17 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную стагоддзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступяць вядомыя беларускія гісторыкі, навукоўцы і грамадзкія дзеячы.
Канфэрэнцыя адбудзецца 17 сакавіка (субота), рэгістрацыя ўдзельнікаў а 10.00, пачатак аб 11.00.
Месца правядзеньня: канфэрэнц-заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў. Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