Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-31 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
З сярэдзіны сакавіка ўвесь сьвет сачыў за падзеямі ў Кыргызтане. Многія нават падумалі, што там адбываецца чарговая народная рэвалюцыя. Сапраўды, зьява мела пэўныя прыкметы народнага рушаньня. З паўднёвых рэгіёнаў краіны рушылі на сталіцу шматтысячныя натоўпы людзей. Прычынай пратэсту была нязгода насельніцтва з вынікамі ўшчэнт сфальшаваных (паводле беларускага сцэнару) парляманцкіх выбараў. “Акаева гэть!” – разносілася па-кыргызку па горах і долах. У Бішкеку рэжым кінуў на мясцовых дэманстрантаў паліцыю, якая арыштавала дзесяткі людзей. Але пратэст распачаўся ўжо па ўсёй краіне. 24 сакавіка калёны людзей з розных рэгіёнаў сабраліся на плошчы перад парлямантам. Пастаялі, а потым пачалі разганяць паліцыю і ўрэшце занялі будынак. Прэзыдэнт Акаеў пасьпяшаўся ўцячы (некалькі дзён невядома было, у якой краіне ён хаваецца). У Бішкеку пачаліся грабяжы і пагромы, улады практычна не кантралявалі сітуацыю. Калі патушылі пажары і ўгаманілі пагромшчыкаў, аказалася, што “новы” рэжым зусім не зьбіраецца адмяняць вынікі сфальшаваных выбараў, а ўладу бяруць нядаўнія найбліжэйшыя сябрукі і паплечнікі дыктатара Акаева. Вось дык рэвалюцыя! Далей...

31/3/2005 › Актуаліі



Ідэалы БНР у кантэксьце часу

(моўная палітыка, “непрадрашэнства”)

Мы кажам пра ідэалы сакавіка як пра вяршыню ўсьведамленьня нацыянальных інтарэсаў, сфармуляваных у дакумантах, дэклярацыях і дзеяньнях. Забесьпячэньне гэтых інтарэсаў ёсьць аб’ектыўнай вымогай нацыі. Ад іх нельга адмовіцца ці падмяніць нечым іншым.
Успамінаньне пра адмену і падмену тут ня ёсьць выпадковым для тых нацыяў, якія змагаюцца з палітыкай імпэрыі і з імпэрскай ідэялёгіяй. Бо падмена каштоўнасьцяў ёсьць адзін з асноўных мэтадаў імпэрскай палітыкі супраць свабоды народаў.
Беларуская Народная Рэспубліка ўтварылася ў барацьбе з Расейскай імпэрыяй. Галоўнымі каштоўнасьцямі, якія сьцьвердзіла БНР – гэта дзяржаўная незалежнасьць Беларусі, вольнае нацыянальнае разьвіцьцё Беларусі і грамадзянская свабода людзей Беларусі (роўнасьць перад законам). Далей...

27/3/2005 › Навіны



Сьвяточны канцэрт на Дзень Волі

26 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізавала ў Менску сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 87-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У зале ДК Трактарнага заводу сабралася вялікая грамада, якая распачала вечарыну сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Быў заслуханы зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Найвялікшае сьвята беларусаў”. З віншавальным словам выступіў таксама Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў ў Беларусі старшыні Фронту і Партыі. У зале луналі Бел-Чырвона-Белыя нацыянальныя сьцягі. Канцэртную праграму выканаў вядомы гурт “Ветах”. Маладыя выканаўцы – майстры беларускага аўтэнтычнага народнага мастацтва – выканалі сьпевы і танцы розных рэгіёнаў Беларусі. Панавала атмасфэра сапраўднага народнага сьвята. Беларуская культура, песьня – як ва ўсі пэрыяды нашай гісторыі – ёсьць апірышчам нацыянальнага духу, крыніцай аптымізму. “Жыве Беларусь!” – гучаў у гэты вечар лёзунг Беларускага Адраджэньня.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

26/3/2005 › Навіны



25 Сакавіка – найвялікшае Беларускае Сьвята

Паважаныя землякі беларусы, паважаныя адраджэнцы!
Віншую Вас з найвялікшым беларускім Сьвятам – Днём Незалежнасьці!
25 Сакавік адгарнуў новую старонку беларускай гісторыі. Праз больш як 120 гадоў расейскай акупацыі была вернута незалежнасьць усіх земляў Вялікага Княства Літоўскага і створана дзяржава над новай назвай – Беларусь.
Адсюль пачынаецца наш новы гістарычны шлях і на новым этапе працягваецца нашае змаганьне з Расейскай імпэрыяй за шчасьце і вольнае жыцьцё Беларусі. Гэтае змаганьне скончыцца заняпадам і поўным канцом апошняй сярэднявечнай імпэрыі, якая датрывала да нашага часу.
Набліжайма час нашай перамогі, свабоды і велічы.
Варожыя сілы, што выйшлі цяпер на паверхню – гэта адлюстраваньне чужога рэжыму на Беларусі. Яны будуць зьмеценыя адным махам рукі, як толькі настане патрэбны час.
Гэты час ужо ідзе, ён рухаецца няўмольна. Ніякай пэрспэктывы на існаваньне ня мае антыбеларускі рэжым, які рассыпецца пры першым подыху сьвежага ветру.
Гатуйма нашы думкі і дух, злучаймася, падтрымлівайма адзін аднаго дзеля шчасьця нашай дарагой Бацькаўшчыны!
Хай у сэрцы нашым заўжды будзе 25 Сакавіка – Зьвеставаньне Вялікай Надзеі!
Жыве Беларусь!
Слава героям!

Зянон Пазьняк, Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

25/3/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (8-23 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
8 сакавіка ў бок РФ пасыпаліся першыя дыпляматычныя “фэ”. Палітычнае кіраўніцтва Літвы і Эстоніі заявіла, што прадстаўнікі гэтых дзяржаваў не паедуць у Маскву сьвяткаваць 9 траўня. Ім сапраўды няма што там рабіць. У 1944-45 гг. нямецка-фашыстоўская акупацыя зьмянілася ў краінах Балтыі расейска-гэбоўскай. Прычым, расейская акупацыя была ўжо другой па ліку ў 1940-я гады. Дагэтуль прыбалты расказваюць, як былі шакаваныя нешматлікія дзеячы мясцовых кампартыяў, убачыўшы ў 1940 г. расейскія танкі на вуліцах сваіх гарадоў. Аднак, савецкая прапаганда доўга тлуміла галаву фальшывым вобразам “народных рэвалюцыяў у Прыбалтыцы пад кіраўніцтвам прыбалтыйскіх камуністаў”, спрабуючы прыкрыць нахабную маскоўскую інвазію. Першая расейская акупацыя 1940-41 гг. запомнілася паняволеным народам масавымі забойствамі літоўцаў, латышоў і эстонцаў, зьнішчэньнем і высылкай у ГУЛАГ нацыянальнай эліты, гвалтоўнай калектывізацыяй, ліквідацыяй незалежнай дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту. Далей...

24/3/2005 › Актуаліі



Зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу

Дарагія суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – нашым Днём Волі – Днём 25-га сакавіка.

З сумам канстатую, што афіцыйная Беларусь, у адрозьненьне ад усіх суседніх народаў былой расейскай імпэрыі, дасюль не адзначае абвешчаньня пасьля доўгай няволі незалежнасьці сваёй дзяржавы. Без абвешчаньня Радай БНР незалежнасьці ў 1918 годзе сёньня ўжо беларускай дзяржаўнасьці, магчыма, не было б.

Дарагія суродзічы, шмат гаворыцца і пішацца апошнім часам у сьвеце пра будучыню Беларусі. Але толькі ад беларускага народу – ад нас самых – будзе залежаць, ці Беларусь застанецца другой Кубай на парозе заможнай Эўропы альбо станецца паўнавартасным сябрам эўрапейскай супольнасьці. Далей...

24/3/2005 › Навіны



Гімны

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказу, а самой гісторыяй. Прытым сам факт зьяўленьня гімну можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелёдыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, яны становяцца яго гімнам. Далей...

23/3/2005 › Старонкі гісторыі

 


Прадпрымальнікі без палітыкі і Лукашэнка зь яго палітыкай

(Некаторыя ўрокі пратэсту дробных прадпрымальнікаў супраць увядзеньня падатку на дабаўленую вартасьць.)

Сяргей Папкоў
15 сакавіка 2005 г. у Маскве адбылося паседжаньне незаконага выканаўчага воргана незаконнай «саюзнай дзяржавы». Паводле паведамленьня праграмы «эксперт» тэлеканала СТВ на паседжаньні разглядаліся галоўныя пытаньні «будаўніцтва» незаконнай «саюзнай дзяржавы»: незаконнае ўвядзеньне расейскага рубля на Беларусь і незаконнае прыняцьце «канстытуцыйнага акту».
Як сьлед меркаваць, падводзіліся таксама вынікі ўвядзеньня новага парадку ўплаты падатку на дабаўленую вартасьць. Як беларусы адрэагавалі на татальнае падвышэньне цэнаў і пагаршэньне стану на прадпрыемствах у сувязі з гэтым? Ці падняўся ўзровень жаданьня беларусаў схавацца ад ціску рэжыму Лукашэнкі пад «ахову» Масквы? Далей...

