![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сёлета сьвяточнага мерапрыемства прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. 6/3/2018 › Навіны Зянон Пазьняк ініціяваў ідэю ўсталяваньня па ўсёй Беларусі і за яе межамі (там, дзе жывуць беларусы) памятнага каменя ў гонар 100-гадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На камені прапанавана адзначыць падзею – «сто гадоў БНР» і сутнасьць (дэвіз, мотта) падзеі: «Беларусь – навечна». 6/3/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА МАРШ НЯНАВІСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ Мне патэлефанаваў добры знаёмы габрэй з Канады і кажа: Паглядзеў. Фашызму я там не знайшоў, але відовішча сумнае. Я б сказаў, што для ХХІ-га стагоддзя і для краіны Эўразьвязу яно надзвычайнае. Справа йдзе аб маршы польскіх шавіністаў у памяць польскага спраўцы генацыду над беларускім насельніцтвам Беласточчыны кіраўніка аддзелу АКА Рамуальда Райса (клічка “Буры”), якога яны выстаўляюць як героя і змагара з камунізмам. Па загаду Райса ў 1946 годзе акаўцы палілі на Беласточчыне беларускія вёскі разам зь людзьмі. Забівалі немаўлят, крычэлі, каб беларусы выбіраліся за Буг, расстрэльвалі па нацыянальнай і веравызнаўчай прыкмеце. Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы кваліфікаваў гэта як людабойства з прыкметамі генацыду. 26/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Лютаўскі (2018 г.) сойм КХП-БНФ
Адбыўся чарговы сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ. У парадак дня працы сойму былі ўнесеныя тры пытаньні: 1. Аб палітычнай сытуацыі ў краіне і выкананьні Праграмы Партыі; 2. Арганізацыйнае; 3.Рознае. 16/2/2018 › Навіны РУСКАМОЎНЫ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТЭРОР Фэномен мысьленьня і паводзінаў настаўніцы гісторыі Рэгіны Ластоўскай, якая ня так даўно напісала ліст рэдактару газэты “Советская Белоруссия” Паўлу Якубовічу аб непатрэбнасьці ствараць нацыянальны беларускі ўнівэрсітэт, яскрава дэманструе дзейнасьць інфармацыйных вірусаў у мазгах чалавека. Тут маецца выпадак дзейнасьці ідэалягічных таксічных мэмаў-вірусаў. Аналіз гэтага фэномэна падрабязна і ўсебакова зрабіў Зянон Пазьняк у артыкуле “Галасы залюстроўя”. 15/2/2018 › Навіны (З выступу на лютаўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») 13/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк (Сойм КХП-БНФ) 13-18 лютага сёлета рэжым праводзіць чарговае мерапрыемства пад назвай “Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў”. У існуючай антынароднай палітычнай сістэме адсутнічае інстытут мясцовага самакіраваньня. Мясцовыя Саветы зьяўляюцца намінальнай уладай, іх дзейнасьць мае дэкаратыўны характар. 13/2/2018 › Навіны АБ НЕДЭМАКРАТЫЧНЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ (Рэзалюцыя Сойму КХП-БНФ) 1. Сойм канстатуе: палітычнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь праводзіць эканамічную, сацыяльную, знешнюю палітыку, якая не адпавядае жыцьцёвым інтарэсам беларускага народа. 13/2/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Некалькі зацемак па графіцы і граматыцы (з цыклу “Зацемкі для добрых сяброў”) 9/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Марыя Гаўрылаўна Буйвал (23.02.1928—05.02.2018) Пасьля цяжкай хваробы пайшла з зямнога жыцьця сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ Марыя Гаўрылаўна Буйвал. Спадарыня Марыя, пакуль хвароба не адабрала сілы, прымала чынны ўдзел у Беларускім Адраджэньні. Будучы чалавекам сталага веку, маючы ясны розум і шчырае сэрца, несла словы праўды да людзей, цярпліва і ахвярна рабіла беларускую адраджэнскую працу. Вечны спакой яе шчырай душы. Кіраўніцтва і сябры КХП-БНФ 5/2/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Рэанімацыя афёры пад Курапатамі (З цыклу «Зацемкі для добрых сяброў») Даволі асабліва складваюцца справы вакол зьняважлівай маскоўскай афёры ля Курапатаў. Гаворка ідзе пра вядомае кашчунства супраць сакральнай памяці беларусаў, так званы “Бульбаш-хол” – рэстаран з “інтымнымі пакоямі” ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыялу Курапаты, разьмешчаны там незаконна. 