Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. ВЯЛІКІЯ ДЗЯДЫ

(выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)

Дарагія землякі! Вітаю вас у дарагой Бацькаўшчыне на пакутнай Курапацкай зямлі! Сёньня сюды прышоў наш народ, нашчадкі Дзядоў. Мне здаецца – я бачу вашыя абліччы і чую пах Курапацкага лесу. Ён заўсёды са мной і ўсе гэтыя дзевяць гадоў я ні секунды ня жыў за мяжой, бо мае ўяўленьні і думкі, і справы штомінутна, штохвілінна ёсьць тут на сьвятой Беларусі. Далей...

30/10/2005 › Навіны

 


Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у гонар дзядоў у Менску

30 кастрычніка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Менску. Каля тысячы ўдзельнікаў прайшлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і выявай Пагоні ў цэнтры сталіцы па праспэкце Скарыны ў бок Курапатаў. Далей...

30/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Рускі фашызм

Прамаскоўскі Рэжым Лукашэнкі і Гэбэ і асабліва рэжым Пуціна шпаркімі крокамі ідуць да русіфікацыйнага фашызму. Гэта ўжо заўважылі нават на Захадзе, тыя хто ўмее бачыць рэальнасьць. Далей...

30/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. ВКЛ

(Разьдзел з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Канцэпцыя Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня грунтуецца на народнай гісторыі. Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы ХVIII-га стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта – Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне. Далей...

29/10/2005 › Навіны

 


WP Lech Kaczyński, Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej

Szanowny Panie Prezydencie,

winszujemy Pana z obraniem na odpowiedzialne stanowisko Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej. Rzyczymy Panu siły ducha, zdrowia i wytrwałości w prace na korzyść Polski. Jesteśmy pewni, że w Polsce skończy się długi okres postkomunistyczny i naród polski pójdzie drogą prawdziwej demokracji, prawa i sprawiedliwości.
Spodziewamy się, że przyjazne stosunki pomiędzy naszymi narodami będą nabierać dalsze formy współpracy i wzajemnego porozumienia wbrew istniejącej w naszym kraju promoskiewskiej dyktaturze. Najlepszą międzynarodową gwarancją dla niepodległej i demokratycznej Białorusi jest niepodległa i demokratyczna Polska. Zyczymy pomyślności narodowi polskiemu – naszemu dobremu sąsiadowi.

Kierownictwo i członkowie Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN
27 października 2005 r.
Mińsk

29/10/2005 › Polski

 


Зянон Пазьняк: Беларусам Канады

Дарагія землякі! Віншую ўсіх з урачыстым адкрыцьцём 40-га Агульнага зьезду Згуртаваньня беларусаў Канады! Далей...

29/10/2005 › Навіны

 


“Там дыхаюць тысячагодзьдзі…”.

Зянон Пазьняк пра “Рэпартаж зь Вялікага Княства”
Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк-Прага

Калі я даваў Пазьняку рэпартаж пра ягоныя родныя Суботнікі (“НН”, нумар 31), ён быў насьцярожаны. Ня любіць Пазьняк казаць пра асабістае журналістам – бо, як сам тлумачыць, “ шмат пісалі няпраўды, зьдзекаваліся над сьвятым”. А Суботнікі , якія адлюстраваныя ў новай паэме Зянона “Вялікае Княства” – для Пазьняка сьвятыя. І вось рэпартаж прачытаны. Далей...

28/10/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (23-26 кастрычніка 2005 г.)

Яшчэ не асела пена на чорных хвалях Баранцавага мора пасьля пагоні нарвэжскага флёту за расейскім пірацкім сэйнэрам “Электронам”, а маскальскія злодзеі ўжо зноў крадуць рыбу ў нарвэжскіх водах. 25 кастрычніка нарвэжскія вайсковыя караблі загналі ў свой порт на востраве Мядзьвежым дзьве пірацкія шхуны з мурманскай прыпіскай. Далей...

28/10/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк. Непапраўныя

Людзей, якія адэкватна разумеюць і ўспрымаюць Расею я сустракаў толькі ва Ўсходняй Эўропе. Далей...

28/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Захад-Беларусь-Расея

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Акрамя прапагандысцкіх ілюзіяў пра Расею, у асяроддзі пэўнай часткі беларусаў прыжыўся міф пра заходнюю падтрымку і дапамогу. Маўляў, захад нам дапаможа. Але гэтак кажа той, хто пра захад нічога ня ведае. Не дапаможа! І ніколі не дапамог! Далей...

25/10/2005 › Навіны

 


GRATULUJE!

Pana Prezydenta Lecha Kaczynskiego, “Prawo i Sprawiedliwosc” a rownierz pismo „Nowe Panstwo” z okazji wielkiej wygranej, zwyciestwa na wyborach prezydenckich. Rzycze szerokiej drogi i dobrego pomyslu w budowaniu lepszej Polski w Europie Unijnej i w swojej pszyszlosci!

