Гуртуем патрыятычныя сілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь

7 кастрычніка 2017 г.

Навіны

(Рэзалюцыя мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 года)

Мы адзначаем важную пратэстную ролю актыўных пластоў беларускага грамадзтва і асабліва актыўную антырасейскую пазыцыю міжнароднай супольнасьці ў сувязі з агрэсіўнымі задумамі расейскіх вайсковых манэўраў “Захад-2017”. Мы лічым, што актыўная крытычная і пратэстная пазыцыя палітыкаў і грамадзян адыгралі станоўчую ролю ў разьвіцьці падзей.

Мы ацэньваем цяперашні стан расейскай ваеншчыны і пуцінскіх паводзінаў як затоенае чаканьне і гатовасьць да інвазіі на Беларусь. Як толькі Маскве ўдасца стварыць адпаведныя палітычныя ўмовы (напрыклад, уцягнуць Амэрыку ў канфлікт з Паўночнай Карэяй), адразу можна будзе чакаць расейскай агрэсіі ў Эўропе.

Мы заклікаем патрыётаў Беларусі арганізоўвацца і рыхтавацца да абароны Айчыны, да адпору маскоўскаму агрэсару і падпальшчыку вайны.

Беларусь пераможа! Будучыня краіны будзе свабоднай. Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

З кастрычніка 2017 года, г. Менск. Мітынг “Аб вывадзе расейскіх войскаў зь Беларусі”.