Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Трэба любіць свой народ

Часам, размаўляючы з маладымі беларусамі, ці чытаючы іхныя лісты, чую як наракаюць яны на свой народ, што ён такі да гэтакі, ды несьвядомы, ды пасіўны, ды не шануе свайго, ды баязьлівы, ды ня хоча змагацца за сваё шчасьце, ды здрадлівы, ды схіляецца перад акупантам і г.д., і злуюцца на сваіх людзей, выказваюць непавагу і гатовыя адмовіцца і ўзьненавідзець. Далей...

20/1/2006 › Навіны

 


The Regime’s Ultimatum

January 18, 2006 our initiative group has achieved the result and has collected 100 thousand signatures. The same day the Central Electoral Commission represented by Mrs. Yarmoshyna has made us the second warning (the first one as been made orally at the beginning of the electoral campaign). Далей...

19/1/2006 › English

 


Зянон Пазьняк: Нам прад’явілі ўльтыматум

(паведамленьне)

18 студзеня, ў той дзень, калі наша Ініцыятыўная група выйшла на мяжу 100 тысячаў подпісаў, ЦВК у асобе спадарыні Ярмошынай зрабіла нам другое афіцыйнае папярэджаньне (першы раз – вуснае).
Нам пастаўлены ўльтыматум: калі мы надалей прадаўжаем пашыраць інфармацыю пра народнае галасаваньне, то сабраныя намі подпісы будуць улічаныя Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй як несапраўдныя. Далей...

19/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (13-16 студзеня 2006 г.)

13 студзеня фашыстоўская хваля дасягнула поўдня Расеі. Маладзён, узброены разьбітай пляшкай, уварваўся ў сінагогу ў г. Растове-на-Доне і напаў на вернікаў. Далей...

18/1/2006 › Актуаліі

 


Для арганізацыі народнага імпічманту А.Лукашэнку нельга губляць час

Прыводзім ліст, які накіраваны 16 студзеня 2006 г. ў штаб ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, з прапановай аб’яднаць намаганьні па арганізацыі народнага імпічманту А.Лукашэнку. Далей...

17/1/2006 › Навіны

 


Штабы Мілінкевіча і Казуліна вывучаюць ідэю “Народнага галасаваньня”

Падчас паездак Аляксандра Мілінкевіча па рэгіёнах Беларусі мясцовыя актывісты апазыцыі прапанавалі падтрымаць ідэю Зянона Пазьняка аб “Народным галасаваньні”. Сэнс прапановы ў тым, каб выбаршчыкі забіралі бюлетэні з сабой, а замест іх кідалі ў скрыні аркушы з імем іх кандыдата. Прапанавана рабіць гэта і на стадыі датэрміновага галасаваньня, калі людзей прымушаюць галасаваць. Як паставіліся да прапановы ў штабах апазыцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў накіраваў у штабы Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча прапановы наконт сумеснага ўдзелу ў ініцыяваным лідэрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ “Народным галасаваньні”. Далей...

17/1/2006 › Навіны

 


Рэпрэсіі і правакацыі супраць ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка у Менску

11 студзеня каля станцыі мэтро “Партызанская” міліцыя затрымала Алу Гуцаву, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Яе завялі ў пастарунак міліцыі і склалі пратакол “за адміністрацыйнае правапарушэньне”, заяўляючы, што “зьбіраць подпісы каля мэтро нельга”. На патрабаваньне сп-ні Гуцавай міліцыя выклікала ў пастарунак прадстаўнікоў раённай выбарчай камісіі. Тыя, спасылаючыся на заканадаўства, апраўдалі дзеяньні міліцыі. Праз дзьве гадзіны сп-ню Гуцаву адпусьцілі. Яна працягнула працу па зборы подпісаў. Далей...

17/1/2006 › Навіны

 


Зьбіральнік подпісаў за Зянона Пазьняка скардзіцца ў пракуратуру

Асноўным парушэньнем выбарчага заканадаўства віцебскі зьбіральнік лічаць тое, што яму забараняюць зьбіраць подпісы ў інтэрнатах.

Найбольш актыўна зьбіраюць подпісы ў працоўных інтэрнатах віцебскія сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Ян Дзяржаўцаў напісаў ужо прынамсі дзьве скаргі ў пракуратуру Першамайскага раёну – на процізаконныя паводзіны камэнданта інтэрнату ліцэя №1 і загадчыцы комплексу інтэрнатаў тэлевізійнага заводу “Віцязь”. Далей...

17/1/2006 › Навіны

 


Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм разгледзеў ход перадвыбарчай кампаніі. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Ён выказаў упэўненасьць, што 75 тысячаў сабраных подпісаў на гэты час даюць упэўненасьць аб выкананьні пастаўленай задачы па зборы 150 тысячаў подпісаў і заклікаў актывізаваць працу па зборы подпісаў і інфармаваньні людзей аб Народным Галасаваньні. Далей...

16/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (9-12 студзеня 2006 г.)

9 студзеня расейская тэлевізія распачала паказ новага сэрыялу пад тытулам “Атаман”. Ужо на пачатку першай часткі беларусы разабраліся, што йдзецца не пра мастацкі твор, а пра чарговую лубянскую агітку. Далей...

