Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вялікая падзея Беларускага лёсу

Паважаныя суайчыньнікі!
Паважаныя сябры-фронтаўцы!

Віншую Вас з 16 – й гадавінай вяртаньня незалежнасьці Беларусі!
25 жніўня 1991 года на Сэсіі Вярхоўнага Савета БССР, дзякуючы мужнаму змаганьню дэпутацкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту і падтрымцы народа, была аб’яўлена Канстытуцыйным Законам Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі. Адначасна – спыненая дзейнасьць КПСС і Камсамола ў нашай Краіне.

Гэтая падзея падсумавала тры гады змаганьня Народнага Фронту за вольную незалежную Беларусь, была вынікам канцэптуальнай і рашучай барацьбы дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якая абапіралася на перадавое нацыянальна-актыўнае грамадзтва Беларусі.

Віншую ўсіх дзеячоў, змагароў і ўдзельнікаў вялікай і выніковай барацьбы! Наша сьветлая народная будучыня мае прыклад і моцны грунт.
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
25 жніўня 2007 года.

25/8/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (16-21 жніўня 2007 г.)

У сярэдзіне жніўня на расейскіх дзяцей абрынулася бяда адразу ў некалькіх рэгіёнах імпэрыі. Сотні дзяцей атруціліся няякаснай ежай у дзіцячых лягерах у Стаўрапольскім краі і Наўгародскай вобласьці. У Хабараўскім краі лютуе эпідэмія мінінгіта. Вясёлы Пуцін катаецца на кані ў Туве разам з князем Манака і пасылае ў палёт стратэгічныя бамбавікі з ядзернай зброяй. Для імпэрыі “всё в порядке”, “всё ідёт своім чередом”. Далей...

21/8/2007 › Актуаліі

 


Прэс-рэліз (8-14 жніўня 2007 г.)

“Нікто не забыт – нічто не забыто”… Усе памятаюць гэты энэргічны дэвіз савецкіх часоў, прысьвечаны даўняй вайне. Цяпер у Расеі не да той вайны, ідуць новыя войны, прафэсіяналы запісваюцца ў карніцкія атрады, каб “срубіть деньжат”, расейская моладзь актыўна хаваецца ад ваенкаматаў, каб выжыць. Далей...

14/8/2007 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: Эскалацыя расейскай палітыкі

Выступ на жнівеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і
Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

Пэрманэнтная небясьпека, якая зыходзіць для Беларусі з боку імпэрскай Масквы абумоўлена найперш пэрманэнтнай няздольнасьцю беларускага грамадзтва да арганізаванага і, галоўнае, да асэнсаванага супраціўленьня. Беларуская барацьба на працягу доўгага часу забору і акупацыяў выяўлялася як рух нацыянальнага авангарду. Такое становішча – вынік жорсткай антынацыянальнай акупацыйнай палітыкі ў ідэалягічнай сфэры, злучанай з рэпрэсіямі. Далей...

12/8/2007 › Навіны

 


Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Эскалацыя расейскай палітыкі”. Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Партыі і Фронта, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронта, сп. Валеры Буйвал і сп. Уладзімер Раманцоў, сакратары Управы Партыі і Фронту. Далей...

12/8/2007 › Навіны

 


Папярэджаньне чыноўнікам (4)

Расейскі імпэрыяліст нахабна лезе на Беларусь. Рэжым сваёй палітыкай русіфікацыі адчыніў свабодны ўваход расейсай агэнтуры ва ўсе ўзроўні ўладных ворганаў, якія гнуць расейскую палітыку. Далей...

8/8/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Лубянскія “памінкі”

6 жніўня ў Маскву прыплыў хросны ход “у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў”. Далей...

8/8/2007 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: “Д’яблы” і “Пакараньне”

(Працягваем публікацыі матэрыялаў з архіву Беларускага змаганьня. Ніжэй зьмяшчаем два артыкулы Зянона Пазьняка, надрукаваных у 1993 годзе ў “Звяздзе”, разам з камэнтарамі рэдакцыі “Звязды”. Гэтыя артыкулы былі напісаныя тады Зянонам Пазьняком адмыслова дзеля разьвянчаньня чужога і фальшывага культу Леніна ў падсавецкай Беларусі.)
Далей...

7/8/2007 › Навіны

 


Малебен за беларускую моладзь

5 жніўня, 2007 года, у нядзелю, у беларускім Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне, адбыўся малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Далей...

7/8/2007 › Навіны

 


Прэс-рэліз (2-4 жніўня 2007 г.)

У Крамлі 2 жніўня гаварылі пра Далёкі Усход. Рэй вёў прэм’ер Фрадкоў, надзвычай вясёлы і жвавы (нібыта вырашыў усе ўсходнія праблемы і падводзіў аптымістычныя вынікі).
Далей...

4/8/2007 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Лукашэнка не валодае стратэгічнай палітыкай”

Сытуацыю вакол апошняга “газавага канфлікту” паміж Беларусьсю і Расеяй камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк. Далей...

3/8/2007 › Навіны

 


ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ

Паважаныя сябры. Рубрыка “Задай сваё пытаньне Зянону Пазьняку” зачыняецца з прычыны інтэрнэтнага свавольства, дапушчанага асобай, якая мела доступ да старонкі “БС”.
На ўсе Вашыя пытаньні, ужо пастаўленыя Вамі, будзе дадзены мной адказ на працягу бліжэйшых дзён на старонцы pbpf.org ў разьдзеле “Навіны”.

З павагай
Зянон Пазьняк

2/8/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (30-31 ліпеня 2007 г.)

У сувязі з сэзонам адпачынкаў беларускія працоўныя паспрабавалі выкарыстаць сваё сяброўства ў афіцыйных прафсаюзах. Яны зьвярнуліся да парторгаў па пуцёўкі ў санаторыі. Але аказалася, што пуцёвак проста няма. Іх распаўсюдзілі (з прафсаюзнымі скідкамі і без) на неабсяжных прасторах братэрскай Расеі. Далей...

1/8/2007 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2007
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024