Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

24 апреля 2006 г.

Навіны

Шаноўны Зянон Станіслававіч,

Беларускія патрыёты віншуюць Вас з днём нараджэньня! Зычым Вам здароўя, моцы духу, натхненьня ў Вашай стваральнай дзейнасьці!

Галоўнай падзеяй для нас усіх ёсьць магутны рэвалюцыйны ўздым маладога пакаленьня нашага народу. Юнакі і дзяўчаты, якія нарадзіліся ў 1988-91 гадах, ёсьць равесьнікамі Беларускага Народнага Фронту і нашай незалежнай Дзяржавы. Маладыя прымаюць ад нас – старэйшых – паходню Беларускага Адраджэньня.

Гераічная моладзь ідзе разам з намі пад сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у змаганьні за Волю і Праўду. Значыць, не была марнай барацьба ўсіх папярэдніх пакаленьняў беларусаў. Значыць, Беларусь будзе вольнай дэмакратычнай краінай, будзе жыць наша родная мова і наша вялікая культура.

Вясна вяртаецца на беларускую зямлю. Цемра ня здольная спыніць Боскую справу. Мы ўспамінаем Вашы словы ўпэўненасьці ў беларускую Перамогу. Вы не гублялі надзеі і веры ў шчасьлівы лёс нашага народу ў самыя цяжкія часы. Словам і справай Вы аб’ядноўваеце цяпер беларускіх патрыётаў-адраджэнцаў на змагарным шляху.

Шчасьця, здароўя і плёну Вашай сямьі! Разам працуйма для Беларусі!

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ 24 красавіка 2006 г. Менск