Лютаўскі (2018 г.) сойм КХП-БНФ

16 лютага 2018 г.

Навіны

Адбыўся чарговы сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ. У парадак дня працы сойму былі ўнесеныя тры пытаньні: 1. Аб палітычнай сытуацыі ў краіне і выкананьні Праграмы Партыі; 2. Арганізацыйнае; 3.Рознае.

Найбольшая па працягласьці дыскусія адбылася пры абмеркаваньні першага пытаньня. Быў заслуханы выступ старшыні Партыі Зянона Пазьняка “ Аб актуальных падзеях”. Спадар Пазьняк спыніўся на пытаньні вызначэньня канцэпцыі сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею БНР, даў ацэнку рэжымнаму “мадэфікаванаму” “дэкрэту аб дармаедах” і чарговым рэжымным “выбарам”. Старшыня Партыі таксама прааналізававаў акты заканадаўства прынятыя ў Польшчы, што выклікалі рэзананс у сьвеце. У спррэчках выступілі чатырнаццаць сябраў сойму.

Выступоўцы выказаліся па прапанаваных для прыняцьця праектах соймаўскіх дакумантаў, распавялі пра сытуацыю ў рэгіёнах краіны, дзяліліся меркаваньнямі па пытаньні паляпшэньня партыйнай працы. У выніку дыскусіі былі прынятыя наступныя дакуманты: рэзалюцыя “Аб недэмакратычным заканадаўстве” і паведамленьне “Пра “выбары”. Сойм разгледзеў арганізацыйныя пытаньні.

Інфармацыйная Камісія Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