Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НЯМЕЦКІ ЎДАР У ПЛЕЧЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

(Выступ на кастрычніцкім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя мябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім ваярскага настрою і веры ў нашу будучыню, якая нягледзячы ні на што, набліжаецца.

Агляд нашага ўнутранага жыцьця і сусьветных перамен паказвае, што ў апошні час адбываецца шмат кепскіх падзей.
У цэлым гэта дрэнная карціна, якая адлюстроўвае мэтадычнае ўмацаваньне сусьветнага зла і працяг крызісу эўра-атлянтычнай цывілізацыі. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Аб недапушчальнасьці прызнаньня сфальшаваных парляманцкіх выбараў у Беларусі

6 кастрычніка гэтага года дэпутаты нямецкага Бундэстага Ута Фінк-Крэмэр і Алівэр Качмарэк заявілі ў Менску, што Бундэстаг будзе на афіцыйным узроўні працаваць з абедзьвюма палатамі нелегітымнага кішэннага парляманту Лукашэнкі

Дэпутаты Бундэстага спаткаліся з кіраўніком МЗС Беларусі афіцэрам савецкага КГБ Уладзімірам Макеем і з прызначанымі рэжымам дэпутатамі палаты прадстаўнікоў. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


БЕЛАРУСЫ – ЗА БЕЛАРУСЬ! НІШТО НЕ ЎРАТУЕ НІ МАСКОЎШЧЫНУ, НІ ЯЕ МЕНСКАГА САТРАПА

(Кастрычніцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Падзеі, што супраць Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пайшло-паехала…– новая творчасьць пагарэлага жанру

Можа хто зь беларусаў наіўна падумаў, што вэтэран НКВД зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у час збору подпісаў за Сьцяг быў выпадковым сюжэтным матывам? Магчыма. Можа тое, што ён забіваў украінцаў (біл бендеровцев) таксама выпадкова. Можа быць. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Яшчэ раз “пра фуражку”

У Сеціве зьявіліся паведамленьні з Маладэчна. Там людзі ўбачылі, як па горадзе ходзіць чалавек у форменнай фуражцы афіцэра гітлерскай арміі, і здалі яго ў міліцыю. Раней гэтую асобу бачылі ўсю апранутую ў гітлерскую ўніформу. Цяпер гэты 33-гадовы грамадзянін дае паказаньні ў міліцэйскім пастарунку. Кажа, што купіў фуражку на барахолцы і г.д. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Наркотыкі за грошы эўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў

Аўганец, які хадайнічае аб атрыманьні прытулку ў Аўстрыі, выкарыстоўваў выплаты, што выдаюцца імігрантам, на падарожжы ў Аўганістан, дзе ён стварыў “наркотыкавую сетку” – сьцьвярджае аўстрыйская пракуратура. Мужчыну арыштавалі. Далей...

10/10/2016 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2016
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024