Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў, што за лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ ўжо сабрана каля 40 тысяч подпісаў.
(Папкоў: ) “Мы паставілі задачу сабраць 150 тысяч подпісаў, гэтым мы гарантуем, што гэта будзе грунт для таго, каб вярнуўся Зянон Пазьняк сюды, у Беларусь, і паралельна разгортваем народнае галасаваньне”.