Акупанты атабарваюцца ў Беларусі. Яны тут не павінны быць

7 октября 2017 г.

Навіны

Міністэрства абароны Расеі разьмясьціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сфэры закупак заяўку на “аказаньне паслуг па комплекснаму абслугоўваньню казармена-жыльлёвага фонда вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017-2018 гадах”.

З фэдэральнага бюджэту плянецца выдзеліць на гэтыя мэты да верасьня 2018 года мінімум 167,1 млн рас. рублёў. Пераможца конкурса абавязуецца ў паказаны прамежак часу забясьпечыць эксплуатацыю сістэм вадаправодна-каналізацыйных сетак (уключна з коштам паслуг па халоднаму водазабесьпячэньню, гарачаму водазабесьпячэньню і паслуг па водаадвядзеньню), эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўваньне водаправодна-каналізацыйных аб’ектаў, аб’ектаў электрасеткавай гаспадаркі, сістэм зьнешняга асьвятленьня, цеплагенэруючых аб’ектаў (уключна з коштам забесьпячэньня вуглем, дровамі і сольлю) і сістэм цеплавых сетак, а таксама ўтрыманьне аб’ектаў казарменна-жыльлёвага фонда.

Падвядзеньне вынікаў аўкцыёна прызначана на канец гэтага месяца.

Пераклад з расейскай. Крыніца:https://ej.by/news/economy/2017/10/05/shoygu-ischet-kto-obsluzhit-rossiyskie-voennye-gorodki-na-territorii.html