Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Напярэдадні Вялікадня ў Курапатах адбылася талака

Сёньня ва ўрочышчы Курапаты напярэдадні Вялікадня адбылася талака. Больш за 30 чалавек – пераважна моладзь – парадкавалі ўрочышча. Сярод удзельнікаў талакі былі пацярпелыя за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах. Ва ўрочышчы Курапаты пабывала нашая карэспандэнтка.

Сёньняшняя талака першая сёлета, і традыцыйна яе праводзіць актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Прэсавы сакратар партыі Валер Буйвал зьвяртае ўвагу на тое, што гэтым разам сярод удзельнікаў талакі шмат моладзі.

(Буйвал: ) “Сапраўды, столькі моладзі, дзяўчаты і хлопцы прыйшлі далучыцца да памяці ў гэты сьвяточны дзень. Незалежна ад канфэсіі, да якой належаць беларусы, усім належыць нашая гістарычная памяць, памяць пра нашыя ахвяры, пра нашых пакутнікаў сьвятых. Дзякуй Богу, гэта аб’ядноўвае людзей”.

Удзельнік талакі Ўладзімер Багач пяць дзён таму выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы напярэдадні інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

(Багач: ) “Сёньня вырашыў прыйсьці ў Курапаты, каб не забываць гэтую тэрыторыю, на якой забівалі нашых продкаў, дзядоў, прадзедаў. Трэба шанаваць гэтае месца”.

Мой наступны суразмоўца Яўген – адзін з удзельнікаў акцыі прыхільнікаў пераменаў на Кастрычніцкай плошчы.

(Яўген: ) “Паглядзіце, колькі тут моладзі. Усе прыйшлі ў гэты дзень, нягледзячы на тое, што сёньня субота, і ў многіх заняткі. Але ахвяравалі сваім часам дзеля нашай памяці. Для мяне гэта тое месца, дзе наладжваецца сувязь паміж пакаленьнямі, калі нашыя мёртвыя дзяды, якія пайшлі ўжо, быццам бы, ладзяць нашую моладзевую салідарнасьць, той моладзі, якая будзе працягваць іх справу”.

Далей я гутару са спадарынямі Жанай і Ядзьвігай, якія парадкуюць курапацкі пагорак.

(Жанна: ) “На Кальварыі ля трох крыжоў прыбіраем. Тут кветкі пасаджаныя – нарцысы, тульпаны, трэба іх цалкам апрацаваць”.

(Ядзьвіга: ) “Тут за зіму накапілася шмат сьмецьця. Трэба, каб людзі прыходзілі, рабілі гэтую добрую справу”.

Працягвае сакратар управы сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Чахольскі:

(Чахольскі: ) “Мы аднаўляем талокі, зараз яны будуць штосуботу а 11-й гадзіне. Прасіў бы браць з сабой рыштунак – сякеры, рыдлёўкі, граблі, таму што вельмі шмат нам тут яшчэ працы”.

Сёньня ўдзельнікі талакі ўсталёўвалі нанава некалькі паваленых крыжоў з той часткі ўрочышча, што мяжуе з аўтамабільнай запраўкай. У наступныя талокі плянуецца канчаткова прыбраць сьляды фарбы з апаганеных вандаламі курапацкіх знакаў. Больш за тыдзень таму невядомыя вандалы сарвалі з мэмарыяльнага знаку, гэтак званай “лавы Клінтана”, мэталічны вянок.

Дарэчы, на ўваходзе ва ўрочышча зьявілася шыльда, на якой пазначана, што гэта гістарычна-культурная каштоўнасьць – месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940 гадоў, і прычыненьне шкоды караецца па закону.

Радыё Свабода, Курапаты

22/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024