Дарагія землякі, дарагія сябры, паважаныя беларусы!
Віншую ўсіх нас з Уваскрасеньнем Хрыстовым! Добрага сьвята ўсім нам на Вялікадня ў сям’і, у душы і ў сэрцы!
Хрыстос уваскрос!
Хай гэтак жа ўваскрэсьне наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь, якую цемра крыжуе цяпер на крыжы знішчэньня і паняверкі. Хай уваскрэсьне наша Айчына! Дбайма пра яе! Баронім яе. Любем яе нашу мілую краіну і наш народ.
Хрыстос спаміж нас.
Хай Ласка Гасподня стане над намі. Верма ў перамогу сьвятла.
Слава Ісусу Хрысту! Ляўдэтур Езус Хрыстус!
9 красавік 2023 г. Зянон Пазьняк