Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ

(Выступ на верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»)
.
Зьменны сьвет і перамены ў міжнародных прынцыпах прымушаюць нас думаць, казаць і пісаць пра галоўнае: пра расейскую агрэсію супраць Украіны, пра вайну, пра выяўленьне фашызму ў Расеі, пра рэшту сьвету і наш нацыянальны лёс. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Абавязак патрыётаў – данесьці да беларусаў праўду

(Верасьнёўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймася да абароны Айчыны”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Маскаля пакуль ня б’юць…

Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зьверствы расейскіх акупантаў

Дзевяцёх украінскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены паблізу Ілавайска Данецкай вобласьці, перад сьмерцю жорстка катавалі. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(08.09. – 09.09.2014)

Вітаюць Парашэнку

8 верасьня 2014 г. брытанская газэта “The Independent” напісала пра візыт прэзыдэнта Украіны Парашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў там перад людзьмі як нацыянальны лідэр. У 63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жа дзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі. Там радваліся “перамозе над кіеўскай хунтай”. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Крэмль хавае сьляды злачынстваў ва Украіне

Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


У палоне ў арды

Тэрарысты на ўсходзе Украіны сёньня ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта сказаў дапаможнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч у выступе перад членамі сталай рады АБСЭ на адмысловай сэсіі па Украіне, паведамляецца на сайце арганізацыі. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Латышы будуць страляць

Кіраўнік міністэрства абароны Латвіі Раймондс Вэёніс заявіў у інтэрв’ю часопісу lr, што на пасягальніцтва на сваю тэрыторыю з боку Расея яго краіна адрэагуе жорстка. Далей...

15/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь