24 лютага расейскі фашызм зьдзейсьніў чарговае злачынства, гэтым разам у Пецярбургу. Група маладзёнаў напала дзьвюх на маладых жанчынаў, якія размаўлялі “не по-русскі”, і пачала біць іх нажамі. 20-гадовая казашка Айнур Булекбаева памерла ад раны ў сэрца. Азербайджанка Ільфуза Бабаева з нажавымі ранньнямі знаходзіцца ў шпіталі (яе выратавала тоўстая зімовая вопратка). 20 лютага “просты русскіе ребята” моцна пабілі ў тым жа горадзе студэнта з Ізраіля. Паўночная сталіца Сатаны таксама правіць свой шабас.
25 лютага прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі выступіў на мэмарыяльных мерапрыемствах у мястэчку Каджары, дзе ў 1921 г. грузінскія юнкеры ўступілі ў няроўны бой з расейскімі агрэсарамі. Прэзыдэнт сказаў: “Сёньняшняе пакаленьне павінна вучыцца на прыкладзе гераічных юнкераў як любіць Айчыну і як змагацца з ворагам. Гэтыя героі ня мелі дапамогі з-за мяжы, былі слаба ўзброены. Але яны баранілі наш гонар і нашу зямлю… Нас ужо не аднойчы зьбівалі з эўрапейскага шляху. У 1921-м у Грузію ўварвалася 11 бальшавіцкая армія пад камандваньнем бязродных грузінаў. Гэта больш не паўторыцца”. Народы, што вырваліся з расейскай імпэрыі, аднаўляюць гістарычную праўду, шукаюць магілы сваіх герояў, якія баранілі краіну ад агрэсараў. Валіцца фальшывая мадэль, прыдуманая ў камэндатуры турмы народаў – Крамлі. Не дазволяць больш грузіны, беларусы, украінцы і іншыя цывілізаваныя народы абуваць сабе ў лапці маскоўскім фальсіфікатарам. Разьбяруцца з здраднікамі, што прывялі ўсходніх варвараў і прадалі Айчыну. Няма будучыні ў маскоўскага ненажэрнага рэйха.
Міністар фінансаў Грузіі Раман Гацырыдзэ 26 лютага зьвярнуўся ў Міжнародную камісію па праблемах адмываньня грошай са скаргай на Расею. Грузія прадставіла міжнародным экспэртам матэр’ялы па практыцы злачыннага адмываньня крымінальных грошай у расейскіх банках на тэрыторыі акупаванай маскоўцамі Абхазіі. У бліжэйшы час Грузія зачыніць у сабе філіялы і рахункі расейскіх банкаў, якія займаюцца адмыўкай злачынных капіталаў у Абхазіі. Даўні закон расейскай акупацыі: дзе зьяўляюцца маскоўскія “міратворцы”, там пачынаюць квітнець дзяржаўна-мафійныя махінацыі.
25 лютага Чэхія выдала Украіне расейскага “камэрсанта” Алега Арлова. Арлоў разам з некалькімі кучмаўскімі чыноўнікамі арганізаваў у 1999 г. нелегальны продаж баявых ракетаў у Кітай і Афрыку. Некаторыя з ягоных сябручкоў ужо на могілках. Былы чалец кампаніі “Укрспэцэкспарт” В. Малеў загінуў у ДТЗ у 2002 г. Аўстралійскі кампаньён Арлова Х. Сарфраз загінуў у ДТЗ у 2004 г. Паглядзеўшы на гэтую “дарожна-транспартную” тэндэнцыю, Арлоў пачаў прасіць у Чэхіі палітычны прытулак. Але чэхі разабраліся што да чаго і накінулі “палітахвяры” кайданкі на рукі.
У сувязі з прыняцьцем Дзярждумай РФ новага закону аб “барацьбе з тэрарызмам” аналітыкі робяць цікавыя назіраньні і высновы. Мы ўжо паведамлялі на старонцы pbpf.org пра драконаўскі, сапраўды тэрарыстычны зьмест законапраекту, які цяпер стаўся законам, прыняты амаль бяз зьменаў. Там пра ўсё: можна зьбіваць самалёты, на якіх адбыўся захоп закладнікаў (цяпер на пасажырскіх самалётах можна выпрабоўваць новыя маскоўскія ракеты, а потым толькі заявіць, што там былі закладнікі), бамбіць любую краіну сьвету і высаджваць там дэсант. Ёсьць і яшчэ адзін пункт: “Прэзыдэнт Расеі мае права перадаваць пад каманду ФСБ да аднаго палка арміі”. З гэтага атрымліваецца, што толькі Пуцін і ніхто іншы можа рабіць такія перападпарадкаваньні ў сілавых структурах. Такі эпізод адбыўся, як вядома, у Беслане, дзе ФСБ ўзяла на сабе камандваньне над танкавымі часткамі і загадала страляць па дзецях, якія знаходзіліся ў школе, з танкавых гарматаў і агнямётаў. А гэбоўцам такі загад мог аддаць толькі прэзыдэнт РФ – тов. Пуцін. Толькі тады гэта не было прапісана ў законе, а цяпер прапісана. Вось і афармляецца вобраз жудаснай праўды. Расеяй кіруе непасрэдны арганізатар масавага забойства дзяцей.
Тым часам Крэмль рыхтуе афіцыйны візыт Пуціна ва Угоршчыну. Пачынаецца прапагандысцкая апрацоўка тэмы. Задача ў лубянскіх гэбельсаўцаў няўдзячная. Сёлета якраз спаўняецца 50 год з часу расейскай агрэсіі супраць Угоршчыны ў 1956 г. Тады танкі з чырвонымі зоркамі раздушылі народную рэвалюцыю, спынілі разьвіцьцё краіны на доўгія дзесяцігоддзі. Маскоўскія журналісты вымушаны згадваць пра гэтыя падзеі, лапатаць усякую лухту. Даўні гэбоўскі кадр Кандрацьеў па НТВ пераконваў публіку, што “венгры разьвітваюцца з сваёй мінуўшчынай, як завяшчаў Маркс — са сьмехам”. І паказаў парк у Будапэшце, дзе ўлады ўсталявалі бальшавіцкіх істуканаў: бронзавых ленінаў, бэла кунаў і савецкіх воінаў-асвабадзіцелей. Кандрацьеву сьмешна, ён хоча, каб пасьмяяліся ўсі. Такія, як ён і ягоны крамлёўскі гаспадар, сьмеху, аднак, не дачакаюцца. Угорскі народ памятае расейскую агрэсію і акупацыю, памятае сотні тысячаў сваіх ахвяраў і разумее, што Расея – гэта зусім ня сьмешна. Няхай бы Пуцін пасьля прыняцьця свайго тэрарыстычнага закону сунуўся з сваёй лубянскай кодлай ва Угоршчыну. Народ арганізаваў бы ім сур’ёзную сустрэчу ў традыцыях 1956 г. – з палаючымі танкавымі калёнамі і кучамі трупаў акупантаў. Вось і віляе хвастом перад тэлекамэрай маскоўская шаўка, спрабуючы насьмяшыць публіку. Ды атрымліваецца крыва і мізэрна.
Янка Базыль