Разгортваем інфармацыйную працу па Народным Галасаваньні

11 студзеня 2006 г.

Навіны

Паважаныя актывісты, тыя хто маюць кампутар, друкуйце і распаўсюджвайце ўлёткі пра Народнае Галасаваньне. Для друку налепак прыводзім ніжэй узор тэксту. На А4 памяшчаецца 4 асобнікі.

19 САКАВІКА 2006 г. НАРОДНАЕ
ГАЛАСАВАНЬНЕ! Паважаны Беларус, у гэты дзень зрабі так: 1.Лукашэнкаў бюлетэнь забяры з сабой, каб перадаць яго Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі. 2.У выбарчую скрыню ўкінь ліст паперы, ў якім напішы прозьвішча кандыдата, за якога галасуеш. (Заўвага: можна ўкінуць любую паперку.) Гэта законна і адпавядае Канстытуцыі. Толькі так можна спыніць фальсіфікацыі і беззаконьне рэжыму! Нацыянальная Грамадзкая Камісія