Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СПАЧУВАНЬНЕ СЯБРУ

Выказваем шчырыя спачуваньні сябру Сойму і сакратару Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне” сп. Уладзімеру Раманцову ў сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

27 сакавіка 2018 г.

29/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


100 ГОД БНР. СЬВЯТКАВАНЬНЕ Ў АМЭРЫЦЫ

8m.JPG
У нядзелю 25 Сакавіка грандыёзнае адзначэньне стагоддзя аб’яўленьня незалежнасьці БНР адбылося ў ЗША. Імпрэза была ў Нью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі) у велізарнай залі гатэля Гаят. Арганізатары: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (ньюджэрсійскі і ньюёрскі аддзелы) і беларкуска-амэрыканскае згуртаваньне “Пагоня”. Далей...

27/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


100 год БНР. Сьвята ў Менску

dzien_voli100-004m.JPG
24 сакавіка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларусы сабраліся ў Кіеўскім сквэры, у цэнтры сваёй сталіцы. Патрыёты ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, віншавалі адзін аднаго з вялікай падзеяй – 100-годдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Людзі прыехалі на сьвята з розных куткоў Беларусі, прышлі сем’ямі, з малымі дзецьмі. Сонечны і цёплы дзень зьвеставаў вясну, настрой быў сьветлы і аптымістычны. Далей...

26/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ВЫПУСКАЙЦЕ АРЫШТАВАНЫХ!

24 Сакавіка на мітынгу КХП – БНФ у Кіеўскім скверы была прачытана і падтрымана тэлеграма Зянона Пазьняка зь Нью-Ёрку. Ніжэй яе тэкст.

тэлеграма
да ўдзельнікаў мітынгу ў Кіеўскім скверы горада Менска
24-03-2018, New York

Паважаныя спадарыні і спадары. Сёньня мы адзначаем 100 гадоў аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак мы мусім памятаць, што нацыянальнай свабоды і дэмакратыі на Беларусі няма. Далей...

25/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


VOX ANGELICA

vokl-vox-m.JPG
Выйшла кніга перакладаў паэзіі Зянона “Vox Angelica” — выданьне ў пэўнай ступені ўнікальнае, зьмяшчае каля 200 вершаў Зянона па-беларуску і пераклады іх на 32 мовы сьвету пад адной вокладккай. (Выданьне – «Беларускія Ведамасьці», Варшава). Далей...

23/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Значэньне незалежнасьці БНР у гісторыі Беларускай нацыі

Паважаныя спадарыні і спадары,
вітаю Вас у гэтай залі на навукова-гістарычнай канфэрэнцыі прысьвечанай 100-гадоваму юбілею аб’яўленьня незалежнасьці БНР.
Віншую Вас з надыходзячым сьвятам Волі і зычу плёну ў Вашай дасьледчыцкай і грамадзкай працы.
Няхай гэты дзень і ўспаміны аб вялікіх справах наблізяць нас да шчасьця нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі.
* * *
Пачатак ХХ-га стагоддзя, бурнае разьвіцьцё прамысловасьці, тэхналёгій, транспарту, прыватнай ініцыятывы, капіталу і сацыялістычных ідэй, накіраваных на масавую сьвядомасьць, выклікалі ўзрушэньне разумаў, веру ў тое, што можна зьмяніць сьвет, палепшыць сваё існаваньне. На перашкодзе стаялі несвабода, імпэрская тыранія, нацыянальны прыгнёт і масавая бедната людзей без уласнасьці і пэрспэктывы. Далей...

19/3/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Навукова-гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 100-годдзю абвяшчэньня БНР

bnr100-009-2.JPG
17 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску навукова-практычную канфэрэнцыю, пасьвечаную 100-годдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі канфэрэнцыі і навукоўцы прыехалі з усяе Беларусі. Панаваў сьвяточны, узьнёслы настрой, людзі віншавалі адзін аднаго з вялікім нацыянальным сьвятам. Далей...

19/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Дэнацыяналізацыю зьдзяйсьняе рэжым унутранай акупацыі

13 сакавіка сёлета газэта “Народная Воля” апублікавала мой артыкул у форме звароту да пэдагогаў і псыхолагаў афіцыйнай сістэмы адукацыі і надала яму назву: - “Хто дэнацыяналізуе беларусаў?”. Я ўдзячны галоўнаму рэдактару Сярэдзічу І.П. за публікацыю, але мушу пракаментаваць істотныя “стылёвыя” праўкі, якія без узгадненьня, унесены рэдакцыяй. Далей...

18/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Канфэрэнцыя, прысьвечаная стагоддзю аб’яўленьня незалежнасьці БНР

17 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную стагоддзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступяць вядомыя беларускія гісторыкі, навукоўцы і грамадзкія дзеячы. Далей...

8/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


24 сакавіка 2018 года ў Кіеўскім скверы Менску адбдуцца сьвяточныя мітынг і канцэрт прысьвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэньня БНР

Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сёлета сьвяточнага мерапрыемства прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Далей...

6/3/2018 › Навіны



Працягваецца праца зьвязаная з усталяваньнем у Менску памятнага каменя прысьвечанага 100-гадоваму юбілею абвяшчэньня незалежнасьці БНР

Зянон Пазьняк ініціяваў ідэю ўсталяваньня па ўсёй Беларусі і за яе межамі (там, дзе жывуць беларусы) памятнага каменя ў гонар 100-гадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На камені прапанавана адзначыць падзею – «сто гадоў БНР» і сутнасьць (дэвіз, мотта) падзеі: «Беларусь – навечна». Далей...

6/3/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2018
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь