВІЦЦА АД ЛУКАШЭНКІ

(Развагі перад студзеньскім 2020 г. Соймам КХП – БНФ)

Гэты год пачаўся для нас з сумнай падзеі. Адышоў нечакана ў лепшы сьвет наш сябра і змагар Віктар Рабушка. Гэта вялікая страта для нас усіх, для Партыі і для лепшай Беларусі. Але мусім падпарадкоўвацца лёсу і волі Божай. Вечная яму памяць!

Працягваюцца таксама трывожныя для незалежнасьці нашай дзяржавы дні. Пуцінская кліка ўзяла ў сур’ёзную распрацоўку свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту краіны за нафту і газ. Гандаль доўжыцца некалькі месяцаў, але змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Яны публічна дэманстравалі здраду Беларусі і злачынныя дзеяньні. Гэта выклікала абурэньне людзей. Пачаліся пастаянныя пратэсты супраць прадажнай палітыкі ў Менску і іншых гарадах. І хоць пратэсты былі нешматлюдныя, яны засьведчылі агульны настрой і непрыняцьце бальшынёй беларусаў прадажнай палітыкі інтэграцыі, за якой стаіць намер расейскага аншлюсу Беларусі. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Кансалідацыя грамадзтва вакол ідэі абароны незалежнасьці Беларусі

Студзеньскі Сойм 2020 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

19 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Першы крок — пазбавіцца ад Лукашэнкі” (апублікаваны). Дакладчык ахарактарызаваў падзеі апошняга часу як трывожныя для нашай дзяржавы дні. Масква цісьне на свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту Беларусі за нафту і газ. Змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Акупацыйны судовы фарс. Юры Беленькі

“Выкрикивал “Живе Беларусь!”
и говорил по-белорусски”.

10 студзеня адбыўся суд над сп. Юрам Беленькім, выканаўцам у Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.

Сп. Беленькі запатрабаваў спыніць адміністрацыйную справу, спасылаючыся на Канстытуцыю і законы Беларусі. Ён падкрэсьліў, што сваім удзелам у мітынгах у абарону незалежнасьці Беларусі, сваімі выступамі і дзеяньнямі не нанёс ніякай шкоды грамадзтву. Наадварот, усё, што ён рабіў і аб чым казаў, было накіравана на спыненьне антызаконных дзеяньняў улады і на папярэджаньне службовых асобаў аб адказнасьці за антыдзяржаўныя дзеяньні, якія яны зьдзяйсьняюць у працэсе такзванага “паглыбленьня інтэграцыі” зь іншай дзяржавай. Сп. Беленькі падкрэсьліваў, што ў поўнай меры разумее сваю грамадзянскую адказнасьць за тое, што адбываецца, бо як дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі прымаў гэтыя законы. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


СУДОВЫ ФАРС. СЯРГЕЙ ПАПКОЎ

10 студзеня адбыўся суд над сп. Сяргеем Папковым, намесьнікам старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.
Сп. Папкоў запатрабаваў спыніць адміністрацыйную справу, спасылаючыся на Канстытуцыю і законы Беларусі. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Судовы фарс. Алесь Чахольскі

Як вядома, 26 сьнежня 2019 г. сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП-БНФ, быў захоплены міліцыяй каля свайго дома і адвезены ў суд. Толькі на наступны дзень уладныя структуры прызналі факт затрыманьня сп. Чахольскага, суду над ім і прысуду – арышту на 15 сутак.

Пасьля таго, як сп. Чахольскі выйшаў на волю, ён паведаміў, што ў той жа дзень яго таксама судзілі на аснове пратаколаў, складзеных міліцыяй 20 і 21 сьнежня 2019 г., і абвінавацілі ў “парушэньні грамадзкага парадку” падчас масавых мітынгаў пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею.

