Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА МАРШ НЯНАВІСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Мне патэлефанаваў добры знаёмы габрэй з Канады і кажа:
– Ну, вось, вы, спадар Пазьняк, увесь час абараняеце палякаў. Дык паглядзіце цяпер, як польскі фашызм танцуе ў Гайнаўцы на беларускіх касьцях. У Сеціве паглядзіце, ваша “Свабодка” паказвае.

Паглядзеў. Фашызму я там не знайшоў, але відовішча сумнае. Я б сказаў, што для ХХІ-га стагоддзя і для краіны Эўразьвязу яно надзвычайнае. Справа йдзе аб маршы польскіх шавіністаў у памяць польскага спраўцы генацыду над беларускім насельніцтвам Беласточчыны кіраўніка аддзелу АКА Рамуальда Райса (клічка “Буры”), якога яны выстаўляюць як героя і змагара з камунізмам. Па загаду Райса ў 1946 годзе акаўцы палілі на Беласточчыне беларускія вёскі разам зь людзьмі. Забівалі немаўлят, крычэлі, каб беларусы выбіраліся за Буг, расстрэльвалі па нацыянальнай і веравызнаўчай прыкмеце. Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы кваліфікаваў гэта як людабойства з прыкметамі генацыду. Далей...

26/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Лютаўскі (2018 г.) сойм КХП-БНФ

Адбыўся чарговы сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ. У парадак дня працы сойму былі ўнесеныя тры пытаньні: 1. Аб палітычнай сытуацыі ў краіне і выкананьні Праграмы Партыі; 2. Арганізацыйнае; 3.Рознае. Далей...

16/2/2018 › Навіны

Камэнтаваць


РУСКАМОЎНЫ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТЭРОР

Фэномен мысьленьня і паводзінаў настаўніцы гісторыі Рэгіны Ластоўскай, якая ня так даўно напісала ліст рэдактару газэты “Советская Белоруссия” Паўлу Якубовічу аб непатрэбнасьці ствараць нацыянальны беларускі ўнівэрсітэт, яскрава дэманструе дзейнасьць інфармацыйных вірусаў у мазгах чалавека. Тут маецца выпадак дзейнасьці ідэалягічных таксічных мэмаў-вірусаў. Аналіз гэтага фэномэна падрабязна і ўсебакова зрабіў Зянон Пазьняк у артыкуле “Галасы залюстроўя”. Далей...

15/2/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Аб актуальных падзеях

(З выступу на лютаўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»)

…100 гадоў аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сьвята, якое мае цяпер вялікае сімвалічнае значэньне для нацыі. У 1918 годзе быў закладзены вуглавы камень пад нашу незалежную дзяржаву і пад будучыню нашай беларускай нацыі. Калі б тады, у 1918 годзе, гэты крок ня быў зроблены, то праз год пад расейскай бальшавіцкай акупацыяй ужо нічога б не адбылося, нават БССР. Далей...

13/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Паведамленьне пра «выбары»

(Сойм КХП-БНФ)

13-18 лютага сёлета рэжым праводзіць чарговае мерапрыемства пад назвай “Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў”.

У існуючай антынароднай палітычнай сістэме адсутнічае інстытут мясцовага самакіраваньня. Мясцовыя Саветы зьяўляюцца намінальнай уладай, іх дзейнасьць мае дэкаратыўны характар. Далей...

13/2/2018 › Навіны

Камэнтаваць


АБ НЕДЭМАКРАТЫЧНЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ

(Рэзалюцыя Сойму КХП-БНФ)

1. Сойм канстатуе: палітычнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь праводзіць эканамічную, сацыяльную, знешнюю палітыку, якая не адпавядае жыцьцёвым інтарэсам беларускага народа. Далей...

13/2/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Некалькі зацемак па графіцы і граматыцы

(з цыклу “Зацемкі для добрых сяброў”)

zp-hrafikr2.pdf

9/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Марыя Гаўрылаўна Буйвал (23.02.1928—05.02.2018)

Пасьля цяжкай хваробы пайшла з зямнога жыцьця сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ Марыя Гаўрылаўна Буйвал.

Спадарыня Марыя, пакуль хвароба не адабрала сілы, прымала чынны ўдзел у Беларускім Адраджэньні. Будучы чалавекам сталага веку, маючы ясны розум і шчырае сэрца, несла словы праўды да людзей, цярпліва і ахвярна рабіла беларускую адраджэнскую працу. Вечны спакой яе шчырай душы.
Выказваем спачуваньне сыну Валерыю Буйвалу - адданаму ўдзельніку Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, родным і блізкім нябожчыцы.

Кіраўніцтва і сябры КХП-БНФ
05.02.2018 г.

5/2/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Рэанімацыя афёры пад Курапатамі

(З цыклу «Зацемкі для добрых сяброў»)

Даволі асабліва складваюцца справы вакол зьняважлівай маскоўскай афёры ля Курапатаў. Гаворка ідзе пра вядомае кашчунства супраць сакральнай памяці беларусаў, так званы “Бульбаш-хол” – рэстаран з “інтымнымі пакоямі” ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыялу Курапаты, разьмешчаны там незаконна. Далей...

5/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2018
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь