Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сёлета сьвяточнага мерапрыемства прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
У гэты дзень у Кіеўскім скверы Менску з 12-00 да 16-00 адбудуцца мітынг і канцэрт прысьвечаныя гэтай знамянальнай даце ў нашай гісторыі.
Запрашаем беларусаў далучыцца да патрыятычнага сьвяточнага мерапрыемства.
Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралог да ўрачыстага мітынга і канцэрта, які адбудзецца 25-га Сакавіка каля Вялікага Тэатра Опэры і Балету ў Менску.
** Жыве Беларусь! Беларусь – навечна!**
Інфармацыйная камісія КХП-БНФ