Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (27-30 красавіка 2006 г.)

27 красавіка Дзярждума ў поўным складзе зьявілася ў Пецярбурзе. Упершыню цікава было паслухаць папярэдні маналёг Жырыноўскага. Далей...

30/4/2006 › Актуаліі

 


“Усе акупанты падобныя”

29 красавіка 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведамляе, што Кітай пабудаваў на тэрыторыі акупаванага Тыбэту чыгунку. Першыя выпрабаваньні лініі пройдуць на пачатку ліпеня сёлета. Тыбэтцы па ўсім сьвеце пратэстуюць супраць гэтага “падарунка” каляніялістаў. Далей...

30/4/2006 › Навіны

 


Цяперашнія дыялёгі

Алегу Граблеўскаму далі 10 сутак. У Воршы з двума дзецьмі засталася жонка Алега Алеся. Далей...

30/4/2006 › Навіны

 


Нямецка-расейская палітыка – крыніца войнаў і нестабільнасьці

28 красавіка 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе кніжны агляд на тэму прыроднай роднасьці расейскага бальшавізму і нямецкага нацыянал-сацыялізму. У 1970-80-я гады было шмат спрэчак вакол манаграфіі нямецкага гісторыка Эрнста Нольтэ, прысьвечанай нямецка-маскоўскаму супрацоўніцтву ў 1917-1941 г.г. Далей...

29/4/2006 › Навіны

 


У Курапатах адбылася чарговая талака

Сёньня ў Курапатах адбылася талака. Яе ўдзельнікі пачалі высаджваць у розных месцах урочышча саджанцы каштанаў, які вырасьціў у Мёрах былы вязень ГУЛАГу.

80-гадовы спадар Аляксандар зь Мёраў больш за 20 гадоў правёў у сталінскіх лягерах. Ён дагэтуль не адчувае сябе ў бясьпецы, і таму папрасіў не называць ягонага прозьвішча ў эфіры. Спадар Аляксандар вырасьціў на сваім падворку 55 саджанцаў каштанаў з тым, каб іх высадзілі ў Курапатах. Старшыня Хрысьціянскай злучнасьці “Курапаты” Вацлаў Нямковіч зь вялікай павагай ставіцца да гэтай ініцыятывы былога вязьню ГУЛАГу. Далей...

29/4/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (22-25 красавіка 2006 г.)

22 красавіка ў маскоўскім мэтро на станцыі “Пушкінская” некалькі армянскіх юнакоў зьбіраліся ўвайсьці ў вагон цягніка, каб паехаць на сьвяткаваньне Вялікадня. На іх напала банда мясцовых “православных ребят” у чорнай вопратцы, чорных ботах і з голенымі галовамі. Далей...

27/4/2006 › Актуаліі

 


Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Курапатах

26 красавіка ў Курапаты прышлі сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Не жадаючы далучацца да імітатараў і ісьці разам з імі на балотны Бангалор, беларусы сабраліся на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу “Лес Крыжоў”, каб у дзень 20-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы пакланіцца памяці ахвяраў нашага народу.

“Чарнобыль = генацыд = Курапаты” – такі быў дэвіз мэмарыяльных мерапрыемстваў. Над грамадой луналі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. Далей...

26/4/2006 › Навіны

 


Змагаймася з Чарнобыльскім генацыдам

Дарагія землякі, паважаныя сябры фронтаўцы! Сёньня мы адзначаем у памяці 20-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. Наш лёзунг: “Чарнобыль=генацыд=Курапаты”.

Дзеяньні генацыду пачаліся адразу пасьля ўзрыву рэактара, калі Масква, засакрэціла катастрофу, не паведаміла насельніцтву і не зрабіла ніякіх захадаў па засьцерагальнай прафілактыцы людзей і найперш дзяцей. Далей...

26/4/2006 › Навіны

 


Moб-шмоб

Раптам на плошчу, названую нашай змагарнай моладзю імем Кастуся Каліноўскага, прышлі некалькі дзесяткаў людзей. Яны прыселі, паклалі рукі далонямі ўніз на брук, пасядзелі так, памаўчалі, усталі і пайшлі. Далей...

25/4/2006 › Навіны

 


Інфармацыя пра Чарнобыль

23 красавіка 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” друкуе артыкул пад тытулам “Савецкія Пампэі”. Ва ўсіх СМІ сьвету зьяўляюцца матар’ялы ў сувязі з 20-годдзем Чарнобыльскай катастрофы. З большай альбо меншай любоўю да праўды, з большым альбо меншым разуменьнем праблемы усе распавядаюць пра чалавечую трагедыю. Далей...

25/4/2006 › Навіны

 


Аляксандар Адамовіч (1900 – 1937)

У сярэдзіне 1920-х, калі ў БССР праводзілася палітыка беларусізацыі, другой яе сталіцай пасьля Менску называлі Клімавічы, цэнтар Калінінскай акругі. Далей...

25/4/2006 › Навіны

 


Фальш і цынізм вакол Чарнобыля

24 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта “El Pais” дае рэпартаж з Чарнобыльскай зоны. Журналіст падарожнічаў непадалёк ад рэактара на ўкраінскім баку зоны. Ён размаўляў са старымі людзьмі, якія вярнуліся ў свае хаты. Расказаў пра 8-гадовую Марыйку, першае дзіця, якое нарадзілася ў зоне адсяленьня і жыве там. Далей...

25/4/2006 › Навіны

 


Чарнобыль = Генацыд = Курапаты

26 красавіка a 18:00 талака ў Курапатах

26 красавіка сёлета спаўняецца роўна 20 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы. Штогод беларускія патрыёты адзначаюць угодкі трагедыі мэмарыяльнымі мерапрыемствамі. Далей...

25/4/2006 › Навіны

 


Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Шаноўны Зянон Станіслававіч,

Беларускія патрыёты віншуюць Вас з днём нараджэньня! Зычым Вам здароўя, моцы духу, натхненьня ў Вашай стваральнай дзейнасьці! Далей...

24/4/2006 › Навіны

 


Эўропа захвалявалася

21 красавіка 2006 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” публікуе артыкул пад выразным тытулам “Dictatura Gazprom”. Уся Эўропа выслухала днямі публічны маналёг А. Мілера, гендырэктара расейскага Газпрому. Ён заявіў сярод іншага: “Спробы абмежаваць дзейнасьць Газпрому на эўрапейскім рынку ня будуць мець станоўчых вынікаў”. Далей...

24/4/2006 › Навіны

 


З турмы на Акрэсьціна выйшлі Юры Беленькі, Ўладзімер Мікалаеў і Ілья Шыманскі

22 красавіка а 19:20 з турмы на Акрэсьціна на волю выйшлі намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юры Беленькі і студэнты Ўладзімер Мікалаеў і Ілья Шыманскі. Яны адседзелі 15 сутак за тое, што выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску 7 красавіка з пратэстам супраць інаўгурацыі А.Лукашэнкі. Ля брамы іх сустракалі дзясяткі людзей, сярод іх было шмат моладзі. Далей...

23/4/2006 › Навіны

 


Сапраўдны суд над А. Лукашэнкам і яго памагатымі абавязкава адбудзецца

Пакуль што судовай імітацыяй заняўся А. Лебедько. 18 красавіка ён заявіў ў Вільні, што трэба арганізаваць “обшчественный процесс над А. Лукашенко”. Далей...

22/4/2006 › Навіны

 


Чума

19 красавіка 2006 г. Латвійская газэта “Diena” піша пра братэрства і супрацоўніцтва маскоўскага НКВД і нямецка-фашыстоўскіх карніцкіх арганізацыяў. Далей...

22/4/2006 › Навіны

 


Напярэдадні Вялікадня ў Курапатах адбылася талака

Сёньня ва ўрочышчы Курапаты напярэдадні Вялікадня адбылася талака. Больш за 30 чалавек – пераважна моладзь – парадкавалі ўрочышча. Сярод удзельнікаў талакі былі пацярпелыя за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах. Ва ўрочышчы Курапаты пабывала нашая карэспандэнтка.

Сёньняшняя талака першая сёлета, і традыцыйна яе праводзіць актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Прэсавы сакратар партыі Валер Буйвал зьвяртае ўвагу на тое, што гэтым разам сярод удзельнікаў талакі шмат моладзі. Далей...

22/4/2006 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: Каб ваяваць, трэба бачыць ворага

Пасьля рэалізацыі пляну аб трэцім тэрміне Лукашэнкі і правядзеньні псэўдавыбараў на Беларусі, маскоўскія паліттэхнолягі (група Г. Паўлоўскага), якія спраектавалі зручную Маскве мэтадалёгію “апазыцыі” ў выбарчай кампаніі і стварэньне кантралююемых лідэраў, прапануюць цяпер цалкам ліквідаваць нацыянальную грамадзянскую супольнасьць на Беларусі. Далей...

22/4/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024