“Пакуль што толькі сьніцца майму народу лепшы лёс”
Гэта словы беларускага паэта Міколы Грышана. Па прафэсіі ён быў настаўнікам. Працаваў у школах Дзятлаўшчыны, быў патрыётам Беларусі, абаронцам і прадаўжальнікам беларушчыны. Са зьяўленьнем Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. З 1999 года ў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. У апошні час меў клопаты са здароўем. Памёр 22-га верасьня. Меў 84 гады. У памяці сяброў ён застаўся добрым разумным чалавекам, гарачым прыхільнікам Адраджэньня Беларусі. На такіх людзях трымаецца традыцыя і добрае наша жыцьцё. Вечная памяць.
23 верасень 2017 г. Зянон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.
.