У Польшчы 23 кастрычніка адбыўся другі тур выбараў прэзыдэнта краіны. На 0:36 мясцовага часу 24 кастрычніка ўжо былі падлічаныя галасы ў 91,35 адсоткаў акруговых выбарчых камісіяў. З гэтага падліку 54,47 адсоткаў за Леха Качыньскага і 45,53 - за Данальда Туска. Можна ўжо не сумнявацца што прэзыдэнтам Польшчы стане Лех Качыньскі, а ўладу пяройме блёк партыяў «Права і Справядлівасьць» (ПіС, Качыньскі) і «Грамадзянская Плятформа» (ГП, Туск). У Беларускага Народнага Фронту (Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ) даўнія добрыя стасункі з партыяй ПіС (яшчэ калі яна называлася «Задзіночаньне Цэнтар» дзесяць гадоў таму). Вынік выбараў наканаваны. Віншуем спадара Леха Качыньскага і ўсіх сяброў партыі «Права і Справядлівасьць» з доўгачаканай і выдатнай перамогай на выбарах, якая, чакаецца, адчыніць для Польшчы больш самастойны і незалежны шлях разьвіцьця ў Эўропе.
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ 23/24 кастрычніка 2005