Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СТАРОНКІ НОВАГА АРХІВУ

(”Беларускія Ведамасьці”)

Часопіс “Беларускія Ведамасьці” я выдаваў з 1996 па 2013 гады. Першы нумар на польскай мове на 4-х старонках А-4 мы выдалі разам з Сяргеем Навумчыкам у Варшаве. Потым Сяргей ад’ехаў у Прагу, і “Беларускія Ведамасьці” мы выдавалі з Галінай Палачанінай-Пазьняк, маёй жонкай. З часопісам супрацоўнічалі, пісалі матэрыялы, давалі інфармацыю сябры БНФ і потым — КХП БНФ, найперш Валеры Буйвал, Лявон Вабішчэвіч, Яўген Шатохін і іншыя. Спачатку часопіс выдаваўся па-польску і па-беларуску. Потым, зь пятага нумара, — толькі па-беларуску. Далей...

28/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


The Political Prisoners Should Be Released

Amnesty International
London, United Kingdom
1 Easton Street, London, WC1X 0DW, UK
[email protected]
[email protected]

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт
Conservative Christian Party – Belarusan Peоple’s Front

The leadership of the Conservative Christian Party – Belarusan People’s Front
Minsk (Belarus)
narodnaja-partyja.org; bielarus.net
tel.: +375 17 282 36 74; +375 17 294 23 39
e-mail: [email protected]

The anti-Belarusan antidemocratic Lukashenka regime is launching the scheduled elections of the president of the Republic of Belarus. This political process is propelled by repressions, police raids, arrests and tortures in the prisons against the participants of the signature campaign in favour of the pretenders for appointment to the candidates.

Now more that 100 political prisoners are behind bars. Among them are the civil activists and organizers of the electoral campaign Mr. Siarhei Cihanouski and Mr. Pavel Sevyarynets who are detained in deplorable conditions and are tortured. They are detained in the punishment cells. They are forbidden to seat down and lie down as well as to sleep. They don’t receive anough potable water as well as food.

They don’t have right to receive care packeges from their families or humanitarian organizations. The jailers are insulting them verbally and physically. The Belarusan media abroad and the Human Right Center Vyasna have just published this information.

We hope that you will show the solidarity as well as support the persons illegally arrested on political grounds.

Zianon Pazniak, Chairman of the Conservative Christian Party – BPF
Yuri Belenki, Vice Chairman
Siarhei Papkou, Vice Chairman

June 24, 2020

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-

27/6/2020 › Навіны, English

Камэнтаваць


АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТЗЬНЯВОЛЕНЫХ

Amnesty International

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Антыбеларускі антыдэмакратычны рэжым Лукашэнкі праводзіць чарговую выбарчую кампанію па выбарах прэзыдэнта ў Беларусі. Кампанія суправаджаецца рэпрэсіямі, аблавамі, арыштамі і катаваньнямі ў турмах ўдзельнікаў выбарчага працэсу па збору подпісаў за прэтэндэнтаў.

На сёньняшні дзень па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца больш за сто асобаў. Сярод іх грамадзкія актывісты і арганізатары па выбарчай кампаніі Сяргей Ціханоўскі і Павел Севярынец, якія знаходзяцца ў крайне цяжкіх умовах катаваньняў. Іх трымаюць у карцары, не дазваляюць сядзець, ляжаць, і спаць, пазбаўляюць пітной вады, абмяжоўваюць харчаваньне, не дазваляюць перадачаў з вонку, зьневажаюць словамі і фізічнымі дзеяньнямі. Пра гэта ўжо паведамлена ў замежных беларускіх сродках масавай інфармацыі і ў праваабарончым цэнтры “Вясна”.

Мы спадзяемся на Вашыя салідарныя адносіны і падтрымку незаконна зьняволеных людзей па палітычных матывах.

24 чэрвень 2020 г. Зянон Пазьняк, Старшыня КХП — БНФ
Юры Беленькі, нам. Старшыні.
Сяргей Папкоў, нам. Старшыні.

27/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!

За Бабарыкам стаіць “русскій мір”, Газпрам, Масква і манкурты. Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэньня правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасьля зьмены ўлады і адкіданьня антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.
Далей...

26/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: І Н С У Р Г Е Н Т Ы

(Паведамленьне)

Толькі што (у пачатку чэрвеня) я выдаў сваю новую кнігу “ІНСУРГЕНТЫ”. Гэта зборнік п’ес для тэатра і чытаньня. Творчая задача ў тым, каб закласьці падставы для сучаснага беларускага хрысьціянскага тэатра.

У зборніку сем п’ес рознага жанру. Шэсьць на хрысьціянскую тэматыку.

“ІНСУРГЕНТЫ” — містэрыя ў адной дзеі, пасьвечаная подзьвігу паўстанцаў Каліноўскага, іхняму ўплыву на беларускае Адраджэньне і на сёньняшні дзень. Далей...

26/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЕПРЫЯЦЕЛІ НА БЕЛАРУСКІМ ПОЛІ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Нядаўна паслухаў каардынатара выбарчага штабу В. Бабарыкі. Карыснае відовішча, якое шмат што праясьняе. Мы ня бачым асяроддзя гэтага прэтэндэнта. Тут, відаць, усё больш злавесна, чым здавалася на першы погляд.

Глупствы, якія пастаянна прамаўляе Бабарыка, гэта хутчэй тэхналёгія заблытваньня апалітычнага электарату: то ён тры дзяржаўныя мовы ў Беларусі ўвядзе, то рэферэндум па вяртаньньні Канстытуцыі 94 (дзе ў прынцыпе рэфэрэндуму ня можа быць). Бздуры, вядома, але затое Бабарыка ўвесь час у цэнтры размоваў. Заварушылася ўся руская агентура і прапаганда, і несьціхана шумяць. Арганізавалі іх грунтоўна, сродкі ёсьць, Газпрам за плячыма.

Зьяўленьне Бабарыкі на паверхні супадае з дзейнасьцю ў Беларусі спэцпрадстаўніка Бабіча (гэта што датычна арганізацыі). Група Бабарыкі па зборы подпісаў у дзесяць тысяч асобаў таксама не магла ўзьнікнуць імгненна на энтузіязме за невядомую не публічную асобу. Далей...

26/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Сьпіс ягоных злачынстваў велізарны“

66 год таму здох адзін з самых жорсткіх і брыдкіх масавых забойцаў у сусьветнай гісторыі. Джэк Трыбушальнік і Чыкаціла ў параўнаньні са Сталіным – мізэрныя дылетанты. На ягоным сумленьні мільёны ахваряаў, закатаваных самымі вырабленымі садысцкімі спосабамі. Як і належыць маньякам, Сталін быў адназначна не ў сабе і забіваў ня толькі сваіх рэальных і патэнцыйных ворагаў, але адданейшых прыхільнікаў, блізкіх сваякоў і шчырых сяброў. Далей...

24/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПА СУТНАСЬЦІ

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

Самая шызоідная навіна, пра якую сёньня даведаліся беларусы, гэта тое, што ўзурпатар адмовіўся ад крэдыту МВФ у 940 мільёнаў даляраў (амаль мільярд) на барацьбу з эпідэміяй каронавірусу. Маўляў, ніякіх карантынаў, няма ў нас каронавірусу. Словам, памірай сабе далей, «народзец» (пакудава цебя не расстрэлял).

Можна было дапамагчы сем’ям памерлых (іх ўжо больш за 10 тысячаў), купіць лекі, медыцынскія апараты, сродкі засьцярогі, абараніць дзяцей, дапамагчы лекарам. Зрэшты, няма што тут ужо гаварыць, няма сэнсу. Вернемся да выбараў. Далей...

21/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ПАТРЭБНЫМ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Паважаныя сябры, цяжкая сітуацыя з эпідэміяй і рэпрэсіі (дакладней, рэпрэсіўная вайна супраць народа) вымушае нас часта ўжываць адкрытае Сеціва. Але дзякуем Богу, што яно цяпер існуе.

