Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

На захадзе пачынаюць думаць

18 лютага 2006 г. Дацкая газэта “Politiken” публікуе артыкул пад тытулам “Гістарычныя ўцёкі ад сацыял-дэмакратаў”. Ніколі ў гісторыі маленькага каралеўства на працягу лічаных дзён не адбываліся такія сур’ёзныя зьмены палітычнай арыентацыі дацкага грамадзтва (мы ўжо паведамлялі пра статыстычныя дадзеныя гэтых працэсаў на сайце pbpf.org).

Ня верыцца, калі чытаеш дацкую прэсу, што ўсё гэта напісана іхнімі журналістамі, лексіка і аргумэнтацыя зусім новыя. Запахла рэалізмам успрыняцьця навакольнай рэчаіснасьці. Сацыял-дэмакратаў (нязьменных гаспадароў краіны) грамадзкая думка абвінавачвае ў “браку досьведу”. Прапанаваны сацдэкамі “шлях да дабрабыту” ужо не выклікае даверу ў большасьці дацкага грамадзтва. Імкліва расьце народная падтрымка правым сілам - патрыётам-нацыяналістам з Народнай партыі Даніі.

Наш камэнтар: Мы ўжо ня раз пісалі аб тым, як па-майстэрску Лубянка разыграла, нібыта па нотах, правакацыю з карыкатурамі ў малавядомай дацкай газэтцы. Сатаністы з ФСБ справакавалі міжнародны крызіс сусьветных маштабаў. Штодня ў розных краінах гінуць людзі, гараць будынкі, уздымаецца хваля нянавісьці. Трэба прызнаць, што маскоўцы дасягнулі вялікага тактычнага посьпеху, грэюць свае нячыстыя рукі над вогнішчам, дзе гарыць срэбны Крыж дацкага сьцягу. Толькі няхай яны так не радуюцца. На вачах скептыкаў у Эўропе настае ацьверазьвеньне. Мільёны людзей раптам убачылі тупіковасьць і правальнасьць палітыкі левых, чырвоных і ружовых (вечных хаўрусьнікаў Масквы). Патрыятызм, нацыяналізм (паняцьці, высьмеяныя сацыялістамі) становяцца матэрыяльнай сілай для абуджаных грамадзтваў. Людзі пачынаюць кеміць, якую пагрозу іхнаму існаваньню нясе ўвесь гэты брусэльскі балаган, які зросься з экзатычным лубянскім рэйхам. Можна быць упэўненым: з часам улягуцца хвалі рэлігійных пратэстаў, выдахнецца лубянская правакацыя, што так імпэтна бяжыць цяпер на сваіх кароткіх ножках. А народы Эўропы пачнуць падводзіць вынікі (яны цяпер ужо робяць сур’ёзныя высновы з падзеяў) і вырашаць успрыняць жорсткую драму як лекцыю на будучыню. Тактычны посьпех абавязкава абернецца для Масквы поўнай стратэгічнай паразай на заходнім напрамку. Піраміда, якую так карпатліва будавала Расея з сваіх заходніх левых васалаў, ужо цяпер дае шчыліны і сыпецца (як шклоўская “бібліотека” у Менску). Антынацыянальнае прамаскоўскае ўтварэньне ня выратуюць ні Барозу, ні Бэніта, ні Ганс Вік. Ратаваць эўрапейскія краіны ад прамаскоўскага маразму возьмуцца нацыянальныя партыі.

Валеры Буйвал

19/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024