Amnesty International
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
Антыбеларускі антыдэмакратычны рэжым Лукашэнкі праводзіць чарговую выбарчую кампанію па выбарах прэзыдэнта ў Беларусі. Кампанія суправаджаецца рэпрэсіямі, аблавамі, арыштамі і катаваньнямі ў турмах ўдзельнікаў выбарчага працэсу па збору подпісаў за прэтэндэнтаў.
На сёньняшні дзень па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца больш за сто асобаў. Сярод іх грамадзкія актывісты і арганізатары па выбарчай кампаніі Сяргей Ціханоўскі і Павел Севярынец, якія знаходзяцца ў крайне цяжкіх умовах катаваньняў. Іх трымаюць у карцары, не дазваляюць сядзець, ляжаць, і спаць, пазбаўляюць пітной вады, абмяжоўваюць харчаваньне, не дазваляюць перадачаў з вонку, зьневажаюць словамі і фізічнымі дзеяньнямі. Пра гэта ўжо паведамлена ў замежных беларускіх сродках масавай інфармацыі і ў праваабарончым цэнтры “Вясна”.
Мы спадзяемся на Вашыя салідарныя адносіны і падтрымку незаконна зьняволеных людзей па палітычных матывах.
24 чэрвень 2020 г. Зянон Пазьняк, Старшыня КХП — БНФ Юры Беленькі, нам. Старшыні. Сяргей Папкоў, нам. Старшыні.