ПРАЦЯГВАЮЦЦА СУДЫ. ПАДТРЫМАЙМА ПАТРЫЁТАЎ!

7 студзеня 2020 г.

Навіны

10 студзеня адбудуцца судовыя паседжаньні ў адміністрацыйных справах:

а 9.30 — над сп. Юрам Беленькім, выканаўцам у Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ. Суд Першамайскага раёну г. Менску, вул. Талбухіна, 9, каб 25.;

а 12.00 – над сп. Сяргеем Папковым, нам. старшыні КХП-БНФ. Суд Савецкага раёну г. Менску, Лагойскі тракт, 3.

Падтрымайма адраджэнцаў, якіх рэжым перасьледуе за патрыятычную дзейнасьць! Спадары Юры Беленьеі і Сяргей Папкоў ёсьць Дэпутаты Незалежнасьці. У 1990 – 1995 гг яны ўваходзілі ў склад Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі. У жніўні 1991 гг Апазыцыя БНФ стала генератарам прыняцьця канстытуцыйнага рашэньня Вярхоўным Саветам аб сувэрэнітэце і дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

7 студзеня 2020 г.