Зянон Пазьняк: ВІДЭА. АБ ПАДЗЕЯХ САКАВІКА 1990 г.

10 красавіка 2023 г.

НавіныЗянон Пазьняк

На відэа: Прэсавая канфэрэнцыя 1991 г. кіраўніцтва БНФ дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР Зянона Пазьняка і Алега Трусава для беларускіх і замежных журналістаў. Адказ на пытаньне аб заяве Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 сакавіка 1990 г. пра вяртаньньне Вільні ў Беларускую ССР і адказ Зянона Пазьняка аб ліквідацыі правакацыі КПСС і Масквы супраць салідарных адносінаў Беларусі і Летувы, Беларускага Народнага Фронту і Саюдзіса. (Відэа зьняў — Сяргей Чырык).

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid07h9woZBZcirtjjUSzY4aNVE9sHCD8TBeL1rV1rbM5NVGnJV7Vqm8ZyQ7RVEvJ8Njl&id=100010349618178

Перадрукоўваю гэтае відэа ў сувязі з паклёпніцкімі паводзінамі (у тым ліку ў Сеціве) расейскай і лукашысцкай агентуры супараць Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху. Павылазілі супраць нас падкалодныя зьмеі ў Вільні і ва Украіне, папаліліся, пагарэлі. Цемра мангольская ардынская неадукаваная. Украінцы яшчэ, відаць, не зразумелі, што пад маскай патрыятызму сістэмную нянавісьць супраць беларускага народу ва Ўкраіне распаўсюджвае маскоўская агентура. Але час працуе не на іх. Не схаваюцца камсамольцы. І ні што ім не дапаможа, ні хітрыкі, ні дэмагогія.

Агентура ёсьць цяпер асноўны рэсурс гібрыднай антыбаларускай вайны. Нядаўна запрасіў мяне “Белсат” у Вільню, каб запісаць для тэлебачаньня дыскусію з функцыянерам групы Франака-Ціханоўскай. Я пагадзіўся (хоць ведаю, што такога рабіць катэгарычна нельга, бо нельга хадзіць на размову зь нячыстымі і гуляць з напарстачнікам). Тым ня менш прыехаў. Запісалі. У выніку матар’ял адцэнзуравалі і поўны запіс (як трэба было) на Юцюб не далі. Выпадак амаль камічны. Але сьмех скончыцца.

зп