Спадарыні дырэктар “Белсат” Агнешцы Рамашэўскай-Гузы

Паважаная спадарыня Дырэктар.

Прашу Вас даць распараджэньне паставіць на Юцюб (Belsat news) поўны відэа-запіс перадачы “План Б” ад 3-га красавіка (Belsat news) зьняты з маім ўдзелам.

Мой ўдзел у перадачах Белсат быў абумоўлены публікацыяй поўных відэа-запісаў перадач на Юцюб у выпадку, калі ў эфір ТБ падаваўся скарочаны відэа-запіс. У дадзеным выпадку (супрацоўнік З. Міцкевіч) на Юцюб (Belsat news) пастаўлены скарочаны запіс. Адбылася цэнзура і маніпулятыўны падыход да маёй палітычнай пазыцыі, што недапушчальна.

З павагай Зянон Пазьняк 4 красавік 2023 г.