Пра эпідэмію

1. Найважней захаваць здароўе і жыцьці людзей ва ўмовах, калі рэжым гнобіць народ. Падтрымка валанцёрскай самаарганізацыі грамадзтва, інфармаваньне аб правілах прафілактыкі перад небясьпекай віруснага захворваньня.
2. Рэжым хавае рэальныя зьвесткі пра эпідэмію і падае фальшывую інфармацыю. Неабходная праўдзівая і адкрытая інфармацыя пра колькасьць захварэлых і памерлых лэдзей ад каронавірусу. Асобнай часткай — інфармацыя аб колькасьці захварэлых і памерлых медыцынскіх працаўнікоў і лекараў.
3. Неабходная ініцыятыўная група (па-за межамі Партыі), якая займалася б пытаньнямі эпідэмічнай статыстыкі і фактамі злачыннай дзейнасьці рэжыму па распаўсюджваньні эпідэміі. ( Нядаўна ўзурпатар заявіў, што за яго сьмяртэльны экспэрымэнт над беларускім народам ў час эпідэміі яму паабяцалі 300 мільёнаў эўра з Эўропы). Далей...

21/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА “ВЫБАРЫ”

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

І ўсё ж такі, відаць, будзе па-беларуску. Праціўнік зьнішчае самога сябе. Гэта я пра так званыя “выбары”. Нават стала цікава назіраць, як прарасейскія прэтэндэнты змагаюцца “за страну”. Прамаўляючы філасофскай мовай, назіраем “аньнігіляцыю матэрыі”. Ўзурпатар пайшоў напралом. Задача: любым спосабам захаваць уладу. Ён ужо натварыў столькі, што выбары нельга прызнаць увогуле за выбары, тым больш за законныя і дэмакратычныя.

Адначасна ўзурпатар ушчэнт нішчыць прэтэндэнтаў так раней любімай ім Масквы, асабліва В. Бабарыку. У выніку спадар Бабарыка можа стаць фігурантам крымінальнай справы, што, безумоўна, ускладніць ягоны ўдзел у выбарах. Далей...

17/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ГЛЕДЗЯЧЫ НАПЕРАД

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

Арышт і перасьлед сяброў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта, правакацыя і ўзбуджэньне надуманай крымінальнай справы супраць кіраўніка ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай сьведчаць аб тым, што выбарчая кампанія адбываецца ва ўмовах рэпрэсіяў і перасьледу з боку рэжымнай ўлады, з грубымі парушэньнямі беларускага і міжнароднага права. Такія выбары ня могуць быць прызнаныя за справядлівыя, законныя і дэмакратычныя. Далей...

17/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Кадравы правал у Расеі

Галоўную праблему эканомікі Расеі ня вырашыць ні манэтарнымі, ні эканамічнымі мэтадамі. Бо галоўная праблема Расеі гэта жорсткі дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, які аднавіць няма адкуль.
Больш таго, кваліфікаваныя кадры з Расеі зьязджаюць. Пасьля “крымнаша” Расею пакінулі 500 тысяч экспатаў: амэрыканцаў, эўрапейцаў і аўстралійцаў. З 2012 увесь час расьце эміграцыя з Расеі навукоўцаў, інжынэраў, праграмістаў, прадпрыймальнікаў. Далей...

17/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз

У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўнейшым усходнім лесам. Далей...

17/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ТАНГА ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТАЎ. (ФЭЛЬЕТОН)

Маскоўскія палітычныя маніпуляцыі круцяцца ў сістэме некалькіх прыёмаў, у аснове якіх хлусьня, блеф, вераломства, добрая міна і “чэсная” дэмагогія.

Вось, напрыклад, выбары 1994 года ў Беларусі. Стаўка на Кебіча. Масква (Крэмль) падтрымлівае. Кебіч “руліць”. Усё схоплена. Галоўны вораг Масквы — БНФ. Побач зьяўляецца Лукашэнка. Яго падтрымліваюць спэцслужбы Масквы, імпэрскія, “чорнасоценныя” і камуністычныя колы. Ён крытыкуе Кебіча. Руская агентура кіруе абодвума штабамі (Кебіча і Лукашэнкі). Фаварыт Кебіч. Падтрымка Кебічу. Але ў працэсе выбараў раптам усё пераварочваецца. Аказваецца “народ” за Лукашэнку, “абы ня Кебіч”. Палкоўнікі Масквы, са штабу Кебіча перабягаюць у штаб Лукашэнкі. Кебіч (а ён жа вышэйшы афіцэр КГБ) тут жа зьмірыўся і ў канцы напіша, што дзейнічаў разам з Лукашэнкам, каб не пусьціць да ўлады Пазьняка і БНФ. Цырк. Навэла “Як Кебіча ў лапці абулі”. Далей...

10/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ІСТОТНЫМ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Галоўнымі чыньнікамі цяперашняга часу ў жыцьці Беларусі зьяўляецца эпідэмія каранавірусу Ковід-19 і стыхійны пратэстны рух народа ў час выбарчай кампаніі супраць самаўладзтва Лукашэнкі.

Эпідэмія намерана выкарыстана Лукашэнкам і ягоным рэжымам як сродак генацыду і выміраньня беларусаў.

Арганізатары пратэстнага руху ў сувязі з выбарамі знаходзіцца пад апасродкаваным уплывам Масквы. Далей...

10/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Чэсныя выбары” Бабарыкі

“Тот, кому не нравятся честные выборы, провоцирует их срыв, заявил претендент на пост президента Виктор Бабарико 4 июня в Витебске на встрече с журналистами и членами своей инициативной группы”
Гэта цытата з афіцыйнага друку (https://naviny.by/new/20200604/1591293850-babariko-poshel-v-ataku-na-lukashenko ) Далей...

10/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Шырма для крамлёўскіх

(з цыклу «іх норавы»)

“Доктар” Мясьнікоў у інтэрв’ю Сабчак заявіў, што за зьнявагу заб’е, і яго ня спыніць страх турмы. Многія зьдзіўляюцца, маўляў, як можна, лекар, гуманная прафэсія. А я нічога дзіўнага ня бачу. У расейскай “эліце” ў людзей розныя прайдзісьвецкія легенды. Далей...

10/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Справы ў Расеі

Сітуацыя з каранавірусам у Расеі жахлівая, і чыноўнікі шчыра хлусяць пра яе маштабы. Мне сёньня працытавалі словы сёньняшняга ж Сабяніна. Вось гэтая цытата: “Калі гэта прасочыцца, нам галовы паадкручваюць…” Яно прасачылася, Сяргей Сямёнавіч.

16 траўня Сабянін правёў сэлектарную нараду па пытаньнях эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве. І на гэтай нарадзе былі агучаны шакуючыя лічбы, якія невядома, ці рызыкне Сабянін пацьведзіць публічна. Паводле апошніх дадзеных, у Маскве і новай Маскве на дадзены момант заражаных COVID-19 налічваецца 550 тысяч чалавек. Пры гэтым ужо выяўлена 6 выпадкаў паўторнага заражэньня каранавірусам. Далей...

10/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Бабaрыка ў Гомлі

“На сустрэчы з ініцыятыўнай групай патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сказаў, што мэта яго і каманды — «падняць тыя 40%, якія сёньня адказваюць, што адназначна не ідуць на выбары або пакуль сумняваюцца».(https://www.svaboda.org/a/30651177.html)

Як толькі гэты спадар зьявіўся ў выбарчай кампаніі, ягоная роля намі была адмыслова падкрэсьлена — загнаць народ на выбары. А вось ён і сам пра тое прагаварыўся. Працуе супраць байкоту і супраць народнага руху “Лукашэнка, прэч!” (”Стоп, таракан!”)

03-06-2020 г. І. Віктаровіч

4/6/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: МОМАНТ ПРАЎДЫ

У палітыцы момантам праўды ёсьць рашэньне і дзеяньне, якое спрыяе праўдзе.
Крытэрам палітычнае праўды ёсьць дабро Бацькаўшчыны і дабро народу. Айчына вечная, але народ мяняецца. Гэта пастулаты. Палітычнае змаганьне заўсёды йдзе за народ, дзе б, у якой форме і калі б тое ні было.

Цяпер у сувязі з выбарчай кампаніяй у час эпідэміі пачаўся стыхійны пратэстны рух людзей нездаволеных сацыяльным становішчам і абураных хамскімі зьнявагамі народа з боку Лукашэнкі. Рух выступае пад аб’яднаўчым лёзунгам “Лукашэнка — прэч!” (гэта значыць пад лёзунгам замены ўлады Лукашэнкі на “нармальную” беларускую ўладу). Узначалілі гэты рух не палітыкі, але малавядомыя людзі, беларусы з неакрэсьленымі нацыянальнымі і сацыяльнымі ўяўленьнямі. Антылукашысцкі пратэстны рух імкліва нарастае. Далей...

3/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024