Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Патрабаваньні грамадзянаў Беларусі да ўладаў Расеі

Паведамленьне

4 верасьня 2003 г. грамадзяне Беларусі: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Кастусь Кашэль, Сяргей Папкоў, Генадзь Пляшко, Алег Радзюк, Уладзімер Раманцоў, Алесь Чахольскі, Уладзімер Юхо патрабавалі ад кіраўніцтва Расеі спыніць умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі. Далей...

12/11/2004 › Змаганьне за Беларусь

 


Матэрыялы пра грамадзянскую ініцыятыву “Беларуская Салідарнасьць”

Матэрыялы пра грамадзянскую ініцыятыву “Беларуская Салідарнасьць” Далей...

28/10/2004 › Змаганьне за Беларусь

 


Што ёсьць “Беларуская Салідарнасьць”

Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць” зьявілася ў пачатку 2000 года, пасьля падпісаньня 8-га сьнежня 1999 г. незаконнага пакту Лукашэнкі-Ельцына аб стварэньні так званай “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі. Далей...

27/10/2004 › Змаганьне за Беларусь



Справа Грамадзянства БНР

Зянон Пазьняк
Акцыя “Грамадзянства БНР” распачатая ў 1998 г. Ідэя была абмеркаваная ў Беларускім Народным Фронце і 13 красавіка пастаўлена на Прэзыдыюме Рады БНР старшынёй БНФ З. Пазьняком. У выніку разгляду Прэзыдыюм Рады БНР прыняў Заяву “Аб грамадзянстве БНР”. Ніжэй тэскт заявы. Далей...

27/10/2004 › Змаганьне за Беларусь



Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух

Зянон Пазьняк
29 верасьня 2002 г. Менск
Мітынг у абарону незалежнасьці Беларусі ад пагрозы расейскай агрэсіі

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Вітаю вас у нашай дарагой Бацькаўшчыне!
Нам трэба гаварыць і думаць пра галоўнае: пра волю народа і пра запесьпячэньне незалежнасьці нашай дзяржавы.
Ужо даўно, пачынаючы з 1994 года, над Беларусяй вісіць пагроза расейскай палітычнай агрэсіі. Далей...

29/9/2002 › Змаганьне за Беларусь

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2024
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024