У канцы кастрычніка – пачатку лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізоўваюць па ўсёй краіне мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць продкаў, адзначаюць Дзяды. Беларусы памінаюць сваіх продкаў, ідуць на могілкі, на месцы пакутніцтва нашага народу. Каб жыла Памяць, каб не гублялася сувязь пакаленьняў і вечна жыла Беларусь. 30 кастрычніка ў Менску сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правядуць мэмарыяльныя шэсьце і мітынг (афіцыйны дазвол атрыманы). 10.30 – 11.00 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”); 11.00 – 14.30 – шэсьце па пр. Скарыны – вуліцах Каліноўскага – Сядых – Карбышава – Гамарніка – Мірашнічэнкі да Курапатаў. 14.30 – 17.00 – мітынг у Курапатах на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу памяці ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору. Заклікаем усіх прыняць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 кастрычніка 2005 г.