![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПРЫЧЫНАХ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ ЦЯПЕРАШНІХ УЛАДАЎ ЛЕТУВЫ Такога яшчэ не было. Частковы адказ на пытаньне, выстаўленае ў загалоўку (калі коратка і дакладна) гучыць так: адной з прычынаў дрэнных адносінаў да Беларусаў з боку цяперашніх ўладаў Летувы зьяўляецца падрыўная дзейнасьць агентурнай групы “Офіса” Франака-Ціханоўскай і яе ўплыў на цяперашніх кансэрватыўных палітыкаў. А пачалося ўсё яшчэ вясной гэтага года (канец сакавіка), калі ў Сэйме падрыхтавалі закон аб ўраўненьні дачыненьнў да беларусаў як да расейцаў і прапанавалі дыскрымінацыйныя палажэньні. 29-га сакавіка я і Павел Усаў выехалі ў Вільню як прадстаўнікі НВР “Вольная Беларусь”, каб сустрэцца з прыўладнымі палітыкамі і кансэрватыўнымі дэпутатамі Сэйма ды абмеркаваць праблему, задаць пытаньні, зрабіць прапановы. 24/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных Зянон Пазьняк: Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных АСАБІСТЫ Аляксандар Рыгоравіч і Уладзімер Аляксандравіч, зьвяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэньне аб справе, па якой я зьвяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар. Справа пра абмен ваеннапалонных. Два палонныя грамадзяне Беларусі ( Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч ), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, зьвярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзьняволеных Рэспублікі Беларусь. Прашу вас паспрыяць такому абмену, улічыць маю прапанову і пазыцыю шматлікіх беларусаў у Польшчы. Менавіта: абмяняць палонных Максіма Зязюльчыка і Андрэя Герыловіча на палітвязьняў у Беларусі: Вольгу Віктараўну Залатар – маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, асуджаную на 4 гады пазбаўленьня волі, і журналіста Дзяніса Яўгенавіча Івашына, асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі. 15/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк “За туманам нічога ня відна, ——————————— Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць. Спэктакаль “Замова” (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як “музычны праект”. На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя. 10/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк у Беластоку. Адказы на пытаньні і дыскусія. Зянон Пазьняк і Павел Усаў адказваюць на пытаньні ў Беластоку. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку: • Беларуская нацыянальная ідэя. Зянон П… Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus https://www.youtube.com/watch?v=t8LaFBA-uss 3/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку30 чэрвеня 2023 г. Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ https://www.youtube.com/watch?v=pslMJuVox7o 1/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ КІБЭР-ПАРТЫЗАНАХ У сумніўным сецевым рэсурсе “Зеркало” зьявілася інтэрв’ю з інкогніта “кібэр-партызанам”. Негалоснай прычынай гэтага інтэрв’ю зьявіліся мае пытаньні да іхняга прадстаўніка аб антынацыянальных дзеяньнях “кібэр-партызанаў”. У пачатку ліпеня, прадстаўнікі руху “Вольная Беларусь” у Беларусі мелі сацыяльны кантакт з апазыцыйнымі выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Вось што тыя паведамілі (апускаю дэталі): 31/7/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ГІСТАРЫЧНАЕ СЬВЯТА Сёньня 27 ліпень знакаміты Дзень у беларускай гісторыі. 33 гады таму, дзякуючы найперш надзвычайным стараньням дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце была прынята «Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР», якая праз год, 25 Жніўня, лягла ў аснову Акта аб незалежнасьці Беларусі. Дэклярацыя дала магчымасьць дэпутатам БНФ падрыхтаваць заканадаўства незалежнай дзяржавы (законы аб грамадзянстве, аб банках, аб выніках Чарнобыльскай катастрофы, аб прыватызацыі, аб міліцыі і дзясяткі іншых). Дэклярацыя ўвяла ў сьведамасьць беларусаў ідэю аб рэальнай магчымасьці здабыць незалежнасьць краіны. 28/7/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: “Бабарыку могуць забіць у турме” Аналітычнае відэа Юрыя Беленькага, сябра БНС “Вольная Беларусь”. https://www.youtube.com/watch?v=oFuOok11VKY 18/7/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЕ Нядаўна я зьмясьціў у Сеціве допіс аб некаторых тыповых прыёмах таталітарнага рэжыму ў змаганьні з дэмакратычным нацыянальным рухам (”ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ”). Гэта быў паўтор напісанага ў 90-х гадах, калі кожны фронтавец на практыцы разумеў і меў справу з такой рэжымна-маскоўскай палітыкай. Сутнасьць яе была простай. Рэжым (дакладней, КГБ) ствараў свае партыі (тыпу “Нацыянальна-дэмакратычная”, АГП, “Сялянская партыя”, партыя “Згода” і нават “Хрысьціянская”, якіх было некалькі і т. п.). Потым тут жа, зьвяртаючыся да БНФ, пачынаўся лямант аб аб’яднаньні ўсіх дэмакратычных сіл. 12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА СУТНАСЬЦЬ РУСІФІКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ Некаторыя дзеячы беларускай замежнай палітыкі моцна замаркоціліся, што лукашысцкі рэжым прывозіць украінскіх дзяцей ў Беларусь і русіфікуе іх, каб перарабіць на рускамірцаў. Русіфікацыя — гэта злачынства і, відаць, шчырая тут ёсьць маркота ў палітычных дзеячоў, хоць лукашысцкі рэжым нічога спэцыяльнага дзеля перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на практыцы ня робіць. 12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Лекцыя Зянона Пазняка пра Курапаты Пряма трансляція відбулася 8 черв. 2023 р. https://www.youtube.com/watch?v=q4cAtclGFeI 8 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя чалавека-легенды і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазняка «Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму». Упершыню пра масавыя расстрэлы супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты стала шырока вядома 3 чэрвеня 1988 года з артыкула «Курапаты — дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. 10/6/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ” У змаганьні з сіламі свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці дыктатура, расейскі камунізм і расейскі імпэрыялізм (сярод іншага) выкарыстоўваюць два тактычныя падыходы: стварэньне квазі-апазыцыі (падстаўной арганізацыі) і патрабаваньне “аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”. Апошні тэзіс зьяўляецца ў корані антыдэмакратычным, існуе пастаянна ў прыёмах таталітарнага змаганьня з дэмакратыяй і нацыянальна-вызвольным рухам. 6/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ 35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам. 4/6/2023 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк Прамова Зянона Пазьняка падчас ушанаваньня памяці Героя Міраслава Лазоўскага Прамова Зянона Пазьняка падчас ушанаваньня памяці Героя Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам ва Ўкраіне. https://www.youtube.com/watch?v=swAs9FBJ7xE Крыніца “Вольная Беларусь”, канал youtube 29/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Запрашэньне да набажэнства ў храме Сьвятой Тройцы, Вільня… 19/5/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫНІКІ ЭКАНАМІЧНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЫ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ Эканамічныя санкцыі — гэта мэтад гібрыднай вайны, які ўжываюць эканамічна разьвітыя краіны супраць іншых (як правіла, эканамічна слабейшых) краінаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў і эканамічных пераваг. Дэкляруецца палітычная мэта, пад выглядам якой робіцца эканамічнае разбурэньне дзяржавы. Але сама палітычная мэта тут недасяжная, не дасягаецца і, калі па гісторыі, — нідзе не была дасягнута. 17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: Аб прапагандзе супраць Вызвольнага Руху Апошнім часам у Польшчы, Летуве і ва Украіне ўзбудзілася раптам у соцыуме і ў Сеціве шмат асоб супраць майго імя. Для мяне такое звыклая зьява — ўжо 35 гадоў у палітыцы. Як працуе кантора — ведаю. Але цікавыя дэталі. Аказваецца ўзбуджальнікам і каардынатарам гэтага ўзбуджэньня зьяўляецца якраз віленскі “штабік”. Апэратыўную функцыю ажыцьцяўляе “Раймон”. Гэта ён напалохаў кансэрватараў правячай партыі, каб са мной не спатыкаліся, бо я, маўляў, хачу адабраць у іх Вільню. 17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗАДУМАЛИСЬ О ВЛАСТИ» (рэпліка) Захварэў Лукашэнка. Пакуль ён лечыцца, дэмакратычныя дэмакраты загаманілі пра магчымую «сьмерць дыктатара» і пачалі публічна дзяліцца словамі, як яны будуць браць уладу ў Беларусі. Рэдка прыходзілася чуць такіх «невераятных» бяседнікаў. Адна асоба нават прапанавала ва ўладу саму сябе і хацела б пакіраваць дзяржавай. Бавае. Ніякай улады, грамадзяне аматары, нідзе вы ня возьмеце. У вас нічога няма. Вы ня ведаеце, што гэта такое, і вас ня ведаюць. Улада застанецца ў рэжыма, якім (пры вашай дапамозе) будзе кірваваць «мудрая Масква», пакуль Беларускі народ пад сьцягам вольнай Беларускай нацыі ня дасьць усім вам высьпятка і не пагоніць Маскву. 15 травень 2023 г. Зянон Пазьняк 15/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: АБ РУСКІХ ДЫВЕРСАНТАХ Дызарыентацыя беларусаў чужароднымі СМІ дасягае разбуральнага маштабу. Асабліва, улічваючы сацыяльную бескантактнасьць цяперашняга пакаленьня. Людзі глядзяць наўпрост і ня бачаць на што глядзяць. Нядаўна ў Фэйсбуку можна было прачытаць зьбянтэжаныя і нават роспачныя (і нават ненавісныя) заўвагі беларусаў з прычыны масавай дэманстрацыі «русского міру» ў Гародні на канцэрце нейкага рускамірскага сьпевака. Я растлумачыў зьяву ў камэнтары. Як ні дзіўна, камэнтар зьнік. Значыцца, нехта глядзіць на авантуру ў Гародні вельмі зацікаўлена. 11/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк “Рыхтуецца наступ, і Лукашэнка бярэ паўзу, каб зрабіць правільны выбар”: Зянон Пазняк Дзень перамогі як свята памяці і гістарычнай адказнасці. Сённяшнія рэаліі каментуе палітык, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. https://www.youtube.com/watch?v=_fMb6rv9g2Y 11/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002023 |