5/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ГАЛАСЫ ЗАЛЮСТРОЎЯ Нядаўна галоўная газэта рэжыму “Советская Белоруссия” надрукавала антыбеларускі ліст пэнсіянеркі, напісаны на незвычайнай для ўспрыняцьця некаторых сучасных людзей мове нянавісьці. Пэнсіянерка піша супраць стварэньня Беларускага нацыянальнага ўнівэрсітэту (бо там, маўляў, зьбяруцца нацыяналісты), яна верыць у КПСС, у Зюганава і камуністаў. Зацікаўленасьць журналістаў да гэтай крыніцы інфармацыі выявіла зьявы, характэрныя для савецкага пэрыяду акупацыі Беларусі. 24/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Уражаньне такое, што за год прэзыдэнцтва Трампа павялічыўся аптымізм амэрыканцаў, палепшыўся настрой. Пра гэта кажуць. Магчыма, так і ёсьць, бо калі глянуць на сябе, дык у мяне тут таксама палепшыўся настрой. Чаму — цяжка сказаць. Можа, атмасфэра перамянілася. 23/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКА АБ ПРАЎДЗЕ І ХЛУСЬНІ Выйшаў «Палын-палын…». Тут жа была заказана рэцэнзія нянавісьці і нейкі маладзён яе напісаў. Як кажуць «На заходнім фронце без перамен». Аж не. Адазваліся і прыстойныя людзі. Віктар Шукеловіч гэтак шчыра распавёў. А нядаўна наша беларуская добрая фея Алена Гушча выказала свае сьветлыя думкі (у сьветлых людзей і думкі сьветлыя). Шаную іх усіх за сьветласьць. 21/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Тактыка рэжыму: Узмацненьне русіфікацыі і шлюзы для актыўных людзей (Сойм КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»;14 студзеня 2018 г.) У нядзелю 14-га студзеня 2018 года адбыўся чарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне». Старшыня Партыі Зянон Пазьняк прадставіў разгорнуты выступ “НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА” (публікуецца). Выступілі намесьнікі Старшыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму. 17/1/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА (Выступ на студзеньскім 2018 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») Сёлетні год юбілейна-арыентаваны. Шмат юбілеяў. У тым ліку і 100 гадоў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Бяда, аднак у тым, што адзначаць гэтыя юбілеі мы вымушаныя ў стане нацыянальнай прыгнечанасьці і несвабоды, часам нават падпольна. Спрыяньня з боку антыдэмакратычнага рэжыму тут ня будзе. 16/1/2018 › Навіны Мяркую, што беларусам (маладзейшым беларусам) ніжэйпададзеную інфармацыю з 90-х гадоў варта час ад часу абнаўляць ў памяці. Злачынцы не павінны схавацца. Ды-й пра Расею, дзе хаваюцца вінавайцы таксама трэба ведаць. Вечна яна ня будзе. Зянон Пазьняк 15/1/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з надыходзячым новым 2018 годам і спадзяюся, што ён будзе лепшы, чым мінулы 2017-ы, калі мы перажылі рэальную пагрозу для дзяржаўнай незалежнасьці нашай краіны. Гэтая пагроза, аднак, існуе ўжо ўсе 23 гады рэжыму нашага нацыянальнага няшчасьця і вялікіх страт. Але ёсьць надзея на лепшае. 31/12/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ЧАРГОВАЙ АФЁРЫ РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ Ніколі б ні пісаў пра піраміды, біткоіны, блёкчэйны ды так званую “крыптавалюту”, калі б у паветры ні зьявіўся чарговы дэкрэт рэжыму “Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі”. Згодна гэтага опуса, беларусам дадуць магчымасьць ствараць біржы так званай “крыптавалюты”, здабываць і абменьваць “крыптафантомы” на рэальныя грошы. Прытым, ня будуць браць за тое падаткаў. 26/12/2017 › Навіны ВІНШАВАНЬНЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭНЬНЕМ Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з Нараджэньнем Цяпер хрысьціянская вера перажыве цяжкі час ў грамадзтве матэрыяльнага існаваньня, Лепшы сьвет залежыць ад кожнага беларуса. І нават калі хоць адзін чалавек будзе Слава Ісусу Хрысту! 25 сьнежня 2017 г. 25/12/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
