Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ

14 люты 2024 г.

ab-antybel-palit-u-lituve.pdf

Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку.

У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі.

Летам 2023 года на саміце НАТО ў Вільні прэзідэнт Летувы Г. Наўседа прыніжальна паставіўся да Беларусі, назваўшы яе “яшчэ адной губерніяй Расеі”. 6-га лютага 2024 года на беларускім інтэрнэт-партале “Свабода” (https://www.svaboda.org/a/32807880.html) тыя ж фармулёўкі былі артыкуляваныя летувіскім аналітыкам М. Лаўрыновічам (Лаўрынавічусам), Летува “знаходзіцца ў стане вайны”, бо “Расея пачала вайну супраць Украіны, Захаду і Летувы”. Тым часам “Беларусь не з’яўляецца ніякой незалежнай дзяржавай. Гэта губернія Расеі. У гэтай сітуацыі мы маем справу з грамадзянамі недружалюбнай для нас краіны (!!!), таму мы павінны правяраць усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Летуве, таму што яны могуць ствараць недружалюбныя нам таварыствы”. Далей...

15/2/2024 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАДЗЕІ І ПРАЦЭСЫ

З майго боку пра падзеі і працэсы шмат напісана.
Тут кароткі агляд, які неабходны.

1. Перадгісторыя

У 1994 годзе Масква правяла на прэзыдэнта Беларусі сваю крэатуру — Аляксандра Лукашэнку, агента КГБ пад агентурнай клічкай “Валет”. Валет зрабіў стаўку на Маскву, на аднаўленьне СССР, стаў праводзіць палітыку ў інтарэсах Расеі, зьнішчаць беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць. Такая зьява ў палітыцы адлюстроўвае ўнутраную акупацыю краіны і зьяўляецца вынікам гібрыднай вайны.

2-га красавіка 1996 года Лукашэнка (без рашэньня Вярхоўнага Савета) і Ельцын заключылі Дамову аб утварэньні “Супольнасьці Беларусі і Расеі”. Адбылася праўная авантура. Далей...

9/2/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Тарфяны пажар у Беларусі народзіць нацыянальнага лідэра”

https://www.youtube.com/watch?v=d097NoN5d00

Зянон Пазьняк пра Кастюся Каліноўскага, мову як найвялікшую палітыку, эміграцыю, тарфяны пажар у Беларусі, які народзіць нацыянальнага лідэра.

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

4/2/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2024
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024