Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЬМЁРТВЫХУСТАНЬНЕ

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы. Віншую ўсіх нас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам Вялікадня — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым!

Зьмёртвыхустаньне засьведчыла, што Хрыстос Сын Чалавечы і Сын Божы ёсьць Бог.

Дьве тысячы гадоў таму адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі людзтва. Хрыстос, прышоўшы на зямлю і навучаючы, і памершы пакутліва на Крыжы, зьмяніў сьвет. Людзі даведаліся і паверылі, што сэнс жыцьця ёсьць у вечнасьці, і што само жыцьцё ёсьць выпрабаваньне і гарт душы, і падрыхтоўка да вечнага існаваньня, жывучы па запаведзях і чынячы дабро. Далей...

31/3/2024 › Навіны, Актуаліі, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСТАЯННЫЯ Ў ЗЬЛЕ АЛЬБО ЗАЦЕМКА ПРА РУСКАМІРЦАЎ

Заўважана, што пачалася сістэмная атака канторы на НВР “Вольная Беларусь” і на маю асобу. Маскалі адчулі пагрозу і пачалі актыўнасьць. Узбудзіліся “памыйкі аднаго акцёра” ў Інтэрнэце і журналісты — самае пашыранае апірышча канторы ў прапагандзе варожых спраў. Асабліва сталі жангляваць загалоўкамі, бо загалоўкі чытаюць (хаця ў самым матар’яле зусім пра іншае). Напрыклад, загаловак: “Пазнякоўцы раскрытыкавалі Ціханоўскую за спачуванне ахвярам “Крокусу”, хаця на гэтую тэму не было ніякіх заяваў (тым больш пра названага фігуранта). Але ж “тэлевізія” піша, непаважліва называючы беларускі рух “пазьнякоўцамі”, — гэта чытаюць.

Тут я заклікаў бы беларусаў уважліва назіраць. Узьнікае сітуацыя, калі агентура, якая яшчэ не спалілася, будзе паліцца. Цікавы працэс. Далей...

31/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Pavel Usau: Разбурэньне Расеі

У той час калі… Гэтыя ракеты і дроны сеньня ляцелі на мірныя гарады Украіны, сотнямі забіваць і калечыць дзяцей, жанчын, старыкоў. Людзей, якія не маюць магчымасьці сябе абараніць. Яны хацелі б жыць, быць са сваімі бацькамі, унукамі будаваць сваю будучыню.

Гэтыя ракеты запускаюць людзі, простыя расейцы. Не Пуцін націскае кнопкі, не Шойгу. І так ужо трэцьці год, з тых 10 з якіх ідзе вайна. Так, пачынаюць яе “палітыкі”, а падтрымліваюць яе і вядуць простыя, звычайныя людзі.
Зараз у Беларусі тысячы людзей ў вязьніцах, пад фізычнымі і маральнымі тартурамі, якія рэалізуюць “простыя людзі”, прыхільнікі “рускага міру” . Далей...

31/3/2024 › Навіны

Камэнтаваць


АБАРОНІМ АЙЧЫНУ ЗБРОЯЙ

Настала тое чаго наіўныя людзі не хацелі ведаць і чуць. Банда лукашыстаў вядзе рэпрэсіі супраць беларускага народу. Беларусаў хапаюць, б’юць, калечаць кідаюць ў турмы, там адбіраюць здароўе і забіваюць. Гэта вайна супраць народа. За злачынствы і забойствы беларусаў банда Губазіка павінна быць ліквідавана. Беларусы ведаюць што і як трэба рабіць.
УВАГА! Патрэбна мабілізацыя дзеля стварэньня беларускага вызвольнага войска на аснове Палка Каліноўскага. Дапамагайма сабе. Беларусь мусіць быць вызвалена ад антынароднага рэжыму. Бандыты мусяць быць пакараныя, банды прарасейскай улады ліквідаваныя.

Дабраахвотнікі, запісвайцеся ў Полк Каліноўскага, уступайце ў “вучэбку” Палка. Час не чакае. Ніхто ня вызваліць і не абароніць Беларусь акрамя нас самых. Далей...

31/3/2024 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: 106 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую нас усіх з Днём Беларускай Волі. 106 гадоў таму, 25 Сакавіка 1918 года, была аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Незалежнасьць БНР засьведчылі выбраныя народам беларускія палітычныя дзеячы, якія стварылі дзяржаўную ўладу і выканалі волю Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу 1917 года, што прадстаўляў усе сацыяльныя пласты насельніцтва Беларусі, партыі, арганізацыі і нацыянальныя групы.

25 Сакавіка 1918 года было засьведчана гістарычнае ажыцьцяўленьне Беларускай Нацыянальнай Ідэі, якая стала непераможнай. 73 гады наступнай савецка-маскоўскай акупацыі, нечуваны глум і зьдзек расейскіх бальшавікоў, рэпрэсіі і забойствы народа ня зьнішчылі ідэалаў беларускай нацыянальнай свабоды. 25 Жніўня 1991 года яны былі адроджаны Беларускім Народным Фронтам “Адраджэньне”, створана незалежная Рэспубліка Беларусь, і велічная Пагоня зноў разьвіваецца на нашых беларускіх Бел-Чырвона-Белых штандарах. Далей...

25/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЙНА З НАРОДАМ

У 2020 годзе, калі на выбарах і пасьля выбараў народ выступаў супраць Лукашэнкі, узурпатар успрыняў народ як асабістага ворага сваёй улады і, падтрыманы Масквой, рашыў яго пакараць. З таго часу ідзе ліквідацыя беларусаў: перапоўненыя турмы, дзясяткі забітых, тысячы ўцекачоў за мяжу. Каб адпаведна разумець узурпатара, трэба ўлічваць адхіленьні ягонай псыхікі, афіцыйна зарэгістраваныя яшчэ ў савецкім войску, зь якога ён быў камісаваны.
Час рэпрэсіяў, пазначаны ім як час, у якім “не да законаў”. Расправа над народам павялічваецца, набывае афіцыйныя абгрунтаваньні. Далей...

20/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСАФОБШЧЫНА І “ДЭМСМІ”

15 лютага гэтага года намі (аўтарам гэтых радкоў і сп. Паўлам Усавым) быў надрукаваны ў сацсетках і ва ўсіх інтэрнэт-рэсурсах НВР “Вольная Беларусь” важны ліст-заява аб дыскрымінацыі беларусаў, аб антыбеларускай прапагандзе і антыбеларускай палітыцы ў Летуве супраць беларускіх уцекачоў ад рэпрэсіяў Лукашэнкі. Інфармацыя надзвычайная. Яна, аднак, цалкам была праігнаравана ўсімі так званымі “дэмсмі” (Інтэрнэт-партал “Свабода”, “Хартыя-97″, “Белсат”, “Эўрарадыё”, “Наша Ніва” ў Беларусі і інш.). Такая пазыцыя таксама зьява характэрная. Далей...

14/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024