Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-28 лютага 2006 г.)

24 лютага расейскі фашызм зьдзейсьніў чарговае злачынства, гэтым разам у Пецярбургу. Далей...

28/2/2006 › Актуаліі

 


Cяргей Навумчык: Як аднаўлялася Незалежнасьць

(Фрагмэнты публікацыі “Сем гадоў Адраджэньня (1988-1995)” у часопісе ARCHE, нумар 3, 2006 г.)

Пра тактыку і дысцыпліну

Тыя, хто сачыў за падзеямі ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня праз СМІ, назіралі вонкавы бок дзейнасьці Апазыцыі БНФ – выступы дэпутатаў, дыскусіі, прыняцьце законаў. Аднак гэта была ўсяго толькі частка палітычнай дзейнасьці. Далей...

26/2/2006 › Старонкі гісторыі

 


Факты і падзеі (21-23 лютага 2006 г.)

Крымскія асаднікі галасуюць за маскоўскае ханства. 22 лютага ворган, які на манумэнтальны манэр называе сабе “парламент республікі Крым”, прагаласаваў за правядзеньне на паўвысьпе рэгіянальнага рэфэрэндуму аб наданьні расейскай мове статуса другой дзяржаўнай. Мясцовая пракуратура заявіла на гэты дэмарш, што абвяшчаць такія рэфэрэндумы можна толькі з санкцыі Кіева. Далей...

26/2/2006 › Актуаліі

 


Фальшывасьць

А ўсё пачыналася нібыта гэтак “дэмакратычна”. Сабраўся “кангрэс дэмсілаў”, прагаласавалі, абралі. Павезьлі Мілінкевіча ў Маскву, Стразбург і Брусэль. Потым “дэмакраты” адкінулі нацыянальную сымболіку і ўзьнялі над сваёй “барыкадай” джынсавыя порткі,… Далей...

26/2/2006 › Навіны

 


GŁOSOWANIE LUDOWE DAJE WIDOKI NA ZWYCIESTWO

(informacja dla zagranicza)

Autorytarny promoskiewski reżym na Białorusi utworzył państwowy system falsyfikacji głosowania i wyborów. Ten system polega na całkowitej kontroli reżymu nad działałnością wszystkich komisji wyborczych i na zaleśnożci wszystkich przewodniczących tych komisji od administracji reżymu (czlonków komisji przyznacza reżym). Далей...

25/2/2006 › Polski



Акупацыйны рэжым дзейнічае адкрыта супраць Беларусі

Апошнім часам беларусам зь Нью-Ёрку стала немагчыма датэлефанавацца ў Беларусь да пісьменьнікаў. Механічны голас у слухаўцы выраблена гугнявіць па-расейску: то “лінія повріждіна”, то “позвоніте попозже”. Далей...

24/2/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (19-21 лютага 2006 г.)

Па “Залатому кальцу” Расеі з першай паловы лютага коцяцца не турыстычныя аўтобусы, а мутныя хвалі “салянога бунта”. Дзе-небудзь у Эўропе адразу й не растлумачыш, што адбываецца ў гарадах і вёсках экзатычнай імпэрыі. Далей...

23/2/2006 › Актуаліі

 


Паталогія асаднікаў

17 лютага паўнамоцны прадстаўнік Пуціна на Далёкім Усходзе Каміль Ісхакаў выступіў з палымяным заклікам да “соотечественіков за рубежом” (маюцца на ўвазе мільёны расейскіх асаднікаў, што атабарыліся па-за межамі РФ). Далей...

22/2/2006 › Актуаліі

 


The people’s poll is a chance of the victory

(The release for the foreign communities and mass media)

The authoritarian pro-Moscow regime has formed in Belarus the state system of the electoral frauds. The regime is completely controlling all the electoral commissions. Далей...

22/2/2006 › English

Камэнтаваць


Лубянскі фантамас

20 лютага 2006 г. Нямецкая газэта “Der Spiegel” паведамляе пра ўчорашнюю публікацыю ў адной экстрэмісцкай газэце ў Эгіпце апошняга інтэрвію з Бін Ладэнам. Тэрарыст № 1 зноў пагражае Амэрыцы, высьмейвае Буша і заклікае да новых тэрактаў. Далей...

21/2/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: “Народнае галасаваньне – адзіная альтэрнатыва фальсыфікацыі”

Кансэрватыўна–Хрысьціянская Партыя БНФ працягвае падрыхтоўку Народнага галасаваньня.

(Пазьняк: ) “Цяпер створаная Нацыянальная грамадзкая камісія па народным галасаваньні, ці, як яна афіцыйная называецца, Незалежная грамадзкая камісія, створаныя яе структуры, створаны Статут і падаецца ў Мін’юст. Ставіцца пытаньне аб офісе арганізацыі. І галоўнае зараз – актыўнасьць людзей, якія будуць удзельнічаць у структурах. Гэта вельмі істотна. Таму кожны, хто разумее канструктыўнасьць гэтай ідэі і хоча яе падтрымаць, павінен быў бы свае сілы Бацькаўшчыне аддаць. Бо гэта адзіная рэальная магчымасьць спыніць гэтую фальсыфікацыю і ўсё, што робіцца”.

Паводле Радыё Свабода

19/2/2006 › Навіны

 


Пуціністы плянуюць татальную дыктатуру спэцслужбаў

17 лютага Пуцін падпісаў указ аб стварэньні “Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту”. Афіцыйная задача новай супэрструктуры - каардынацыя ўсіх сілавых структураў Расеі. Начальнікам НАКа прызначаны Патрушаў, галоўны ў ФСБ. Далей...

19/2/2006 › Навіны

 


На захадзе пачынаюць думаць

18 лютага 2006 г. Дацкая газэта “Politiken” публікуе артыкул пад тытулам “Гістарычныя ўцёкі ад сацыял-дэмакратаў”. Ніколі ў гісторыі маленькага каралеўства на працягу лічаных дзён не адбываліся такія сур’ёзныя зьмены палітычнай арыентацыі дацкага грамадзтва (мы ўжо паведамлялі пра статыстычныя дадзеныя гэтых працэсаў на сайце pbpf.org). Далей...

19/2/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (17-18 лютага 2006 г.)

17 лютага паўнамочны прадстаўнік Пуціна на Далёкім Усходзе Каміль Ісхакаў выступіў з палымяным заклікам да “соотечественіков за рубежом” (маюцца на ўвазе мільёны расейскіх асаднікаў, што атабарыліся па-за межамі РФ). Ісхак-хан прапануе ім засяляць сабой паўвыспу Камчатку. Далей...

18/2/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (14-16 лютага 2006 г.)

У першай палове лютага ў Маскве адбылася ваяўнічая канфэрэнцыя “няпрызнаных дзяржаваў”. Маюцца на ўвазе скляпаныя Крамлём-Лубянкай незаконныя ўтварэньні на тэрыторыі чужых краінаў, дзе стаяць расейскія войскі і ўладу трымае гэбэ: Прыднястроўе, Абхазія і Паўднёвая Асэція. Далей...

18/2/2006 › Актуаліі

 


Расея плянуе прывезьці на Беларусь атамныя бомбы

16 лютага 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра ўчорашнюю заяву, зробленую ў Маскве камандуючым ваенна-паветранымі сіламі Расеі Міхайлавым. Той заявіў, што ў бліжэйшы час Расея мае намер размясьціць на тэрыторыі Беларусі сваю ваенна-паветраную базу. Далей...

18/2/2006 › Навіны

 


Лубянская правакацыя

Ужо некалькі тыдняў мільёны людзей у розных краінах сьвету, кінуўшы штодзённыя справы, удзельнічаюць у акцыях пратэсту. Мусульмане ў эўрапейскіх, азіяцкіх і афрыканскіх краінах паляць сьцягі і прадстаўніцтвы заходніх дзяржаваў і патрабуюць пакараньня сьмерцю аўтараў блюзьнерскіх карыкатураў антыісламскага зьместу. Далей...

18/2/2006 › Навіны

 


Прамаскоўскія людзі называюць беларусаў “быдлам” і едуць у Маскву

Сёньня ў Маскве ў офісе так званага “саюзу правых сіл” адбудзецца “прэзэнтацыя” перадвыбарчай праграмы Мілінкевіча. Туды ж накіроўваюцца Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і камуніст Калякін. Гэтая публіка ўжо не хаваецца, скінулі маскі і — “ў Маскву”. Перасталі нават гуляць у “клопаты пра беларускі народ”, дзеля якога склалі нібыта праграмку. Навошта, калі ён для іх — “быдла”. У Маскву. Далей...

16/2/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Партытура “выбараў”

Пасьля заканчэньня збору подпісаў сітуацыя з “двайным кандыдатам” стала ня тое што празрыстай – ілюстратыўнай. Казулін, Мілінкевіч паехалі у Маскву засьведчыцца. Перад гэтым яны паспрачаліся пра “падтрымку”. Казулін: «Мы ім прапануем далучыцца да нас. Яны нам скажуць: нас Эўропа падтрымлівае, ну добра, можа, нас хто іншы падтрымлівае» (радыё «Свабода», 4 лютага). Далей...

16/2/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (8-14 лютага 2006 г.)

8 лютага грузінская паліцыя арыштавала трох пьяных расейскіх афіцэраў. “Міратворцы” езьдзілі на машыне па тэрыторыі Грузіі, ня маючы адпаведных дакументаў і дазволу ўладаў. Далей...

14/2/2006 › Актуаліі

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь