Пасьля цяжкай хваробы пайшла з зямнога жыцьця сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ Марыя Гаўрылаўна Буйвал.
Спадарыня Марыя, пакуль хвароба не адабрала сілы, прымала чынны ўдзел у Беларускім Адраджэньні. Будучы чалавекам сталага веку, маючы ясны розум і шчырае сэрца, несла словы праўды да людзей, цярпліва і ахвярна рабіла беларускую адраджэнскую працу. Вечны спакой яе шчырай душы. Выказваем спачуваньне сыну Валерыю Буйвалу - адданаму ўдзельніку Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, родным і блізкім нябожчыцы.
Кіраўніцтва і сябры КХП-БНФ 05.02.2018 г.