Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чытачы “Витебского курьера” – за беларускую мову ў газэце

На сёньняшні дзень гэтае найбуйнейшае ў вобласьці недзяржаўнае выданьне друкуе артыкулы пераважна на расейскай мове. Нязгодныя з такой практыкай жыхары Віцебску стварылі ініцыятыўную групу і распачалі зьбіраць подпісы за тое, каб у газэце больш пісалася па-беларуску. Далей...

29/7/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк. Віншаваньне

Віншую ўсіх беларусаў з Днем Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі!
Жыве Беларусь!
Слава героям!

27/7/2005 › Навіны



Зянон Станіслававіч Пазьняк

Зянон Пазьняк Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі. Пасьлядоўны прыхільнік ідэі беларускага нацыянальнага Адраджэньня, сфармуляванай ў пачатку ХХ стагоддзя дзеячамі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Вядзе актыўную дзейнасьць па ўкараненьні ідэі нацыянальнага Адраджэньня ў сучасным беларускім грамадзтве і па стварэньні моцнай вольнай дэмакратычнай Беларускай дзяржавы. Прытрымліваецца маральных прынцыпаў у палітыцы. Стаіць на пазыцыях прыярытэту хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, прыярытэту свабоды нацыі, свабоды сумленьня, павазе правоў асобы і індывідуальнага выбару веры. У эканоміцы прытрымліваецца рынкавай мадэлі са свабодай самаарганізацыі суб’ектаў гаспадараньня, угрунтаванай на прыярытэце прыватнай уласнасьці. Далей...

27/7/2005 › Зянон Пазьняк

 


Па тры мільёны штрафу – за віншаваньне з Днём незалежнасьці

Намесьнік старшыні Віцебскай Рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Барыс Хамайда і Сяргей Міркушоў выйшлі сёньня ў цэнтар Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам “Віншуем усіх зь Днём Незалежнасьці!” Гэткім чынам яны вырашылі нагадаць землякам пра ўгодкі Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, прынятай Вярхоўным Саветам БССР 27-га ліпеня 1990-га году.

Ужо праз 25 хвілінаў апазыцыйных актывістаў затрымалі міліцыянты і байцы АМОНу. Пасьля складаньня пратаколу абодвух затрыманых адразу з пастарунку накіравалі ў Чыгуначны раённы суд.

Паводле судовага рашэньня, спадары Хамайда і Міркушоў павінныя заплаціць грашовыя штрафы – кожны па 3 мільёны 185 тысяч беларускіх рублёў. Іх абвінавацілі ў арганізацыі грамадзкай акцыі без дазволу ўладаў.

Паводле RFE/RL, Браніслава Станкевіч, Віцебск

27/7/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк. “Пуцін просіцца ў Беларускую нацыю”

Клаунада працягваецца. Двох у адной лодцы размаўляюць адзін з адным. Нядаўна кіраўнік маскоўскага Крамля напрасіўся ў Беларускую нацыю. “Увогуле мы – адна нацыя”, — сказаў пры гэтым наш мудрэц адной нібыта грамадзянцы Беларусі. І хто яго ведае, што зь ім цяпер рабіць – просіцца. Далей...

27/7/2005 › Навіны



Факты і падзеі (16-23 ліпеня 2005 г.)

У сярэдзіны ліпеня па ўсіх СМІ сьвету пракацілася хваля паведамленьняў пра посьпех чарговай кнігі казак пра Гары Потэра. Масавы псіхоз, які назіраўся ў розных краінах (тысячы людзей бавілі ноч пад брамамі кнігарняў, каб раніцай набыць кнігу), паўплываў і на мясцовых “казачнікаў”. Радыё Свабода (падкрэсьліваем – беларуская рэдакцыя) падліла ў гэтую рэклямную плынь сваю чарговую лухту. Журналіст І. Карней (сярэднестатыстычны недалёкі выразьнік агульнага ўзроўню) ажно надрываўся ў сваім рэпартажу, паведамляў, што вось-вось у беларускіх кнігарнях зьявіцца пераклад чарговага тому пра Гары Потэра. Далей...

23/7/2005 › Актуаліі

 


Дзіўная прэзэнтацыя

6 ліпеня сёлета ў Менску адбылася шмат у чым дзіўная прэзэнтацыя кніг. У Доме літаратара прэзэнтавалі першыя тры тамы з заяўленых 14-ці тамоў твораў Васіля Уладзімеравіча Быкава. Здавалася б, падзея радасная і сьветлая, асабліва на фоне усеагульнага панаваньня шэрасьці і расейскай “чарнухі”. Але насьцярожвала, што кнігі былі надрукаваныя ў Маскве, а запрашэньні на прэзэнтацыю разаслаў па горадзе А. Казулін (сумнавядомы кандыдат у адзіныя кандыдаты). Далей...

20/7/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (10-16 ліпеня 2005 г.)

11 ліпеня споўнілася дзесяць год трагедыі ў мястэчку Срэбраніца. Сэрбскія карнікі забілі ў 1995 г. ў гэтай мусульманскай мясцовасьці больш за восем тысячаў чалавек. У Босьніі-Гэрцэгавіне палала вайна, распадалася югаслаўская імпэрыя, што ўзьнікла яшчэ пасьля 1-й сусьветнай вайны. Пасьля сьмерці маршала Ціта ягоная імпэрыя праіснавала трошкі больш за дзесяць гадоў. І вось цікава, хаця сам дыктатар заўсёды падкрэсьліваў сваю незалежнасьць ад Масквы, распад Югаславіі актывізаваўся разам з крызісам і распадам СССР і антыкамуністычнымі пераўтварэньнямі ў краінах сацыялістычнага лягеру. Паглыбляўся эканамічны крызіс расхістанай камуністычнай эканомікі. Увесну 1991 г. народы адкрыта заявілі, што не жадаюць больш жыць пад югаслаўскай масквой – Бялградам. Далей...

16/7/2005 › Актуаліі

 


У фэстывальным Віцебску пачаліся затрыманьні сябраў “Беларускай Салідарнасьці”

Пачынаючы з 4-га Міжнароднага фэстывалю мастацтваў Аляксандар Лукашэнка штогод у дні “Славянскага базару” наведвае Віцебск з рабочым візытам, выступае перад удзельнікамі і гледачамі.

Сёньня ён адкрые ўжо 14-ты па ліку фэстываль. І за мінулыя 10 год сцэнар падрыхтоўкі да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі не зьмяніўся: у горадзе сьпешна наводзяць парадак, а па вуліцах ходзяць узмоцненыя міліцэйскія патрулі і байцы АМОНу.

Такі патруль затрымаў сёньня намесьніка старшыні віцебскай Рады “Выбар” Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку, якія каля “Сіняга дому” распаўсюджвалі часопіс “АRCHE”, камэрцыйную газэту “Витебский проспект”, а таксама незалежніцкае выданьне “Выбар”.

Ня выключана, што затрыманыя будуць знаходзіцца ў пастарунку да вечара, бо каля 18-й гадзіны Аляксандар Лукашэнка ўжо прыбудзе ў Віцебск, каб узяць удзел у адкрыцьці адрэстаўраванага Кіраўскага мосту, а потым адкрыць фэстываль “Славянскі базар”.

Паводле RFE/RL, Браніслава Станкевіч, Віцебск

15/7/2005 › Навіны



Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску

Выказваем шчырыя спачуваньні семьям ахвяраў, асобам, якія пацярпелі, і ўсяму народу Вялікай Брытаніі ў сувязі з бесчалавечным тэрарыстычным актам, што быў арганізаваны ў Лёндане 7 ліпеня сёлета. Сьмерць і пакуты сотняў нявінных людзей выклікаюць у нашых душах боль і пратэст. Мы выказваем салідарнасьць народу Вялікай Брытаніі, які прадэманстраваў мужнасьць і нязломнасьць ў вялікай бядзе і ў момант выпрабаваньняў. Мы зьвяртаемся да палітычнага кіраўніцтва Вялікай Брытаніі з заклікам зрабіць адпаведныя высновы з трагедыі і ўрэшце вызначыць сапраўднага арганізатара тэрарыстычнай вайны супраць дэмакратычнай цывілізацыі. Унутраная і зьнешняя палітыка Расеі, якой кіруе ФСБ-КГБ (спэцслужба, што мае гісторыю і практыку тэрарыстычнай арганізацыі), паводзіны і заявы расейскага кіраўніцтва пасьля лёнданскай трагедыі – усё гэта павінна непакоіць цывілізаваных людзей ва ўсім сьвеце і вызначаць адэкватную палітыку ў адносінах да тэрарыстычнага расейскага рэжыму.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 ліпеня 2005 г. Менск

12/7/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк: “Рэжым Лукашэнкі будзе трымацца столькі на Беларусі, колькі пратрымаецца цяперашні крамлёўскі рэжым у Расеі”

Сяргей Навумчык, Прага

Адзінаццаць гадоў таму Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам. На тэлефоннай сувязі ў з Нью-Ёрку – былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Навумчык: ) “Прапаную прыгадаць 11 ліпеня 1994 году. Раніцай стала вядома, што Лукашэнка абраны прэзыдэнтам. Шмат хто памятае тую раніцу. Вось калі казаць пра ўласныя адчуваньні — дык яны былі падобныя на тыя, калі мяне забіралі ў Савецкае войска, было дакладнае ўсьведамленьне, што наперадзе — два страчаныя гады, якія апрыёры можна проста выкрэсьліваць з жыцьця. Ну, у тым выпадку з Лукашэнкам гаворка ішла пра пяць гадоў; аказалася — адзінаццаць. А што адчувалі Вы?”

