ПАДТРЫМКА НАРОДУ ІЗРАІЛЯ

10 кастрычніка 2023 г.

НавіныБеларускія Ведамасьці

Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей.

Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і расейскай акупацыі нашай краіны, жорстка асуджаем збройную агрэсію тэрарыстаў ХАМАСА на дзяржаву Ізраіль, падтрымліваем барацьбу ізраільскага народа за сваю свабоду, нацыю і цывілізацыю.

Вялікія выпрабаваньні паўсталі перад дзяржавай Ізраіль. Сілы сусьветнага зла ў змове замахнуліся на яе існаваньне. Дай Бог мужнасьць, волю і перамогу народу Ізраіля ў змаганьні з варварамі і агрэсіяй сьмерці.

9 кастрычнік 2023 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Нацыянальна-Вызвальнага Руху “Вольная Беларусь”