Кадравы правал у Расеі

17 июня 2020 г.

Навіны

Галоўную праблему эканомікі Расеі ня вырашыць ні манэтарнымі, ні эканамічнымі мэтадамі. Бо галоўная праблема Расеі гэта жорсткі дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, які аднавіць няма адкуль. Больш таго, кваліфікаваныя кадры з Расеі зьязджаюць. Пасьля “крымнаша” Расею пакінулі 500 тысяч экспатаў: амэрыканцаў, эўрапейцаў і аўстралійцаў. З 2012 увесь час расьце эміграцыя з Расеі навукоўцаў, інжынэраў, праграмістаў, прадпрыймальнікаў.

Стан адукацыі ў Расеі такі, што навучыць дастатковую колькасьць інжынэраў яна ня здольная. Прычым будучага інжынэра або навукоўца пачынаюць “забіваць” яшчэ ў школе пачварным узроўнем адукацыі.

Мацнейшы ўдар па жаданьню працаваць у Расеі нанесла дэвальвацыя рубля, якая ўжо ў 2,5 разы скараціла заробкі ў Расеі. Праграміст, які атрымлівае 70 тыс. рублёў, цяпер зарабляе каля 1000 даляраў – узровень амэрыканскай галечы, а зьехаўшы ў ЗША/ЭЗ ён можа разьлічваць на 3000-5000 даляраў.

Гэта прыводзіць да таго, што ўсе кемлівыя канкурэнтназдольныя на сусьветным узроўні кваліфікаваныя кадры з Расеі будуць зьязджаць, а кемлівых замежнікаў на нашы жабрацкія заробкі будзе не завабіць.

Так што пра любыя мары аб мадэрнізацыі, адраджэньні можна сьмела забыцца. Рэалізоўваць іх у жыцьці банальна няма каму. Ні пры лібэралах, ні пры камуністах, ні пры фашыстах. Мары нашых левых аб індустрыялізацыі “сталінскімі мэтадамі” па гэтай жа прычыне зьяўляюцца чыстай “манілаўшчынай”. Паставіць “офісны планктон” да станкоў пад пагрозай сьмерці яны, зразумела, могуць, але стварыць кваліфікаваныя кадры (нават рабочыя, ня кажучы ўжо пра іжынэрныя) зь іх не атрымаецца. Вучыць няма каму.

Дзімітры Мілін

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C7E133C7B8BB