(Пазьняк:) “У мяне было адчуваньне трывогі. І абсалютна яснае разуменьне, што будзе расейская акупацыя, што Беларусь будуць здаваць пад Маскву. Пасьля першага туру выбараў я напісаў Зварот да беларускага народа. ён , дарэчы, быў надрукаваны адразу ў газэце “Беларус”, што выходзіць у Нью-Ёрку, і там я выклаў, што чакае Беларусь, калі прэзыдэнтам стане Лукашэнка. Я цяпер перачытваў гэты зварот. там дакладна апісана ўсё тое, што сталася”. Далей...

12/7/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (5-10 ліпеня 2005 г.)

На пачатку ліпеня амбасадар Францыі ў Беларусі раздаў некалькі французскіх ордэнаў грамадзянам РБ, “якія вызначыліся посьпехамі ў пашырэньні франкафоніі і французкай культуры”. З паведамленьняў прэсы мы даведаліся, што ў асноўным ардэнаносцамі сталі катэдралы з легендарнага менскага ін’язу (які цяпер манумэнтальна называецца Лінгвістычным Унівэрсітэтам). Можа французам неяк лепш бачна, але на працягу пяці дзесяцігоддзяў існаваньня ін’яза беларускае грамадзтва і наша культура неяк ня заўважылі стваральнай дзейнасьці гэтай альма матэр і ейных французкіх катэдраў. Ніхто з людзей ня сустрэў яшчэ ў прыродзе хаця б адно беларускае дзіця, якое выпускнікі ін’язу навучылі б размаўляць і чытаць на замежнай мове. Далей...

11/7/2005 › Актуаліі

 


Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Белаларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, пад тытулам “Летняя паранойя”:

“Дзеяньні рэжыму за апошні месяц разьвіваліся ў рэчышчы тыповай акупацыйнай паранойі. Найбольш характэрныя прыступы: “плата за перасячэньне мяжы”, “лінія сталіна” і забарона ўжываць словы “нацыянальны” і “беларускі”. Далей...

11/7/2005 › Навіны

 


Зянон. Вялікае Княства.

Новая кніга Зянона.
Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Нью-Ёрку надрукавала ў 2005 годзе новую кнігу Зянона. Паэма ў трох частках называецца “Вялікае Княства”. Далей...

6/7/2005 › Зянон Пазьняк

 


Факты і падзеі (1-5 ліпеня 2005 г.)

Антынародны рэжым распрацаваў схэму сучаснага рабства і пачаў актыўна карыстацца ёю дзеля правядзеньня палітычных рэпрэсіяў. Асноўным элемэнтам схэмы ёсьць такзваны “кантракт”, які адміністрацыя прадпрыемства або інстытуцыі падпісвае на пэўны (як правіла кароткі) тэрмін з работнікам. У выніку чалавек апынаецца ў поўнай залежнасьці ад рэжыму і ўсіх яго адгалінаваньняў. Як што не так – вон на вуліцу з працоўнага месца, яжджай на працу ў Расею. Тысячы людзей на ўласнай скуры ўжо адчулі гэтую адміністрацыйную пугу. Яшчэ больш грамадзянаў напалохалася і пачало па-стравусінаму хаваць галаву ў пясок. Адміністрацыйныя, а на самой справе палітычныя рэпрэсіі абрынуліся на беларускіх патрыётаў – сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Звычайна адміністрацыя нават не паведамляе работнікам тэрмін і прычыну звальненьня. Аддзел адукацыі (як называе сабе рэжымнае ведамства школьнай русіфікацыі) Парыцкага раёну на Гомельшчыне прыслаў, аднак, “уведомление” Генадзю Бядзе, настаўніку хіміі і біялёгіі Прудкоўскай школы. Сп. Бяда – сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, высокапрафэсійны пэдагог, ён выкладаў свае прадметы па-беларуску. Паводле фількінай граматы, ён звольнены з працы з 30 чэрвеня сёлета “в связи с истечением срока действия трудового контракта”. Далей...

5/7/2005 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2005
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь