Зянон Пазьняк. Непапраўныя

27 октября 2005 г.

Навіны

Людзей, якія адэкватна разумеюць і ўспрымаюць Расею я сустракаў толькі ва Ўсходняй Эўропе. На Захадзе перакручаныя паняцьці пра Расею – гэта ёсьць, відаць, невылечны дыягназ ў палітыцы. Пэрлы, якія яны тут часам нясуць, немагчыма бывае нават уявіць. Прычыны паталёгіі знаходзяцца, відаць, унутры, бо лёгіка не ўплывае. Вось чарговы ўзорчык: ”Расея паскорыла б сваю дэмакратычную эвалюцыю, калі б заняла галоўную пазыцыю ў прасоўваньні дэмакратыі ў Беларусь”. Гэта З. Бжэзінскі (нядаўна сказаў). Чытаючы “знаўцаў Расеі” на Захадзе, ўспомнілася мне размова з адной менчанкай, што жыла пад нямецкай акупацыяй. “Немцы, яны, — кажа, — былі, як дзеці. Да іх пойдзе хто і гаворыць хлусьню, што так ды гэтак, чаго не было. А яны й вераць, што той балбоча.” У гэтым, відаць і сядзіць сакрэт рускай дыпляматыі на Захадзе. Ён просты, як аглобля, — вешаць лапшу на вушы містэрам ды мсьё. А яны й вераць. Паўтараюць пра “дэмакратычную эвалюцыю Расеі” і падтрымліваюць “прасоўваньне яе ў Беларусь.”

25 кастрычніка 2005 г.