Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З. Пазьняк: Наша пазыцыя (Партыі КХП – БНФ)

6 верасень 2017 г.

Мы лічым, што праводзіць акцыі прысягі Бацькаўшчыне-Беларусі і пратэсты супраць расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017″, якія груба парушаюць суверэнітэт Беларусі, трэба па ўсёй краіне і ў розных месцах (і ня толькі 8-га верасьня, але і потым). Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Мітынг да 25-й гадавіны Прысягі беларускіх вайскоўцаў Бацькаўшчыне

8 верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзецца мітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягі беларускіх вайскоўцаў на вернасьць Бацькаўшчыне (1992 г.). Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Пачаліся зьдзекі акупантаў зь беларускіх людзей

У Сеціве зьявілася інфармацыя.
Рускія акупанты схапілі на дарозе каля Барысава беларускую жанчыну Натальлю Гарачку-Басалыгу, сілай завалаклі ў машыну і прывезьлі ў беларускую вайсковую частку. Там нашыя вайскоўцы высьветлілі прычыну затрыманьня і беларускі афіцэр яе адпусьціў. Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Калінінградзкая мабілізацыя

Жыхары рэгіёну, якія знаходзяцца ў рэзэрве, атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы з-за вучэньняў “Захад-2017”. Як стала вядома карэспандэнту Калининград.Ru, дакуманты ўручаюць вайскоўцы па кантракту. Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Магчымы прарыў праз “Сувалкскі калідор”

Падчас вучэньняў “Захад-2017” расейцы монуць прабіць “калідор” у бок Калінінградзкай вобласьці, заявіў у эфіры “Експресо” спікер Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Валошын. Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Алесь Чахольскі: Расейскай акупацыі – не!

Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе выканаўчы сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі. Далей...

6/9/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2017
П А С Ч П С Н
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь