![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
(Ліст на кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне ў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мы дзеім і крок за крокам набліжаемся да перамен, на якія мусім уплываць. …Важна, што ў верасьні не адбылося катастрофы, якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашу невялікую фронтаўскую (і адзіную беларускую), цяпер партыю мы зрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэба было зрабіць. 12/10/2017 › Навіны «ПРАДКАЗАЛЬНІКІ» НА СЛУЖБЕ ПРАПАГАНДЫ А мы апошнім часам жылі і думалі, што пасьля ліквідацыі “Незалежнага інстытута Манаева” (у народзе – “Інстытут Манілава”) сацыялагічная прастора ў Беларусі ачысьцілася ды стала празрыстай. Ажно не, ёсьць яшчэ порах у грантаўскіх парахаўніцах! 12/10/2017 › Навіны Мітынг супраць расейскай акупацыі ў Менску
7/10/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Беларусь пераможа. Пляны Пуціна праваляцца (Выступ на мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 г.) Паважаныя спадарыні і спадары! Сёньня мы сабраліся, каб падвесьці вынікі тых трывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што варыянт актыўнай расейскай агрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьць застаецца, таму што няма дакладных зьвестак, што ўсе расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Пры спрыяньні здрадніцкага рэжыму ўлады цалкам магчыма схаваць і вайсковую тэхніку, і вайсковыя кантынгенты, і нічога з космасу, як супакойваюць спэцы, ня будзе відаць. 7/10/2017 › Навіны Гуртуем патрыятычныя сілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь (Рэзалюцыя мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 года) Мы адзначаем важную пратэстную ролю актыўных пластоў беларускага грамадзтва і асабліва актыўную антырасейскую пазыцыю міжнароднай супольнасьці ў сувязі з агрэсіўнымі задумамі расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017”. Мы лічым, што актыўная крытычная і пратэстная пазыцыя палітыкаў і грамадзян адыгралі станоўчую ролю ў разьвіцьці падзей. 7/10/2017 › Навіны Акупанты атабарваюцца ў Беларусі. Яны тут не павінны быць Міністэрства абароны Расеі разьмясьціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сфэры закупак заяўку на “аказаньне паслуг па комплекснаму абслугоўваньню казармена-жыльлёвага фонда вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017-2018 гадах”. 7/10/2017 › Навіны Мітынг у Менску аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі 3 кастрычніка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мітынг. Тэма: аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі. 22 верасьня 2017 г. 1/10/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗВАГІ ПРА МЯККІ ЗНАК У 90-х гадах, збавіўшыся фармальна ад саветчыны, беларусы дыскутавалі аб правапісе. Людзей абураў гвалт над правапісам беларускай мовы, які ўчыніла Масква ў 30-х і пазьней. Самае істотнае, чаго ўвесь час ўпарта трымаліся (і трымаюцца) акупанты-русіфікатары і непрыяцелі беларушчыны, – гэта не дапусьціць напісаньня мяккага знака згодна фанэтычных асаблівасьцяў беларускай мовы (пасьля зычных с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі, паміж падвойных зычных і г. д. паводле клясычнага беларускага правапісу). 1/10/2017 › Навіны Расейскія засланцы пачалі апраўдвацца У нашым народзе і ў нашай арміі (нягледзячы на цяжкі стан, у які загналі яе рэжымныя выканаўцы волі Масквы), безумоўна, ёсьць таленавітыя афіцэры ўсіх узроўняў, перакананыя патрыёты Беларусі, мужныя і вопытныя людзі, для якіх нацыя і гонар – самае галоўнае ў жыцьці. Ёсьць выдатныя тактыкі, штабныя афіцэры, камандзёры, для якіх ваеннае мастацтва – ня проста прыгожы выраз, а аснова жыцьцёвага выбару і пакліканьне. 1/10/2017 › Навіны Падобна на тое, што грамадзкая актыўнасьць і засьцярогі, што да расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017″ на Беларусі, і асабліва актыўная ўвага і гатовасьць усяго сьвету належным чынам спаткаць правакацыю Пуціна, — усё гэта не мінула дарма. Адбываецца варыянт адступленьня. Цяпер (21-24 верасьня) расейцы дэманструюць свой ад’езд, пагрузку БМП на платформы і т. п. 25/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА ДА ПЫТАНЬНЯ АБ МОВЕ Я прышоў да высновы, што трэба паўтарыць прапанову з артыкула “Пра мову ў абставінах вынішчэньня” — тое, дзеля чаго тэкст быў надрукаваны, бо ў выніку інфармацыйнай перашкоды шмат хто не прачытаў тэкст артыкула. 25/9/2017 › Навіны “Пакуль што толькі сьніцца майму народу лепшы лёс” Гэта словы беларускага паэта Міколы Грышана. Па прафэсіі ён быў настаўнікам. Працаваў у школах Дзятлаўшчыны, быў патрыётам Беларусі, абаронцам і прадаўжальнікам беларушчыны. Са зьяўленьнем Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. 24/9/2017 › Навіны, Аналітыка Кіраўнік сілаў абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас сказаў у інтэрв’ю эстонскай радыёкампаніі ERR: Ён зазначыў, што задача расейска-беларускіх вучэньняў “Захад-2017” і іншых сумесных вучэньняў заключаецца ў тым, каб “максімальна зьвязаць беларускія ўзброеныя сілы з расейскімі”, а таксама “паралізаваць здольнасьць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна”. 24/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АБ МОВЕ Ў АБСТАВІНАХ ВЫНІШЧЭНЬНЯ Напачатку некалькі патрэбных агульных адзнак. - Беларуская нацыя жыве і мае будучыню, пакуль жыве беларуская мова. - Гэтую праўду, каб выжыць у сьвеце хлусьні, мусіў бы ўсьвядоміць кожны беларус. 22/9/2017 › Навіны У Горадні пачалі збор сродкаў на «Гарадзенскі крыж» у Курапатах Крыж ад Горадні ў Курапатах мае нагадваць пра ахвяры гарадзенцаў падчас сталінскіх рэпрэсій. 22/9/2017 › Навіны
Короткевич встретилась с министром культуры, чтобы обсудить статус бело-красно-белого флага. 22/9/2017 › Навіны Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам 14 верасьня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў Менску 30 верасьня 2017 г. а 14.00. Тэма мітынгу – Аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 18/9/2017 › Навіны (Ліст да беларускіх патрыётаў) Пад удар падстаўлена нашая дзяржаўная незалежнасьць. Падзеі, якіх асьцерагаліся разумныя людзі, жывучы пад хамскім антынацыянальным рэжымам, — наблізіліся. Пачаўся вайсковы экспэрымэнт гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Расеі. Адна з мэтаў – міжнароднае прыніжэньне нашай краіны, паказ яе несамастойнасьці – расейцамі ўжо дасягнута. 18/9/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Беларусь чакае абароны (Выступ на верасьнёўскім 2017 года Сойме КХП-БНФ Паважаныя Сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і вытрываласьці ў выпрабаваньнях, якія зваліліся на нашу краіну. За апошні месяц мы правялі некалькі важных і патрэбных мерапрыемстваў. Перш за ўсё Асамблею патрыятычных дэмакратычных сілаў, а таксама мітынг і прысягу на Дзень Беларускай вайсковай славы. Хвала сябрам, якія гэта арганізавалі. Зразумела, якая гэта цяпер нялёгкая справа і як мала на тое было часу. 12/9/2017 › Навіны Пачалася гібрыдная акупацыя Беларусі расейскім войскам. Спыніць інвазію можа толькі салідарны народ (Верасьнёўскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 10 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “З Богам! За Беларусь!”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. 12/9/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