21/3/2005 › Навіны



Інфармацыйная вайна

Сяргей Папкоў
Беларусы і асабліва беларуская моладзь сталі суб’ектамі шырокамаштабнай інфармацыйнай вайны. Інфармацыйная вайна, якую вядзе Масква супраць беларускага народа, мае безпрэцэдэнтны характар. Зьнішчыць беларускую дзяржаву, дзяржаўныя інстытуты беларускага народа, падпарадкаваць людскія рэсурсы, засяліць тэрыторыю Беларусі асаднікамі – вось што хаваецца за дзейнасьцю імпэрскіх акупантаў пад прыкрыцьцём тэрміна “інтэграцыя Беларусі і Расеі”, за так званай “саюзнай дзяржавай”. Апэрацыі інфармацыйнай вайны маюць татальны характар і праводзяцца ва ўсіх сфэрах унутранага і міжнароднага жыцьця беларусаў. Далей...

20/3/2005 › Навіны

 


Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “Аб бягучых падзеях і задачах.” Далей...

14/3/2005 › Навіны

 


Да Ураду і народу Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

Сьмерцю героя загінуў Прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя спадар Аслан Масхадаў. Беларускія патрыёты з захапленьнем сачылі за дзейнасьцю і змагарным жыцьцём гэтага вялікага палкаводца і палітычнага лідэра. Аслан Масхадаў – адзін з кагорты выдатных сыноў чачэнскага народу, якія давалі прыклад і будуць заўсёды натхняць на подзьвіг народы, якія вядуць змаганьне за волю супраць расейскай імпэрыі.
Мужны ваяр, Аслан Масхадаў у найбольш драматычныыя моманты бітваў змагаўся ў першым шэрагу абаронцаў Бацькаўшчыны. Бліскучы стратэг і камандуючы, ён ўзначальваў нацыянальны супраціў і вёў чачэнскі народ у няроўным змаганьні супраць расейскіх агрэсараў.
Выдатны палітык, Аслан Масхадаў увесь час заяўляў пра гатоўнасьць весьці мірныя перамовы, зьвяртаўся да міжнароднай супольнасьці з заклікам да мірнага вырашэньня канфлікту.
Расея – краіна-агрэсар – не зацікаўленая ў міры на Каўказе, палітыка Крэмля – гэта палітыка вайны і каляніяльнага захопу. Менавіта таму расейская ваеншчына на чале з Пуціным пайшла на подлае палітычнае забойства Прэзыдэнта Аслана Масхадава. Расея яшчэ раз прадэманстравала сваю сутнасьць – гэта крывавая імпэрыя, кіруемая крымінальнай арганізацыяй КГБ-ФСБ.
Спадар Аслан Масхадаў загінуў. Але тысячы патрыётаў Чачэніі працягваюць гераічнае змаганьне, якое завершыцца Перамогай чачэнскага народу.
Выказваем спачуваньні Ураду і народу Чачэніі, сям’і героя ў сувязі са сьмерцю Прэзыдэнта Аслана Масхадава.

Сойм Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Менск

14/3/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: “Гэта крымінальнае злачынства крамлёўскай улады”

Сяргей Навумчык, Прага

Інфармацыю пра забойства Аслана Масхадава камэнтуе па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) “Гібель Аслана Масхадава – гэта ёсьць крымінальнае злачынства крамлёўскай улады. Статус Масхадава стварыўся такі, што забойства яго не спрыяла б пэрспэктыве міру на Каўказе, і рабіць гэтага было нельга. Паколькі гэта зрабілі, дык зразумела, што легітымнага прэзыдэнта Чачэніі забілі тыя, хто зацікаўлены працягваць вайну на Каўказе. Гэта зразумела і абсалютна відавочна. Далей...

11/3/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (1-7 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 сакавіка – міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. З гэтай нагоды адмысловая рабочая група Эўракамісіі ў Брусэлі апублікавала штогадовую статыстыку. У якасьці аднаго з галоўных статыстычных герояў выступае наш вялікі ўсходні сусед. Расея мае толькі зарэгістраваных спажыўцоў цяжкіх наркотыкаў 1 мільён грамадзянаў. Гэта цэлы вялікі эўрапейскі горад. Чарговы расейскі рэкорд павінен пераканаць заходніх аматараў “таямнічай рускай душы”, закаханых у Талстога з Мусаргскім ды крамлёўскія куранты, што нездарма постсавецкія народы ня хочуць вяртацца ў расейскую мову ды літаратуру, шукаюць сваё ды імкнуцца трымацца як мага далей ад ачмурэлага суседа. Далей...

7/3/2005 › Актуаліі



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2005
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь