Доказная база ў пацьвярджэньне супрацьпраўнай дзейнасьці Камуністычнай партыі Украіны перададзена ў Міністэрства юстыцыі Украіны. Пра гэта паведаміў у эфіры “5-га канала” старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка.
“Мы перайшлі да дакумантаў і доказаў супрацьпраўнай, антызаконнай дзейнасьці Кампартыі як арганізацыі і яе прадстаўнікоў, перш за ўсё на Луганшчыне і Данеччыне. Зводная доказная база перададзена ў Міністэрства юстыцыі, і мы зараз сумесна прадстаўляем інтарэсы дзяржавы ў судовых разьбіральніцтвах і дамагаемся на аснове канкрэтных доказаў забароны дзейнасьці на нашай тэрыторыі, у нашай дзяржаве ў сувязі з антынароднай дзейнасьцю і гэтай арганізацыі, і яе ідэалогіі”, — зазначыў Налівайчанка.
Ён выказаў перакананьне, што доказная база і кансалідаваная пазыцыя праваахоўчых ворганаў і ворганаў юстыцыі “непазьбежна павінна сьведчыць аб тым, што камунізм павінен быць забаронены”. Усе яе канкрэтныя дзеяньні ў спрыяньні акупантам задакумэнтаваныя.
“На маё перакананьне, ёсьць больш чым дастаткова доказнай базы. Будзем пераконваць суд, шукаць дадатковыя аргуманты, але настойліва”, — падкрэсьліў кіраўнік СБУ.
Турчынаў зазначае, што апошнім часам дзейнасьць Камуністычнай партыі Украіны, палітычная пазыцыя, якая рэалізуецца яе кіраўніцтвам, арганізацыямі на месцах і мясцовымі ячэйкамі, “маюць выразна антыканстытуцыйны характар”.
8.10.2014
Пераклад з расейскай.