15/1/2006 › Актуаліі

 


Правакацыя рэжыму ў Ляхавічах

12 студзеня рэжым зьдзейсьніў правакацыю ў г. Ляхавічах (Берасьцейская вобласьць). Ігар Лобан, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, быў выкліканы ў кабінэт кіраўніцтва Ляхавіцкай раённай паліклінікі, дзе ён працуе лекарам. Там яго сустрэлі Іван Клішэўскі, старшыня Ляхавіцкага райвыканкаму, і Ірына Мокат, намесьнік старшыні райвыканкаму па ідэялёгіі. Далей...

15/1/2006 › Навіны

 


Рэпрэсіі і правакацыі супраць ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

7 студзеня ў г. Ліда Уладзімер Хрышчановіч, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, зьбіраў подпісы грамадзянаў у падтрымку гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі каля Дома гандлю ў цэнтры горада. А 13:05 да сп. Хрышчановіча падышоў старэйшы лейтэнант міліцыі (дарожна-паставой службы) Гурскі разам з прапаршчыкам ДПС і запатрабаваў прад’явіць дакумэнты. Далей...

15/1/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Рашэньне трэба прымаць хутка

Выбарчая кампанія прымушае ўважліва сачыць за ўсім, хто што кажа. Цікавую заўвагу я прачытў на інтэрнэтнай старонцы “Беларускай Салідарнасьці”. Далей...

12/1/2006 › Навіны

 


Урокі для Беларусі з расейска-украінскага газавага канфлікту

Юры Дракахруст, Прага
Якія высновы для Беларусі вынікаюць з расейска-украінскага газавага канфлікту? На якую б цану газу дамовіліся з Расеяй кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, калі б яны ўзначалілі дзяржаву? Якімі б беларускімі козырамі яны б карысталіся ў энэргетычным гандлі з Масквой? На гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” адказваюць патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і Валер Фралоў. Далей...

12/1/2006 › Навіны

 


Разгортваем інфармацыйную працу па Народным Галасаваньні

Паважаныя актывісты, тыя хто маюць кампутар, друкуйце і распаўсюджвайце ўлёткі пра Народнае Галасаваньне. Для друку налепак прыводзім ніжэй узор тэксту. На А4 памяшчаецца 4 асобнікі. Далей...

11/1/2006 › Навіны

 


Збор подпісаў за Зянона Пазьняка

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў, што за лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ ўжо сабрана каля 40 тысяч подпісаў.

(Папкоў: ) “Мы паставілі задачу сабраць 150 тысяч подпісаў, гэтым мы гарантуем, што гэта будзе грунт для таго, каб вярнуўся Зянон Пазьняк сюды, у Беларусь, і паралельна разгортваем народнае галасаваньне”.

10/1/2006 › Навіны

 


А. Вайтовіч падтрымаў ідэю “Народнага галасаваньня”

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў распачаў кансультацыі зь іншымі апазыцыйнымі сіламі наконт падтрымкі ініцыяванага Зянонам Пазьняком народнага галасаваньня.

(Папкоў: ) “Зараз мы сустракаемся зь іншымі актывістамі, прапануем іншым камандам далучыцца, таму што гэта ж ня выбары, гэта відавочна. Ёсьць яшчэ два месяца і 10 дзён, і гэта дастаткова, каб узьняць людзей, каб разгарнуць гэтую справу”.

У прыватнасьці сёньня Сяргей Папкоў з прапановай далучыцца да народнага галасаваньня зьвярнуўся да Аляксандра Вайтовіча, які ўчора заявіў пра свой выхад з выбарчай гонкі на знак пратэсту супраць удзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Вайтовіч вывучыў прапанаваныя матэрыялы і прыйшоў да высновы:

(Вайтовіч: ) “Я думаю, што гэта прапанова слушная, што можна спрабаваць яе рэалізаваць”. Далей...

10/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (6-7 студзеня 2006 г.)

6 студзеня расейскія тэлеканалы разгарнулі калядную тэматыку. Найбольш экзатычным сюжэтам стаўся рэпартаж з Уладзівастока. Тут у гарадзкім саборы служылі імшу два гастралёры-дзяканы з Паўночнай Карэі. Далей...

10/1/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (3-5 студзеня 2006 г.)

Кожны камунікат навінаў расейскай тэлевізіі 3 студзеня гучэў, як з-пад Сталінграду ў 42-м годзе: “У гарах дзейнічае артылерыя і мінамёты, самалёты і вэрталёты бамбілі цясьніну. Бой ідзе ўжо адзінаццатую гадзіну…” Далей...

10/1/2006 › Актуаліі

 


НГК: Аб’ява

Зьвяртаемся да ўсіх актывістаў.
Тэксты Зянона Пазьняка “Павінна быць народная воля” і “Чаму патрэбнае Народнае Галасаваньне” просім выкарыстоўваць як улёткі. Капіруйце, друкуйце, распаўсюджвайце.

Каардынацыйны ворган Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі
9 студзеня 2006 г.

9/1/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь