Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лекцыя Зянона Пазьняка на тэму Чарнобыльскай катастрофы

https://www.youtube.com/watch?v=4lIbyDZWzOo

26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Выступ Зянона Пазьняка ў Гданьску. Частка 2. Геапалітыка і падзел сьвету. Нацыя і дэмакратыя

Зянон Пазьняк. Фрагмэнты з выступу перад беларусамі ў Гданьску.
Геапалітыка і падзел сьвету. Нацыя і дэмакратыя.

https://www.youtube.com/watch?v=QAVCqFpQljM&t=0s

Крыніца: канал “Вольная Беларусь” youtube

26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Выступ Зянона Пазьняка ў Гданьску. Частка 1. Гісторыя, геапалітыка і вайна.

Зянон Пазьняк. Фрагмэнты з выступу перад беларусамі ў Гданьску.
Гісторыя, геапалітыка і вайна.

https://www.youtube.com/watch?v=vIP9rvvpxPQ

Крыніца: канал “Вольная Беларусь” youtube

26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, лідэру Вольнай Беларусі

Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з Днём народзінаў!

Полк Каліноўскага б’е маскальскіх варвараў ва Украіне. Набліжаецца вызваленьне Айчыны ад дзікай усходняй арды і яе васалаў. Рыхтуймася да канчатковага этапу беларускай Рэканкісты. Вернем Беларусь у сям’ю цывілізаваных дзяржаў Эўропы. Не дазволім фальшывым авантурыстам пакарыстацца народнай перамогай. Разам з Вамі ідзем на змаганьне.

Зычым Вам моцы духа, здароўя і новых творчых зьдзяйсьненьняў.

Жыве Беларусь!

Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і Вольнай Беларусі
24 красавіка 2023 г.

24/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЕДРУЖАЛЮБНЫЯ ПАВОДЗІНЫ

Сёньня (14-04-2023) прэзідэнт Летувы Наўседа наклаў вета на папраўлены закон аб адрозных абмежавальных захадах адносна грамадзян Беларусі і Расеі. Ён прапануе прымяніць не адрозныя, а аднолькавыя абмежавальныя захады да грамадзян Расеі і Беларусі, бо сцьвярджае, што беларусы акупанты.

Гэтую ж варожую для Беларускага народа тэрміналогію падтрымлівае бальшыня ўжо, практычна, збанкрутаванай прявячай партыі ў Сэйме.

Здаецца, што некаторыя спадары ў Вільні ў сваёй варожай да беларусаў палітыцы занадта далёка зайшлі і нават не разумеюць шкоды, якую робяць самы сабе. Далей...

16/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Карцінкі з натуры

Нацыянальна-вызвольны рух набывае разуменьне і падтрымку ў беларусаў. Дык лукашысты і “невераятныя” трывожна ўзбудзіліся. Ліхаманкава замітусіліся. Лукашызм пасьля ляманту “невераятных” (альтэрнатыўнага аблічча рэжыму), напалоханых беларускай дэманстрацыяй ў Варшаве 25-га Сакавіка, аб’явіў маладзёвую арганізацыю “Рух” “экстрэмісцкай”. Далей...

16/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Павел Усаў: Нацыянальныя інтарэсы беларусаў…

Павел Усаў: Нацыянальныя інтарэсы беларусаў, шавінізм і злачынствы “рускага міру”, Шойгу і Лукашэнка, аб люстрацыі, аб працы Вольнай Беларусі ды інш.
Еўрарадыё, 12.04.2023

https://www.youtube.com/watch?v=_lCGelmhqXc

12/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Юры Беленькі пра агентуру. Частка 2

Сябра БНС “Вольная Беларусь”, беларускі палітык Юры Беленькі раскрывае тэму агентаў спецслужб сярод беларускай апазыцыі.
Частка 2.

https://www.youtube.com/watch?v=9NELYeln-pg

10/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ВІДЭА. АБ ПАДЗЕЯХ САКАВІКА 1990 г.

На відэа: Прэсавая канфэрэнцыя 1991 г. кіраўніцтва БНФ дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР Зянона Пазьняка і Алега Трусава для беларускіх і замежных журналістаў. Адказ на пытаньне аб заяве Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 сакавіка 1990 г. пра вяртаньньне Вільні ў Беларускую ССР і адказ Зянона
Пазьняка аб ліквідацыі правакацыі КПСС і Масквы супраць салідарных адносінаў Беларусі і Летувы, Беларускага Народнага Фронту і Саюдзіса. (Відэа зьняў — Сяргей Чырык). Далей...

10/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Гутарка пра будучы лёс Беларусі.

Выступ Зянона Пазьняка на сустрэчы з беларусамі ў Вільні.
8 красавіка 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=P8XxbTea3xw

10/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ З ВЯЛІКАДНЕМ

Дарагія землякі, дарагія сябры, паважаныя беларусы!

Віншую ўсіх нас з Уваскрасеньнем Хрыстовым! Добрага сьвята ўсім нам на Вялікадня ў сям’і, у душы і ў сэрцы!

Хрыстос уваскрос!

Хай гэтак жа ўваскрэсьне наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь, якую цемра крыжуе цяпер на крыжы знішчэньня і паняверкі. Хай уваскрэсьне наша Айчына! Дбайма пра яе! Баронім яе. Любем яе нашу мілую краіну і наш народ.

Хрыстос спаміж нас.

Хай Ласка Гасподня стане над намі. Верма ў перамогу сьвятла.

Слава Ісусу Хрысту!
Ляўдэтур Езус Хрыстус!

9 красавік 2023 г.
Зянон Пазьняк

9/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: С І М П Т А М А Т Ы Ч Н Ы Я З Ь Я В Ы

У так званых “дэмсмі” апошнім часам рэфрэнам гучыць: “у яго ўсе агенты”, “у яго ўсе агенты”, “ўсе агенты…” і г. д. (Некаторыя паўтараюць тое бесперапынна, як папугаі). Так выяўляецца чарговы сістэмны план прапагандысцкай гібрыднай вайны супраць маёй асобы. Дагэтуль за ўвесь час супраць мяне выпрабаваны дзясяткі ідыёцкіх наклеек (ад “нямецкага паліцая” да “паліцічэскава трупа”). Бачны характэрны ўзровень на якім усё тое вядзецца. Далей...

7/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АДКРЫТЫ ЛІСТ

Спадарыні дырэктар “Белсат” Агнешцы Рамашэўскай-Гузы

Паважаная спадарыня Дырэктар.

Прашу Вас даць распараджэньне паставіць на Юцюб (Belsat news) поўны відэа-запіс перадачы “План Б” ад 3-га красавіка (Belsat news) зьняты з маім ўдзелам.

Мой ўдзел у перадачах Белсат быў абумоўлены публікацыяй поўных відэа-запісаў перадач на Юцюб у выпадку, калі ў эфір ТБ падаваўся скарочаны відэа-запіс. У дадзеным выпадку (супрацоўнік З. Міцкевіч) на Юцюб (Belsat news) пастаўлены скарочаны запіс. Адбылася цэнзура і маніпулятыўны падыход да маёй палітычнай пазыцыі, што недапушчальна.

З павагай Зянон Пазьняк
4 красавік 2023 г.

4/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАВЕЛ УСАЎ : ЯПУЦЬКІ І ЯБАЦЬКІ БЕЛАРУСІ

Павел Усаў на канале ўкраінскага блогера balaganoff асьвятліў пытаньні сучаснай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі

https://www.youtube.com/watch?v=6Jb1RYNVZ7A

4/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк — пра ядзерную зброю ў руках Лукашэнкі, полк Каліноўскага і агентуру

Свабода пагаварыла з Зянонам Пазьняком, лідэрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, пра ядзерную зброю ў руках Лукашэнкі,

https://www.youtube.com/watch?v=Uq0wtzHghWc

3/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Творчая сустрэча з Зянонам Пазьняком у Беларускім Доме (2.04.2023)

https://www.youtube.com/watch?v=1IJmXEvLp6c

2/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Павел УСАЎ: АБ ПРАРАСЕЙСКІМ ПІСКУ ЗАЎЗЯТАРАЎ АД ПАЛІТЫКІ

Ivan Viktarovič (FB)

Сёньня гэта рэдкая зьява. Палітычны прафэсіналізм Паўла Усава дазваляе яму казаць пра парадак рэчаў у любой аўдыторыі, нават гаворачы зь нейкімі блогерамі-паўвар’ятамі, з прэсавымі дэмагогамі і адсталай гапатой. Раю разумным беларусам паглядзець гэтае відэа. Зьвярніце ўвагу таксама як працуюць бота-фермы на гэтым “эўрарадыё”. Камэнтары не зьвязаныя з тэмай гаворкі. Абгаджваюць толькі двух палітыкаў.

https://www.youtube.com/watch?v=qwV0Uc-KRbE

1/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КОРАТКА ПРА ВІЗІТ У ВІЛЬНЮ

На адзін дзень мы са спадаром Паўлам Усавым зьезьдзілі ў Вільню, але затрымаліся на два дні. Была размова з прадстаўніцай МЗС (амбасадарам у Беларусі) і з дэпутатамі Сэйма ад фракцыі сацыял-дэмакратаў. Мы гаварылі аб праекце так званага “дыскрымінацыйнага” (як яго ўжо ахрысьцілі) закона, падрыхтаванага кансэрватыўнай бальшынёй у Сэйме (абмежаваньне магчамасьцяў беларусаў на ўязныя візы, на статус жыхарства, на набыцьцё ўласнасьці, на грамадзянства і інш.).

Зьвесткі з размовы абнадзейваючыя. Праект пераглядаецца. Тэма Беларусі, магчыма, будзе ўвогуле выдалена з праекта (застанецца толькі тэма Расеі). Прытым крытыка праекта вядзецца таксама і з боку дэпутатаў кансэрватыўнай большасьці. Хутчэй за ўсё “драконаўскія” прапановы супраць Беларусі не атрымаюць падтрымкі і будуць выдаленыя. Гэта прагнозы дэпутатаў апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай фракцыі. Далей...

1/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2023
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024