Z powazaniem
Zianon Pazniak
Przewodniczacy Bialoruskiego Frontu
Narodowego „Odrodzenie” i
Konserwatywno-Chrzescjanskiej Partji BFN

24 pazdziernik 2005.
Nowy Jork.

25/10/2005 › Polski

 


ВІНШУЮ!

Спадара Прэзыдэнта Леха Качыньскага, “Права і Справядлівасьць” а таксама часопіс “Новэ Паньство” з нагоды вялікага дасягненьня, перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах! Зычу шырокай дарогі і добрых задумаў у будаўніцтве лепшай Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе і ў сваёй будучыні!
Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ
24 кастрычнік 2005.
Новы Ёрк.

25/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Адраджэньне і статус-кво

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Ідэалёгіяй беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, як і ў бальшыні паняволеных народаў Эўропы, было і ёсьць Адраджэньне.
Гэта значыць, што энтузіясты нацыянальнай свабоды, змагаючыся за незалежнасьць і стварэньне (аднаўленьне) нацыянальнай дзяржавы, ставяць задачу аднавіць разбуранае, адбудаваць зьнішчанае, адрадзіць нацыянальную культуру і ўсё страчанае ў выніку ўціску і акупацыі. Далей...

25/10/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (15-23 кастрычніка 2005 г.)

Калі крамлёўскія бандыты ў лістападзе 1939 г. высунулі незалежнай Фінляндыі нахабны ўльтыматум (узгоднены з лепшым сябрам страны советов А. Гітлерам) і запатрабавалі для сябе фінскай зямлі па самыя гэльсінскія гароды, у Маскву паехала ўрадавая дэлегацыя, каб улагодзіць канфлікт (фіны не хацелі вайны). Далей...

24/10/2005 › Актуаліі

 


Шэсьце і мітынг на Дзяды

У канцы кастрычніка – пачатку лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізоўваюць па ўсёй краіне мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць продкаў, адзначаюць Дзяды. Далей...

24/10/2005 › Навіны



Выбары ў Польшчы: прэзыдэнтам абраны Лех Качыньскі

У Польшчы 23 кастрычніка адбыўся другі тур выбараў прэзыдэнта краіны. На 0:36 мясцовага часу 24 кастрычніка ўжо былі падлічаныя галасы ў 91,35 адсоткаў акруговых выбарчых камісіяў. З гэтага падліку 54,47 адсоткаў за Леха Качыньскага і 45,53 - за Данальда Туска. Далей...

24/10/2005 › Навіны

 


Прыватны дзёньнік: Валеры Буйвал

Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік” . Асабістымі развагамі пра пражытае і перажытае на мінулым тыдні дзеліцца Валеры Буйвал — мастацтвазнаўца, літаратурны перакладчык, прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Далей...

23/10/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк. Стварэньне падстаўной апазыцыі

(Урывак з артыкула «Прамаскоўскі рэжым»)

Незалежнасьць Беларусі вярнуў аб’яднаны нацыянальнай ідэяй Беларускі Народны Фронт. Галоўнай задачай расейскіх спэцслужбаў, пасьля прыводу Лукашэнкі да ўлады, стала ліквідацыя кіраўніцтва БНФ, потым захоп Народнага Фронту агентурай і перараджэньне яго ў дэмакратычную прарасейскую партыю, тыпу АГП. (Гэтыя пляны, дарэчы, пазьней выбалбатала агентура ўплыву ў БНФ, якая цьвердзіла нават, што нацыянальная ідэя памерла і вычарпала сябе.) Далей...

22/10/2005 › Навіны

 


У Курапатах сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі талаку

Ва ўрочышчы Курапаты дагэтуль ляжаць некалькі дзясяткаў дрэваў, паваленых падчас жнівеньскага ўрагану. Тыя, што паваліліся блізу кальцавой дарогі, ужо прыбралі работнікі Ждановіцкага лясьніцтва, а вось з правага боку Крыжовай алеі бярозы гэтак і ляжаць ўжо амаль трэці месяц. Гальлё зь іх абразаюць і потым паляць сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, але, каб прыбраць самі дрэвы, неабходна іх расьпілаваць і вывезьці, а для гэтага патрэбна адмысловая тэхніка. Сталы ўдзельнік курапацкіх талокаў актывіст Партыі БНФ Уладзімер Юхо згадвае, што падчас урагану, калі валіліся дрэвы, курапацкія крыжы амаль ўсе засталіся некранутымі, і гэта вельмі сымбалічна. Далей...

22/10/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк: “Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі — вярнуў Незалежнасьць Беларусі”

Сёньня — гадавіна ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

(Зянон Пазьняк, па тэлефоне з Нью-Ёрку: ) “19 кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску пад гром авацыяў і воклічаў захапленьня быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Гэта была магутная і вызначальная падзея.

Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі — вярнуў Незалежнасьць Беларусі, беларускі бел-чыровона-белы сьцяг, герб “Пагоня”, дзяржаўнасьць мовы, беларускую школу, магчымасьць вольнага разьвіцьця і адраджэньня, самапавагу да саміх сябе. Далей...

19/10/2005 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь