Вялікая падзея Беларускага лёсу

25 жніўня 2007 г.

Навіны

Паважаныя суайчыньнікі! Паважаныя сябры-фронтаўцы!

Віншую Вас з 16 – й гадавінай вяртаньня незалежнасьці Беларусі! 25 жніўня 1991 года на Сэсіі Вярхоўнага Савета БССР, дзякуючы мужнаму змаганьню дэпутацкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту і падтрымцы народа, была аб’яўлена Канстытуцыйным Законам Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі. Адначасна – спыненая дзейнасьць КПСС і Камсамола ў нашай Краіне.

Гэтая падзея падсумавала тры гады змаганьня Народнага Фронту за вольную незалежную Беларусь, была вынікам канцэптуальнай і рашучай барацьбы дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якая абапіралася на перадавое нацыянальна-актыўнае грамадзтва Беларусі.

Віншую ўсіх дзеячоў, змагароў і ўдзельнікаў вялікай і выніковай барацьбы! Наша сьветлая народная будучыня мае прыклад і моцны грунт. Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк 25 жніўня 2007 года.