Фарс завершыўся двума прысудамі: двума штрафамі ў памеры 30 базавых адзінак, у суме – 1530 рублёў.
Сп. Алесь Чахольскі будзе абжалаваць прысуды ў вышэйстаячых судовых інстанцыях.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 студзеня 2020 г.

12/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ТРЭБА ДЛЯ ПАЛІТЫЧНАЙ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ

Падзеі апошняга месяца 2019 года і пачатак 2020-га яшчэ раз вымоўна паказалі тым, хто назірае гульню змоўшчыкаў у здрадніцкую інтэграцыю, і тым, хто ўмее думаць, што толькі тая сіла, якая стаіць на пазыцыях Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, зможа забясьпечыць нацыянальную будучыню краіны. Усё астатняе недаразьвітасьць альбо проста блеф непрыяцеляў Беларусі.

Для людзей, якія далучаюцца пад сьцягі нацыянальнага Адраджэньня, вельмі важна разумець і ведаць важнасьць беларускай мовы ў гэтых палітычных умовах і ў гэтым змаганьні. Гэта пытаньне нумар адзін для абаронцаў Беларусі і пытаньне нумар адзін для яе нішчыцеляў. Не разумеючы гэтага, адраджэнцам стаць немагчыма. Бяз мовы Беларусь ніколі нікога не пераможа. Тым больш Расею — расейскай мовай, якая ёсьць зброяй зьнішчэньня Беларусі. Далей...

9/1/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Расея фінансуе дэмаграфічныя даследваньні ў Беларусі

ПРАВИТЕЛЬСТВО РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ
РАСПОРЯЖЕНИЕ
от 17 июля 2019 г. № 1556-р
МОСКВА

1. Осуществить в 2019 - 2022 годах за счет бюджетных ассигнований федерального бюджета перечисление Фонду ООН в области народонаселения до 1950000 долларов США (далее - взнос) на реализацию проекта “Укрепление потенциала Республики Беларусь в области сбора, анализа и использования демографических данных для Целей устойчивого развития страны”, в том числе в 2019 году - до 475000 долларов США, в 2020 году - до 725000 долларов США, в 2021 году - до 500000 долларов США, в 2022 году - до 250000 долларов США.

Далей...

8/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ПРАЦЯГВАЮЦЦА СУДЫ. ПАДТРЫМАЙМА ПАТРЫЁТАЎ!

10 студзеня адбудуцца судовыя паседжаньні ў адміністрацыйных справах:

а 9.30 — над сп. Юрам Беленькім, выканаўцам у Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ. Суд Першамайскага раёну г. Менску, вул. Талбухіна, 9, каб 25.;

а 12.00 – над сп. Сяргеем Папковым, нам. старшыні КХП-БНФ. Суд Савецкага раёну г. Менску, Лагойскі тракт, 3. Далей...

7/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


РАБУШКА Віктар Анатольевіч (1962 – 4 студзеня 2020)

Раптоўна памёр наш дарагі сябра сп. Віктар Рабушка, сакратар Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Гэта ёсьць вялікая страта для беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Віктар служыў Беларусі самааддана і ахвярна, быў прыкладам для ўсіх. Чалавек выдатных інтэлектуальных здольнасьцяў, ён зрабіў вялікі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю палітычных і культурніцкіх праграм на карысьць Беларусі. Далей...

4/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


НОВЫ ГОД

Надыходзіць новы вісакосны 2020 год.
Найперш зычу, каб ня быў гэты год цяжкім для нашай краіны, каб стаўся пераможным дзеля волі, справядлівасьці і сьветлай будучыні ў свабодзе і моцнасьці нашай нацыі. Зычу, каб не пакутвалі ў турмах цемры лепшыя людзі народа, каб акрыяў наш народ пасьля доўгага перапынку ды абараніў Беларусь ад ўсіх пагроз.,
Хай вечна жыве наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь у сэрцах яе людзей, на Зямлі і сярод народаў

31 сьнежня 2019 г. Зянон Пазьняк

1/1/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2020
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь