Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НАША ЖЫЦЬЦЁВАЯ АБАРОНА

(Выступ на кастрычніцкім 2014 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Галоўнае пытаньне зараз у нашай частцы сьвету і галоўная пагроза нам, беларусам, — гэта руская агрэсія, рускі фашызм і дыверсійная гібрыдная вайна маскоўцаў супраць Украіны. Пры любым зыходзе гэтай вайны агрэсія можа мець працяг супраць Беларусі. Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Беларусь хоча паняволіць гнілая імпэрыя

(Кастрычніцкі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Наша жыцьцёвая абарона”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Зьміцер Якаўцаў, сябра Сойму Партыі і Фронту. Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Тэарэтызаваньні ад “Інстытута Манілава”

Мы ў чарговы раз даведаліся шмат новага пра сябе, наш лёс і нашу экзістэнцыйную сьцяжыну ў прасторы часу. Фірма “Дракахрусты & Company” штодня забясьпечвае нас сваёй аналіз-прадукцыяй. Фірму не цікавіць, што здольныя на думаньне беларусы ўжо даўно пераканаліся ў сумніўнай якасьці яе прадуктаў. На хвалі “белрэдакцыі” радыё Свабода падаў голас сваяк (стрыечны) “журналіста” Ю. Дракахруста “сацыёлаг” А. Манаеў (у народзе – Манілаў). Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(08.10 – 12.10.2014)

Апрабаваны спосаб сатанінскай імпэрыі

8 кастрычніка 2014 г. іспанская газэта “El Mundo” апублікавала рэпартаж з турэцка-сірыйскай мяжы. Баевікі “ісламскай дзяржавы” працягваюць наступ на курдскі горад Кабанэ на тэрыторыі Сірыі. Турэцкія курды спрабуюць прарвацца празь мяжу, каб дапамагчы сваім суайчыньнікам. Іх не прапускае турэцкая армія. Амэрыканская авіяцыя ўжо бамбавала войскі баевікоў “ісламскай дзяржавы”. Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


СБУ і Мінюст дамагаюцца забароны Кампартыі

Доказная база ў пацьвярджэньне супрацьпраўнай дзейнасьці Камуністычнай партыі Украіны перададзена ў Міністэрства юстыцыі Украіны. Пра гэта паведаміў у эфіры “5-га канала” старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка. Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Не захацелі сьцяга тэрарыстаў

На выяздным матчы са зборнай Швэцыі расейскія заўзятары не захацелі знаходзіцца побач з сымволікай “ДНР”. Далей...

13/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024